Шоў Беларушчыны

img_6255

18 жніўня ў дзіцячым аздараўленчым лагеры імя “Гастэла” адбылося Шоў Беларушчыны, прымеркаванае да закрыцця трэцяй змены.

img_6130

У мерапрыемстве, якое адбывалася з 14.00 да 15.00, прынялі удзел першы, другі і трэці атрады. Прыемным сюрпрызам было і тое, што актыўны удзел прынялі не толькі дзеці, а і дарослыя: выхавацелі і важатыя атрадаў. Увесь час, пакуль адбывалася праграма, не сціхалі эмоцыі і апладысменты адзін аднаму ўдзельнікаў шоў, што зацікавіла і персанал лагера, бо праграма адбывалася на вольным паветры.

img_6239

Лепшыя удзельнікі атрымалі падарункі ад кампаніі Будзьма: стылёвыя торбачкі, майкі, а таксама значкі і паштоўкі. Дзецям так спадабалася мерапрыемства, што яны папрасілі правесці Шоў Беларушчыны ў іх школах. Кіраўніцтва лагера выказала падзяку за правядзенне Шоў Беларушчыны і запарасіла правесці праграму на наступны год.

img_6179