Па інфармацыі BY_culture, яго выслалі з Беларусі і забаранілі ўезд у краіну тэрмінам на 10 гадоў.
Максім Шышко — грамадзянін Украіны, нарадзіўся ў 1989 годзе ў Ратне, Валынскай вобласці. 27 лютага, калі ў Беларусі праходзіў рэферэндум на фоне антываенных акцый, ён быў затрыманы і асуджаны на 15 сутак. Гэта і стала нагодай для дэпартацыі.
Акторскую адукацыю Максім атрымліваў у Беларусі — у 2010 годзе скончыў Брэсцкі музычны коледж імя Р. Шырмы, у 2014 — Беларускую акадэмію мастацтваў (акторскі курс Зоі Белахвосцік). Меў беларускі від на жыхарства, жыў у краіне 23 гады.
Такім чынам, за сакавік-пачатак красавіка ў РТБД звольнілі 5 актораў.