Музыкі заклікалі рабіць данаты на падтрымку людзей культуры праз форму на сайце.
«І гэта не выпадкова. Бо сродкі, якія паціху, але пастаянна збіраюцца на дабрачынным рахунку, мы скіроўваем на захаванне і развіццё нашай культуры. Дзякуючы вашым данатам, творцы, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі, могуць атрымаць псіхалагічныя кансультацыі, аплаціць незаконна прысуджаныя штрафы. Мы кампенсуем працу адвакатаў, дапамагаем з пераездам і медыцынскай страхоўкай. Даём магчымасць выдыхнуць і сабрацца з сіламі, каб чалаевек зноў адчуў памкненне да творчасці», — пішуць арганізатары збору.