• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
30.04.2013 | Тэатр

Спектакль “Ладдзя Роспачы” – шлях да Эдэму?

Якім чынам можна ацаніць маштаб творчасці таго ці іншага пісьменніка?Думаю, праз ступень запатрабаванасці аўтара ў суседніх жанрах мастацтва – тэатры, кіно, музыцы. Галоўнае: ці з’яўляецца калодзеж яго творчасці бяздонным і да якой ступені прадстаўнікі іншых сфер могуць чэрпаць адтуль новыя ідэі і вобразы? Невыпадкова, што з пантэону нашых класікаў у айчынных тэатрах найбольш шырока прадстаўленая творчасць Янкі Купалы і Уладзіміра Караткевіча.

http://budzma.org/wp-content/gallery/laddzya_rospacy/tarantino-by-2012-laddzya_rospacy_teatr_kukol-7536.jpgАле вось парадокс. Творы Уладзіміра Сямёнавіча відавочна сцэнічныя, маюць напружаны канфлікт і глыбокія вобразы. Як ні дзіўна, амаль няма спектакляў, створаных на іх аснове, якія з’яўляюцца бясспрэчнай мастацкай удачай. Сярод нешматлікіх выключэнняў можна назваць дзве сцэнічныя версіі “Дзікага палявання караля Стаха”. Але опера Уладзіміра Солтана, пастаўленая ў Нацыянальным тэатры оперы і балету яшчэ ў канцы 1980-х, паказваецца зрэдку. А драматычны спектакль, увасоблены рэжысёрам Уладзімірам Савіцкім на малой сцэне Купалаўскага тэатра, ужо зняты з рэпертуару.

Амаль дзясятак бачаных мной пастановак паводле твораў Караткевіча выклікалі калі лёгкае, калі моцнае расчараванне. Хтосьці з рэжысёраў абіраў меладраматычную і сентыментальную інтанацыю (“Леаніды не вернуцца на Зямлю”, Нацыянальны драматычны тэатр імя Я. Коласа). Іншы рабіў стаўку выключна на відовішчнасць (нядаўняя “Сівая легенда” ў Оперным). Трэцяму пастаноўшчыку была важная патрыятычная скіраванасць спектакля (“Каласы пад сярпом тваім” у РТДБ). Надаралася і дастаткова традыцыйнае прачытанне сюжэту (“Сны аб Беларусі” ў Купалаўскім, “Дзікае паляванне…” у Магілёўскім лялечным, “Ладдзя роспачы” ў Цэнтры візуальных і выканаўчых мастацтваў). На жаль,філасофскі сэнс твораў Караткевіча заставаўся на сцэне неразгаданым і глыбока неасэнсаваным.

Беларускі тэатр лялек напрыканцы красавіка паказаў прэм’еру “Ладдзі Роспачы”. Рэжысёр Аляксей Леляўскі працягнуў у спектаклі пошук, які сведчыць пра збліжэнне і ўзаемадзеянне жанраў лялечнага і драматычнага тэатраў. У папярэдняй прэм’еры, “Шоўку” паводле рамана Алесандра Барыка, пастаноўшчык дасягнуў гарманічнага сінтэзу гэтых кірункаў. Але ўжо тады крытыкі заўважылі, што ў пастаноўцы замала… уласна лялек. У “Ладдзі Роспачы” на сцэне прысутнічае толькі адна лялька, Смерць (Уладзімір Грамовіч).Такая акалічнасць не перашкаджае дзеянню і выглядае апраўданай. Але атрымліваецца парадокс: пра пастаноўку лялечнага тэатра мы разважаем, выкарыстоўваючы законы і логіку драматычнага.

http://budzma.org/wp-content/gallery/laddzya_rospacy/tarantino-by-2012-laddzya_rospacy_teatr_kukol-7744.jpgУ цэнтры аповесці Караткевіча – вобраз Гервасія Вылівахі, “небагатага, але добрага роду двараніна”. Такі выбар невыпадковы. У сваіх творах пісьменнік узнаўляў тую ідэальную Беларусь, якая, на яго погляд, існавала ў мінулым. Мадэль паводзінаў эліты краіны, шляхты, арыентавалася на здзяйсненне неверагодных учынкаў. Нездарма Выліваха адзіны наважваецца кпіць з Перавозчыка, супраціўляцца лемурам і кідае выклік самой Смерці. Непасрэдны перанос такога вобраза на сцэну не выглядаў бы абгрунтаваным. Бо пафас і высокія словы, прымальныя на драматычнай ці опернай сцэне, штучна выглядалі б у лялечным тэатры. У дадатак яны апелявалі не так да сучаснасці, як да адраджэння нацыянальнай самасвядомасці, якой з’яўляўся перыяд канца 1980-х – пачатку 1990-х.

Таму А. Леляўскі абраў іншае рашэнне. Ключ для расшыфроўкі яго рэжысёрскай версіі бачыцца ў інтэрпрэтацыі вобраза галоўнага героя. Гервасій Выліваха (Дзмітрый Рачкоўскі) менш за ўсё падобны да шляхціца. Ён больш нагадвае сучаснага інтэлігента, ціхага і паглыбленага ў сябе. Таму дасціпная і рознабаковая характарыстыка, дадзеная пісьменнікам герою (“хобаль, залётнік, піяка, задзіра, біток, бабздыр несамавіты”), нібыта і не датычыць гэтага Гервасія. Адпаведна, мяняецца логіка паводзінаў персанажа.

Выліваха ўспрымаецца ў спектаклі не як выключны прадстаўнік народа, а яго неад’емная частка. Таму не дзіўна, што з “Ладдзі” цалкам знікае любоўная лінія. Выкінутая сцэна перамогі над лемурамі (у аповесці Гервасію дапамагае кветка-шыпшына). Нездарма першую шахматную партыю (фігуры ўвасабляюцца акцёрамі) – яна вырашаецца ў гераічна-шляхецкім стылі – Гервасій прайграе цалкам. А вось у другой, падчас якой карыстаецца падказкамі іншых пасажыраў ладдзі, выйграе. Прычым, у якасці фігур тут выступаюць кілішкі і гранёныя шклянкі. Міжволі ўзнікае думка, што Выліваха мог… падпаіць нават Смерць. Яго перамога – дасціпная спроба абдурыць праціўніка.

Падзеі “Ладдзі…” адбываюцца на мяжы Сярэднявеччы і Новага часу. Першую эпоху характарызуе шырокае распаўсюджанне народнай смехавой культуры. Большую частку года людзі таго часу жылі “правільным” жыццём, а на працягу некалькі месяцаў года траплялі ў альтэрнатыўны карнавальны свет, што супрацьпастаўляўся рэальнасці. Карнавал даваў магчымасць адкрыць “клапан” незадаволенасці і выпусціць пару сацыяльных напружанняў.
Народны смехавы свет неаднаразова выяўляецца ў пастаноўцы, дзе пануе іронія і самаіронія. Напрыклад, голас з апраметнай, які мусіў прагрымець над Рагачовам, прамаўляецца ціха і спакойна. Знешне сама ладдзя нагадвае або вечка труны (і тады у гледача ўзнікаюць драматычныя асацыяцыі) або ночвы (і тады настрой побытава-камедыйны). Дый і Гервасій у цярновым вянку на галаве выглядае парадыйна.

http://budzma.org/wp-content/gallery/laddzya_rospacy/tarantino-by-2012-laddzya_rospacy_teatr_kukol-7396.jpgМастацкі эфект гэтых сцэн у тым, што Смерць паўстае ў пастаноўцы не страшнай, адбываецца яе дэсакралізацыя. У выніку паўсядзённае жыццё герояў да смерці ўспрымаецца як праява іх звычайнага традыцыйнага свету, а існаванне пасля смерці – па законах народнай карнавальнасці. Калі пасля спектакля чытаеш арыгінальны тэкст Караткевіча, ён пераконвае: рэжысёрская задума зусім не супярэчыць пісьменніцкай ідэі.

Як выяўляецца сучаснасць прачытання новай “Ладдзі”? У беларускім фальклоры знайшла адлюстраванне бязмерная цярплівасць і трываласць нашага народа. Калі правесці паралелі са спектаклем, відавочна, што толькі Смерць прымушае герояў рухацца, змяняцца і ўрэшце адмовіцца ад будзённага ўспрымання рэальнасці. Ды і тое, змаганне герояў і Смерці больш нагадвае не адкрытае супрацьстаянне, а партызанскую барацьбу.

Але якія ж вынікі такога змагання? На пачатку спектакля будучыя пасажыры ладдзі роспачы чакаюць, седзячы на чамаданах. Яны гатовыя да падарожжа на той свет, куды і сыходзяць без пярэчанняў. Напрыканцы, дзе рэжысёр і паўтарае мізансцэну. Здавалася б, героі прайшлі выпрабаванне Смерцю. Але ў выніку ўсе яны, акрамя Гервасія, зноў сыходзяць у нябыт. Бо Выліваха здольны змяняцца, а яго сябры па няшчасці застаюцца такімі ж інертнымі, як і раней.

Як ні дзіўна, у гэтым А. Леляўскі захоўвае глыбокі ўнутраны аптымізм, уласцівы караткевічаўскім творам. Ніводны чалавек не атрымае шчасце гатовым, на сподачку. Яго трэба заслужыць і за яго змагацца. Таму атрымліваецца, што ў фінале толькі Гервасій заслугоўвае свой Эдэм.

 

Дзяніс Марціновіч,
Фота Аляксандр Ждановіч


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Помнік Ларысе Геніюш у Зэльве дэмантаваць не будуць

Такі адказ мясцовых уладаў на свой зварот аб зносе помніка Ларысе Геніюш на Зэльвенскіх могілках атрымала праўладная...

valiancina_shauchenka
Культура

Іван Кірчук — сапраўдны «Варажбіт»

У музеі «Лошыцкая сядзіба» прайшла творчая сустрэча вядомага беларускага этнографа, фалькларыста і музыканта Івана...

valiancina_shauchenka
Вандруем разам

Унікальнае месца для адпачынку. Расказваем пра адметнасці Ліпічанскай пушчы

Ці даводзілася вам хоць аднойчы пабываць у рэспубліканскім ландшафтным заказніку Ліпічанская пушча? Калі не, тады...

valiancina_shauchenka
Афіша Літаратура

Ужо заўтра адбудзецца анлайн-прэзентацыя рамана Шчэпана Твардаха “Кароль” у беларускім перакладзе

У межах цыклу «Санаторый пад клепсідрай» на старонцы «Прастора польскай культуры» 30 сакавіка а 15:00BY/14:00PL у прамым...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Помнік Ларысе Геніюш у Зэльве дэмантаваць не будуць
    Культура
    Іван Кірчук — сапраўдны «Варажбіт»
    Вандруем разам
    Унікальнае месца для адпачынку. Расказваем пра адметнасці Ліпічанскай пушчы
    Афіша Літаратура
    Ужо заўтра адбудзецца анлайн-прэзентацыя рамана Шчэпана Твардаха “Кароль” у беларускім перакладзе
    Гісторыя
    Невядомыя беларускамоўныя тэксты з атачэння Кастуся Каліноўскага у новым нумары «Homo Historicus 2023».
    Кіно
    Воля Чайкоўская: «Беларускае кіно — самабытнае, аўтэнтычнае, рызыкоўнае. Яшчэ — вельмі каштоўнае, таму што знаходзіцца на мяжы выжывання. Яго практычна як від можна заносіць у Чырвоную кнігу»
    Мастацтва
    Вясна перадусім! Выстава Лявона Тарасэвіча ў варшаўскай галерэі Monopol
    Грамадства
    «Як мама і педагог я вельмі прашу слухаць і чуць дзяцей!» Тры гісторыі пра булінг і гвалт
    Культура Літаратура
    Аўтапартрэт у шаўковай кашулі. Словы пра самога сябе, як ты разумееш
    Грамадства
    Наталля Пінчук: Важна гаварыць сёння не толькі пра Алеся – пра ўсіх, хто за кратамі ў Беларусі
    Культура
    У Юрмале адкрылася выстава «Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020»
    Замежжа
    У Каралеўскім замку ў Варшаве працуе выстава «Каханне і абавязак. Студзеньскае паўстанне 1863 года»
    Грамадства
    «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    Тэатр
    Спектакль «Пачупкi» РТБД атрымаў галоўную ўзнагароду тэатральнага форуму «М@RT.Кантакт» у Магілёве
    Музыка
    Годныя песні: топ-5 Сержука Доўгушава

Афіша

  • 29.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Ганна Янкута і Ігар Крэбс у Вільні

  • 29.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 29.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 29.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 29.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 29.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 29.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 29.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    • «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    • Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
    • Што паслухаць з беларускай музыкі на Дзень Волі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип