• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
14.05.2022 | Грамадства

«Справа сфабрыкаваная». У Гродне ліквідавалі краязнаўчае таварыства «Коматава», старшыня не згодны з рашэннем суда

Па рашэнні Гродзенскага абласнога суда ліквідавалі грамадскую арганізацыю «Краязнаўчае таварыства — Коматава». Кіраўнік заплаціць тры базавыя велічыні (96 рублёў) дзяржпошліны. Арганізацыя даследавала гісторыю мясцовых цэркваў і зберагала гісторыка-культурную спадчыну. Рэдакцыя Hrodna. life прааналізавала дакументы, якія трапілі ў яе распараджэнне, і спытала старшыню Васіля Сямко, як ён будзе дзейнічаць далей.


172.jpg
Коматава. Фота: fotobel.by

«Краязнаўчае таварыства — Коматава» ліквідавалі за некалькі судовых пасяджэнняў. Пачаліся яны 22 красавіка ў Гродзенскім абласным судзе. Істцом было Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама. Суддзя — Сяргей Піпко.

Што парушыла краязнаўчае таварыства?

Падстава для ліквідацыі — нібыта парушэнні арганізацыяй закона і ўласнага статута на працягу года пасля пісьмовага папярэджання. Мяркуючы па іскавай заяве за подпісам начальніка Галоўнага ўпраўлення юстыцыі аблвыканкама Алены Юргель, пасля праверкі дзейнасці арганізацыі знайшлі парушэнні. Напрыклад:

Старшыня падаў выпіску з рашэння Гродзенскага райвыканкама ад 16 лютага 2011 аб тым, дзе размяшчаецца грамадскае аб’яднанне. Аказалася, трэба было яшчэ заключыць дагавор арэнды або бязвыплатнага карыстання. Васіль жа лічыць, што інфармацыя аб дазволе выканкамам выкарыстоўваць яго кватэру для офіса арганізацыі прадастаўлена.

Апошняе пасяджэнне Агульнага сходу, на якім адбыліся выбары членаў у Выканаўчы савет і Рэвізійную камісію, прайшло 14 лютага 2016-га. Паўнамоцтвы выбарных органаў аб’яднання скончыліся 13 лютага 2021 года, што супярэчыць статуту.

Пасяджэнні Выканаўчага Савета праводзяцца не радзей за адзін раз у квартал. Аднак з прадстаўленых пратаколаў вынікае, што ў 3 квартале 2021 года, у 3 і 4 кварталах 2020 года, у 2 і 4 кварталах 2019 года пасяджэння Выканаўчага савета не праводзіліся. «Рэкамендацыямі Міністэрства аховы здароўя ў перыяд эпідэміі каранавіруса рэкамендавана не праводзіць сходы», — адказаў Сямко.
Кіруючы орган ГА складаецца з не менш чым трох членаў грамадскага аб’яднання. У выпадку змяненняў у складзе выбарных органаў грамадскага аб’яднання трэба праінфармаваць рэгіструючы орган у дзесяцідзённы тэрмін. Склад змяніўся ў сувязі са смерцю яго члена Сямко І.М. Аднак, новы член у не абіраўся, звесткі аб змене складу ГА не прадстаўлены. «У сувязі са смерцю члена Выканаўчага з Сямко І.М. выконваючую пасаду бухгалтара загадам прызначаная Сямко С. К. і ў далейшым на сходзе была б зацверджана. Іншай кандыдатуры не было», — напісаў старшыня.

173.jpg
Васіль Сямко. Фота: Hrodna. life

Таксама «Краязнаўчае таварыства — Коматава» няправільна аформіла некаторыя справаздачныя дакументы, пра што іх праінфармавалі. Па стане на 30 сакавіка 2022 года справаздачнасць грамадскім аб’яднаннем за 2021 год не прадстаўлена і не размешчана ў інтэрнэце. «Даведаліся аб няправільнасці формы толькі з іскавай заявы», — паведаміў ім Сямко.

Да таго ж, ён сцвярджае, што без дакументаў, якія ў яго канфіскавалі на праверку, зрабіць справаздачу было немагчыма. Удакладняць ва ўладаў, як яму паступіць у такой сітуацыі, Васіль не стаў.

Старшыня: справа сфабрыкаваная

Пенсіянер і краязнаўца Васіль Сямко займаўся даследаваннем гісторыі Каматоўскага праваслаўнага прыходу з блаславення Уладыкі Арцемія з 17 лютага 2005 года. Пра гэта сам 81-гадовы Сямко напісаў у лісце ў Гродзенскі абласны суд.

«Дзіўна, пры афармленні нашага ГАА «Краязнаўчае таварыства — Коматава» нам паведамлялі: не бойцеся цяжкасцяў, мы своечасова будзем інфармаваць, калі і ў якія тэрміны прадстаўляць. Новы склад Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама не даваў інфармацыі нам па зменах заканадаўчых актах і спасылках да іх, аб пераездзе па новым адрасе можна было сабраць прадстаўнікоў аб’яднанняў і правесці семінар або асновы па абароне правоў у перыяд дзейнасці грамадскіх аб’яднанняў», — напісаў Сямко. 

Ён лічыць, што справа аб ліквідацыі сфабрыкаваная.

174.jpg
Дыпломы арганізацыі. Фота: Hrodna. life

Ён прасіў дазволіць арганізацыі скончыць збудаванне мемарыяльнага знака памяці продкам славянскага народа, «які будзе гарантам захаванасці гэтага гістарычнага месца». Такі помнік побач з вёскай Коматава, дзе археолагі знайшлі адну з старажытных стаянак чалавек, Сямко марыць паставіць ужо не першы год.

«Бязладдзе на месцах»

«Каб сродкі былі, можа я і далей [абскарджваў]... Хоць, усё можа быць, і я і да Вярхоўнага Суда дабяруся < ... > Я на судзе сказаў: я не спынюся, таму што лічу, што гэта неправамоцна. Так затрымаўшы [дакументы], спецыяльна стварылі такую абстаноўку, каб закрыць гэтую арганізацыю. Хоць мы не палітычная арганізацыя, мы займалася краязнаўствам, памяццю продкаў < ... > Я ж лічыў, што я для дзяржавы вёў пошук», — распавёў Сямко.

Васіль хоча сабраць вынікі працы ў кнігу і выдаць, але ў яго няма сродкаў на гэта. Займацца краязнаўствам можна і без грамадскага аб’яднання, лічыць Сямко. Адзіны момант — аб’яднанне давала магчымасць прымаць дапамогу ад спонсараў.

У свой час Васіль звяртаўся да Аляксандра Лукашэнкі, але, па яго словах, звароты не даходзілі. Ён хацеў данесці «чалавеку ля руля» пра «бязладдзе на месцах».

Чым займалася арганізацыя?

Коматава — вёска ў Гродзенскім раёне ў складзе Абухоўскага сельсавета. Арганізацыю зарэгістравалі ў 2011 годзе, калі рыхтаваўся пуск Гродзенскай ГЭС і ваколіцы Коматава чакала затапленне. Мэта арганізацыі — даследаваць гісторыю мясцовых цэркваў, садзейнічаць захаванню і аднаўленню гісторыка-культурнай спадчыны. Кіраўнік арганізацыі — ураджэнец вёскі краязнаўца Васіль Сямко. На 2020 год у складзе было 14 чалавек.

Дзякуючы арганізацыі Гродзенскі райвыканкам усталяваў на помніку археалогіі Коматава-5 інфармацыйны стэнд на рускай, беларускай, англійскай і польскай мовах.

hrodna.life

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Афіша

«Руская дыяспара гатова сустрэць украінцаў з караваем». У Гродне пройдзе Фестываль нацыянальных культур

Падворкі на ХІІІ Фестывалі нацыянальных культур будуць працаваць 4 чэрвеня. Пляцоўка рускіх знаходзіцца насупраць...

valiancina_shauchenka
Гісторыя Літаратура

Жыў ідэяй нацыянальнага адраджэння. Гістарычны лёс Максіма Гарэцкага

«Народная Воля» працягвае публікаваць фрагменты з кнігі «250 асоб з Беларусі ў дыялогах культур». Гэтым разам аповед...

valiancina_shauchenka
Культура Грамадства

Пра што сведчаць гістарычныя графіці ў самым старажытным захаваным храме Беларусі

Надпісы кшталту «тут быў...» на сценах з’яўляліся яшчэ ў Сярэднявеччы. Іх выдрапвалі нажом, іголкай ці пісалам...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Я працую са святымі». Як беларус дапамагаў карміць УСУ і тэрабарону

Да вайны ў Івана-Франкоўску «Томпсан» быў звычайным моладзевым барам. Цяпер тут гатуюць ежу для УСУ, тэрабароны і перасяленцаў....

Апошнія навіны

    Афіша
    «Руская дыяспара гатова сустрэць украінцаў з караваем». У Гродне пройдзе Фестываль нацыянальных культур
    Гісторыя Літаратура
    Жыў ідэяй нацыянальнага адраджэння. Гістарычны лёс Максіма Гарэцкага
    Культура Грамадства
    Пра што сведчаць гістарычныя графіці ў самым старажытным захаваным храме Беларусі
    Грамадства
    «Я працую са святымі». Як беларус дапамагаў карміць УСУ і тэрабарону
    Грамадскі сектар
    «Беларуская школа лідараў» у Польшчы. Заяўкі да 31 траўня
    Грамадства Літаратура
    Фестываль інтэлектуальнай кнігі «Pradmova» бярэ тайм-аут
    Грамадства
    Уладзімір Някляеў: «Ягоным сэрцам была Беларусь»
    Грамадства
    Выдавец Андрэй Янушкевіч не выйшаў на волю пасля 10 сутак арышту
    Грамадства
    Як выпрацаваць звычку на кожны дзень?
    Вандруем разам
    Вандруем разам з «Будзьма!» па Браслаўскім раёне. Частка другая
    Грамадства Літаратура
    Уладзімір Жылка: «Душа мая тужлівая — Лілея між балот». Трагічны лёс рамантыка нерамантычнай эпохі
    Краіна
    Бацькі Маргарыты Ляўчук на волі
    Грамадскі сектар
    Да 15 гадоў. У чэрвені пройдуць ПЯЦЬ крымінальных працэсаў над журналістамі
    Грамадства Адукацыя
    Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі
    Грамадства Краіна
    Затрыманы журналіст Алесь Любянчук

Афіша

  • 27.05

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лідар J:Морс Уладзімір Пугач з канцэртам у Гданьску

  • 27.05 — 29.05Замкі і сядзібы Беларусі ў акварэлях Марыі Сыракваш у Мінску
  • 27.05 — 15.06Выстава графікі Валерыя Славука ў Мінску
  • 27.05 — 30.05Віртуальная выстава «КАНДРАТ КРАПІВА: да 100-годдзя пачатку творчай дзейнасці»
  • 27.05 — 12.06Выстава Ядвігі Раздзялоўскай у Мінску
  • 27.05 — 29.05Персанальная выстава Дзяніса Барсукова «Ён, Яна, Яны» ў Мінску
  • 27.05 — 28.05Анлайн-фестываль беларускіх фільмаў «Невядомы ўсход»
  • 27.05 — 29.05Выстава «Жывая вада» ў Гомелі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Мінінфарм Беларусі скардзіцца, што тэлеканал АНТ амаль ніхто не глядзіць
    • Артыстка Кацярына Ваданосава распавяла, што ў яе выявілі рак
    • «Нам варта быць самадастатковымі і шукаць сябе ў сабе». Вера Дзядок пра Нацыянальны мастацкі музей, постакаланіязм і маніпуляванне ідэнтычнасцю
    • Галіна Казіміроўская: «Менавіта тут і цяпер мы адказваем за тое, як будзе існаваць ці не існаваць беларуская культура ў будучыні»
    • Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM