• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • PartyZonа
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
16.04.2015 | Навіны "Будзьма!" Adnak!

Стартуе Шосты AD.NAK! У цэнтры ўвагі — шлях рэкламіста!

16 красавіка стартуе ўжо Шосты фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! З 20 красавіка да 1 чэрвеня будзе адкрыты прыём працаў ад удзельнікаў Фестывалю, а цырымонія ўзнагароджання пройдзе 2 ліпеня у Мінску. Як заўсёды, удзел у Фестывалі бясплатны.

Кожны год Фестываль прадукуе новую ідэю, звяртае ўвагу грамадскасці на розныя актуальныя пытанні камунікацыі і рэкламы. Асноўная канцэпцыя сёлетняга Шостага AD.NAK! — “Годны шлях рэкламіста”.

sl_whiteНа думку каардынатара кампаніі “Будзьма беларусамі!” Ніны Шыдлоўскай, Фестываль ужо прайшоў пэўны шлях і стаў актуальнай з’явай беларускага жыцця, таму надышоў час звярнуць увагу на асобу стваральніка рэкламы. “Рэкламны і – шырэй – культурніцкі прадукт робяць канкрэтныя людзі. Ад іх майстэрства, каштоўнасцяў і светапогляду залежыць шмат. Таму ў цэнтры ўвагі сёлетняга Фестывалю – асоба самога стваральніка. Кожны рэкламіст праходзіць свой індывідуальны шлях да поспеху, да ўнікальнай ідэі. Спачатку – пошукі і сумневы, потым –  канцэпцыя і ў выніку – вось ён, працоўны варыянт. Такі шлях праходзіць цяпер і нашая рэклама: ад нясмелых спробаў, сумневаў, ці варта рэкламавацца па-беларуску, да таго самага моманту, калі ты не баішся на поўны голас заявіць пра сябе як пра стваральніка беларускай рэкламы”.

Шосты феcтываль AD.NAK! запрашае рэкламістаў, спецыялістаў у сферы камунікацыі, культурніцкіх менеджараў і прадзюсараў аб’яднаць свае намаганні і дапамагчы беларускамоўнай рэкламе прайсці гэты шлях: ад нерашучай коскі да значнага і ўпэўненага клічніка!

Генеральным партнёрам Фестывалю другі год запар выступіла кампанія velcom. Дзякуючы такой падтрымцы Фестываль, як заўсёды, пройдзе на высокім арганізацыйным узроўні, а пераможцы атрымаюць адметныя ўзнагароды.

Прыём працаў да ўдзелу ў намінацыях і конкурсах Шостага фестывалю AD.NAK! пачынаецца 16 красавіка. Дэдлайн прыёму работ прызначаны на 1 чэрвеня. А фінальная частка Фестывалю – урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў з папярэдняй адукацыйнай праграмай – пройдзе 2 ліпеня ў Мінску.

Як адзначыў Сяргей Скараход, кіраўнік рэсурса marketing.by і пастаянны партнёр кампаніі “Будзьма беларусамі!” ў правядзенні фестывалю, “мы штогод сочым за актуальнымі тэндэнцыямі і сусветнымі трэндамі рэкламнай і камунікацыйнай галіны. Улічваючы іх, мы дапоўнілі і абнавілі намінацыі і конкурсы, а новы сайт Фестывалю сёлета дазваляе канкурсантам максімальна зручна аформіць і падаць работу. Асноўны акцэнт пры падачы работ на сайце зроблены на якасць іх афармлення. Удзельнікам прапанаваныя стандарты і ўзоры падачы. Спадзяемся, што сёлетняе новаўвядзенне дазволіць удзельнікам карэктна данесці ідэі сваіх праектаў, а сябрам журы – аб’ектыўна ацаніць працы канкурсантаў”.

Падчас традыцыйнай (як і штогод, адметнай) адукацыйнай праграмы арганізатары Шостага AD.NAK! вырашылі трымацца сусветных тэндэнцый і выйсці за межы рэкламнай галіны. У гэтым годзе акрамя рэкламістаў спікерамі на адукацыйнай праграме будуць вядомыя літаратары, творцы і фатографы з Беларусі, Францыі і Літвы. Разам з удзельнікамі яны паразважаюць пра свет вакол нас, у якім мы ўсе разам мусім ствараць і ісці сваім годным шляхам.

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

Памерла беларуская паэтка і перакладчыца Людміла Забалоцкая

На 72-м годзе жыцця ў Мінску памерла беларуская паэтка і перакладчыца Людміла Забалоцкая (Саламаха), паведамляе «Радыё Рацыя»....

valiancina_shauchenka
Грамадства

СААЗ патлумачыла назву штаму «амікрон» і пропуск дзвюх літар алфавіту

Новы штам каранавіруса, выяўлены ў Паўднёвай Афрыцы, атрымаў назву «амікрон» (15-я літара грэчаскага алфавіту) у абыход...

valiancina_shauchenka
Беларусы свету

«Тым, што пайшлі паміраць, каб жыла Бацькаўшчына!» Слуцкіх паўстанцаў ушанавалі ў Саўт-Рыверы

«Нязломнасць герояў Слуцкага паўстання мае свой працяг у нязломнасці Герояў Беларусі сённяшняй», — адзначылі беларусы,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Уладзімір Сцяпан: «Сапраўдны вясковец дужа злуецца, калі з ім гаворыш па-беларуску»

Тэма вяскоўцаў для беларускіх пісьменнікаў як была сярод галоўных у класічнай літаратуры, так застаецца і ў фокусе ўвагі...

Апошнія навіны

    Грамадства Літаратура
    Памерла беларуская паэтка і перакладчыца Людміла Забалоцкая
    Грамадства
    СААЗ патлумачыла назву штаму «амікрон» і пропуск дзвюх літар алфавіту
    Беларусы свету
    «Тым, што пайшлі паміраць, каб жыла Бацькаўшчына!» Слуцкіх паўстанцаў ушанавалі ў Саўт-Рыверы
    Грамадства
    Уладзімір Сцяпан: «Сапраўдны вясковец дужа злуецца, калі з ім гаворыш па-беларуску»
    Грамадства
    Памёр журналіст Раман Якаўлеўскі
    Каляндар Рэлігія
    Каляндар. 28 лістапада 2018 г. Будслаўскі фэст уключаны ў спіс культурнай спадчыны ЮНЕСКА
    Кіно
    Дапаможнік па расчалавечванні: дакументальны фільм пра катаванні падчас беларускіх пратэстаў перамог у найпрэстыжнейшым кінафестывалі
    Літаратура
    Памёр паэт і перакладчык Мікола Мятліцкі
    Тэатр
    Тэатральная хваля салідарнасці. Якія спектаклі пра рэпрэсіі ў Беларусі з’явіліся ў свеце і дзе іх можна паглядзець?
    Грамадства Замежжа
    Нацыянальная бібліятэка Новай Зеландыі вырашыла супрацоўнічаць з «піратамі» — Інтэрнэт-архівам
    Паганства
    Адзін Бог ведае? Беларускае паганства ў мінулым і сёння (Падкаст)
    Культура
    Рэжысэра Мазынскага пазбавілі пэнсіі за асаблівыя заслугі перад Рэспублікай Беларусь
    Гісторыя Каляндар
    Сёння дзень герояў
    Гатуем з «Будзьма»! Смачны сняданак для вашай сям’і — бліны з мачанкай
    Літаратура
    Абвешчаныя лаўрэаты прэміі Гедройця 2021

Афіша

  • 29.11 18:00Прэзентацыя новага рамана Уладзіміра Някляева «Гэй Бэн Гіном» у Варшаве
  • 29.11 19:00«Sarmatyja», музычная манадрама Паліны Дабравоскай
  • 30.11 18:00Прэзентацыя новага рамана Уладзіміра Някляева «Гэй Бэн Гіном» у Лодзі
  • 30.11 19:00Канцэрт Яўгена Барышнікава ў Варшаве
  • 01.12 17:00Прэзентацыя новага рамана Уладзіміра Някляева «Гэй Бэн Гіном» у Беластоку
  • 02.12 17:00Прэзентацыя новага рамана Уладзіміра Някляева «Гэй Бэн Гіном» у Бельск Падляску
  • 02.12 19:00Лекцыя Глеба Лабадзенкі: «Род Радзівілаў і апошнія нясвіжскія ардынаты»

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • «Пасмяяцца над злом». Дзяніс Дудзінскі пра стукачоў і жыццё ва Украіне
    • Харавы дырыжор Галіна Казіміроўская: «Я разумею, што калі я перастану быць музыкам — яны перамаглі, яны мяне зламалі!»
    • Уладзімір Сцяпан: «Сапраўдны вясковец дужа злуецца, калі з ім гаворыш па-беларуску»
    • Анастасія Слуцкая: тая, што з мячом абараніла горад і жаночы гонар
    • Дапаможнік па расчалавечванні: дакументальны фільм пра катаванні падчас беларускіх пратэстаў перамог у найпрэстыжнейшым кінафестывалі

Ахова спадчыны

© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM