
Больш за дзясятак навукоўцаў, выкладчыкаў і супрацоўнікаў гарадзенскіх музеяў прадставілі на прэзентацыі штодзённасць гарадзенскага жыцця ў ХІХ — ХХ стагоддзях і гісторыю гораду ў складзе ВКЛ.
Як расказаў доктар гістарычных навук Алесь Смалянчук, “сама кніга нібыта складаецца з гэтых дзвюх частак. ХІХ і ХХ стагоддзі апісалі гарадзенскія аўтары, а апісваць гісторыю Гародні падчас ВКЛ выпала аўтарам мінскім. Таксама можна ганарыцца тым, што такіх праектаў у іншых гарадах я проста не ведаю. Над праектам працуе па 6 чалавек у кожнай гістарычнай групе; яны даследуюць жыццё звычайнага гарадзенца.
“Я таксама вельмі ўсцешаны тым, што гісторыя паступова пачынае набываць рэальныя факты” — кажа Алесь Смалянчук.
Падчас сустрэчы адбыліся спрэчкі , што закраналі больш ранейшую гісторыю, якая да гэтага часу не была закранутая ў зборніках “Гарадзенскага палімпсеста”. Пасля спрэчак навукоўцы прышлі да высновы, што гісторыю стварэння Гародні ХІ — ХІІ стагоддзя таксама трэба прадставіць жыхарам гораду над Нёманам.
Андрэй Мялешка