Студэнтаў-завочнікаў будуць забіраць у войска

Палата прадстаўнікоў прыняла 14 чэрвеня ў другім чытаньні законапраект «Аб унясеньні зьменаў і дапаўненьняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб вайсковым абавязку і вайсковай службе».

Такія папраўкі былі ўнесеныя ў законапраект у сьнежні 2009 у першым чытаньні. Тады намесьнік міністра абароны Пётр Ціханоўскі заўважыў, што неабходнасьць унясеньня паправак зьвязаная са штогадовым скарачэньнем колькасьці прызыўнікоў. Зь яго словаў, апошнім часам колькасьць грамадзянаў, якім споўнілася 18 гадоў, штогод скарачаецца на 5–7%. Тэкст цалкам.