У межах выставы “Сусвет Язэпа Драздовіча” перад наведвальнікамі Нацыянальнага мастацкага музея паўсталі вобразы дызайнерскага адзення, цудоўным чынам інтэграваныя ў выставачную прастору. Калекцыя ЯDRO, паводле словаў яе аўтарак Настассі Васючэнкі і Міланы Собаль, была натхненая перш за ўсё касмічнымі мапамі, а таксама графічнымі замалёўкамі і ўзорамі насценных дываноў “беларускага Да Вінчы”.
Зарына Кандрацьева