Субота 13 лютага ў Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы імя М. Астроўскага выдалася гаманлівая і вясёлая. Тут адбыўся лялечны спектаклік паводле кнігі шведскага пісьменніка Свэна Нурдквіста “Пэтсан і Фіндус святкуюць Каляды”, якая выйшла напрыканцы 2015 года па-беларуску ў перакладзе Надзеі Кандрусевіч.
Дзеткі прыгадалі свае навагоднія вакацыі, павадзілі карагод, пасядзелі за святочным сталом з героямі казкі і атрымалі падарункі ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”.
Нагадваем! Нядаўна ў продажы па-беларуску з’явілася кніга пра новыя прыгоды сяброў Пэтсана і Фіндуса — “Блінны торт”. А ўжо 17 лютага ў Галерэі сучаснага мастацтва «Ў» (пр. Незалежнасці, 37а) адбудзецца яе прэзентацыя.
Прыходзьце!
Шукайце “Блінны торт” Свэна Нурдквіста ў наступных кніжных крамах: “Акадэмкніга” (пр-т Незалежнасці, 72), кнігарня “логвінаЎ” (пр-т Незалежнасці, 37А), “Кніжная шафа” (пр. Дзяржынскага, 9), “Кнігарня пісьменніка” (вул. Казлова, 2), “Веды” (вул. К. Маркса, 36), “Светач” (пр-т Пераможцаў, 11), “Цэнтральны кніжны” (пр-т Незалежнасці, 19), “Кнігі & кніжачкі” (пр-т Незалежнасці, 14), Кніжная выстава-кірмаш “Мир книг” (вул. Янкі Купалы, 27).