3 лістапада (аўторак) Лявон Вольскі і «Крамбамбуля» запрашаюць усіх прыхільнікаў гурта на партызанскую сустрэчу ў Мінску.
У мінскай краме «Symbal.by» адбудзецца перадканцэртная прэзентацыя новага альбому «Чырвоны штраль», а таксама атрыбутыкі гурта: партызанскіх цішотак, торбаў, сувеніраў, сцяга і пашпарта беларускага партызана, якую распрацаваў дызайнер Ігар Назаранка.
Усе наведнікі сустрэчы змогуць першымі, яшчэ да канцэрта, які адбудзецца 7-га лістапада ў Вільні, набыць новы альбом і сувеніры ды атрымаць аўтографы ад Лявона Вольскага і музыкаў гурта «Крамбамбуля».
Пачатак сустрэчы а 19.00. Месца сустрэчы: крама «Symbal.by» (Мінск, пр-т Незалежнасці 58, 3 паверх Маскоўска-Венскага гандлёвага цэнтра).
Увага! Усе рэчы выпушчаныя абмежаваным тыражом. Набыць можна будзе ўпершыню на сустрэчы 3 лістапада, потым на канцэрце 7 лістапада. Калі нешта застанецца, то з’явіцца на «Symbal.by».
Падчас сустрэчы можна будзе набыць квіткі на канцэрт у Вільні, які адбудзецца 7 лістапада. Новы альбом «Чырвоны штраль» можна паслухаць і спампаваць тут .