Па добрай традыцыі канцэртаў “19-га а 19-й”, 19 ліпеня а 19-й гадзіне ў пасёлку Зялёны Бор (Мінская вобласць, Смалявіцкі раён) адбудзецца выступ барда Таццяны Беланогай і паэта Алеся Плоткі. Канцэрт будзе праходзіць у пасялковым парку. Пры дрэнным надвор’і канцэрт адбудзецца ў Зеленаборскім доме культуры. Пасля канцэрту ўсе прысутныя атрымаюць магчымасць набыць кнігі і дыскі выканаўцаў.
Канцэрт ладзіцца ў межах агульнанацыянальнай кампаніі “Будзьма беларусамі!”.
Каардынаты арганізатараў: 8-029-690-58-56.