14 траўня ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” Таццяна Беланогая, беларуская паэтка і бард, выступіць у Лагойску. Выступ адбудзецца ў тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Будуць выкананыя песні з новага альбому “Ніткі” і шэраг песень з розных творчых этапаў Таццяны.
Таццяна Беланогая з’яўляецца прадстаўніцай сучаснай бардаўскай песні Беларусі. У лірыцы яна звяртае ўвагу на ўнутраны свет чалавека, шукае адказы на вечныя пытанні. Тэмы сумленнага выбару, кахання, прагі да волі творчай душы – асноўныя яе творчасці. Таццяна піша музыку і вершы, а таксама выконвае на ўласную музыку вершы такіх выбітных паэтаў, як Максім Багдановіч, Яўгенія Янішчыц, Анатоль Сыс, Данута Бічэль, Чэслаў Мілаш і іншыя.
Лагойск, вул. Перамогі, 80
Пачатак – 11.00
Даведкі па тэлефоне +375 33 6640280