Цэлы шэраг сустрэчаў у межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” ладзіць найбліжэйшым часам Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры.
30 ліпеня старшыня Таварыства Антон Астаповіч і вядомы актор, тэлевядучы, краязнаўца Юрый Жыгамонт наведаюць археалагічны летнік каля вёскі Мохаў Лоеўскага раёну Гомельскай вобласці.
Размова пойдзе пра гістарычна-культурныя каштоўнасці Лоеўшчыны, пра гісторыю гэтага цікавага рэгіёну Беларусі. Плануецца таксама дэманстрацыя тэлефільму “Тураў” з цыклу “Падарожжы дылетанта”, які ўжо шмат гадоў вядзе на тэлебачанні Юрый Жыгамонт.
31 ліпеня сустрэча Таварыства аховы помнікаў адбудзецца ў Районным доме культуры ў пасёлку Казенкі Мазырскага раёну Гомельскай вобласці. Пачатак у 18.00
А 1 жніўня падарожнікаў з Таварыства аховы помнікаў будзе сустракаць ужо зусім іншы куток Беларусі – Ваўкавышчына.
У 14.00 Антона Астаповіча і Юрыя Жыгамонта прымае Гарадская бібліятэка № 46 па вуліцы Барычэўскага 3. Размову пра гістарычна-культурныя каштоўнасці Ваўкавышчыны дапоўніць дэманстрацыя фільму Ю. Жыгамонта “Скідзель”.
І, нарэшце, яшчэ адна сустрэча з Астаповічам і Жыгамонтам адбудзецца 2 жніўня ў гарадскім пасёлку Вялікая Бераставіца – цэнтры Бераставіцкага раёну Гродзенскай вобласці. Месца сустрэчы – Бераставіцкая цэнтральная раённая бібліятэка імя В.М. Кавалеўскага (Вялікая Бераставіца, вул. Чырвонаармейская, 4). Пачатак у 14.00.