Таварыства аховы помнікаў разбурае стэрэатыпы

Ульская царква

Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры правяло сяброўскае падарожжа па культурна-гістарычных мясцінах Віцебскай вобласці 1 лістапада.

Бачэйкава

Старшыня таварыства і арганізатар вандроўкі Антон Астаповіч: “Паездка прайшла вельмі добра. Падчас падарожжа было некалькі разоў паведамлена, што праходзіць яна ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”. Ганаровае віншаванне пераможцам фотаконкурсу, які ладзіўся на www.budzma.org, адбылося ў сядзібна-паркавым комплексе Цеханавецкіх, што знаходзіцца ў в. Бачэйкава.

Селішча. Чароўная падсветка

Людзі даведаліся шмат цікавага. Стэрэатып, што культурна-гістарычныя помнікі знаходзяцца толькі ў цэнтральнай і заходняй частцы Беларусі, быў разбураны. Ёсць і ва ўсходняй, і даволі шмат. Таксама ўдзельнікі падарожжа былі ўсцешаныя тым, што вандроўка адбывалася і па Ушаччыне. Гэта радзіма Васіля Быкава і Рыгора Барадуліна. Я з гонарам апавёў, што апошні бярэ пастаянны ўдзел у агульнанацыянальнай кампаніі “Будзьма беларусамі!”, і нават ёсць паштоўка з яго выявай, якую выпусціла гэтая ж кампанія. Людзі засталіся задаволеныя вандроўкай”.

Схованка Лепельскага цмока

Падарожжа прайшло ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Ула з Дзвіной

Лепельскі касцёл

Касцёл ва Уле