Трэба ў Гомелі бываць часцей…

17 красавіка паэты Эдуард Акулін і Леанід Дранько-Майсюк у межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” з творчым візітам наведалі Гомель, дзе правялі тры літаратурныя сустрэчы: у Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя Герцэна, у Абласным дзяржаўным ліцэі і Гомельскім абласным інстытуце развіцця адукацыі. “

Тры сутрэчы, тры літаратурных спектаклі, тры прэзентацыі. Так можна ахарактарызаваць наш другі за гэтую вясну візіт у Гомель. Гэтым разам нашымі слухачамі сталі работнікі бібліятэкі, ліцэісты і настаўнікі. І варта адзначыць, слухачы нашы былі вельмі шчырыя і на ўвагу, і на пытанні, і на апладысменты… З вялікім поспехам на ўсіх трох сустрэчах прайшла прэзентацыя новай кнігі паэта Генадзя Лапаціна, выклікаў зайздросную цікавасць слухачоў і новы, шосты нумар часопіса “Верасень” з публікацыямі гамельскіх аўтараў: Анатоля Бароўскага, Юнэлі Сальнікавай і Ларысы Раманавай. Ну а прызы ад кампаніі “Будзьма беларусамі!” надалі сустрэчам дынамізм і інтэрактыўнасць, ” – паведамілі выступоўцы.

18 красавіка Эдуард Акулін выступіў у Цэнтры дзіцячай творчасці Фрунзенскага раёна сталіцы. Па словах выступоўцы, гаспадарамі сустрэчы былі Яе Вялікасць Паэзія і Яе Светрласць Песня. Сустрэча прайшла ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”.