Трэці бой на «Graffiti Open Music Fest»

08.02.2010 Музыка

У трэцім адборачным канцэрце фэсту возьмуць удзел The Unlimited Trio — самая прафэсійная каманда з усіх тых, хто падаў заявы, FratreZ з тэатральным фольк-рокам ды полацкія дзяўчыны-правакатаркі — гурт Indra. Трэцяе па ліку змаганьне адбудзецца ў аўторак, 9 лютага.

Па выніках галасаваньня журы і гледачоў на другім канцэрце фэсту пераможцам апынуўся гурт Jenowa, які набраў 60 балаў, па 30 балаў — у гуртоў Unia і «Слайды».

Тэкст цалкам.

Тэгі: