• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
20.01.2015 | Музыка

Trubetskoy прэзентаваў новую песню на верш Максіма Багдановіча

Адбылося гэта на папулярных курсах беларускай мовы “Мова Нанова”.

Гурт Trubetskoy прэзентаваў новую песню на верш Максіма Багдановіча “Я бальны, бесскрыдлаты паэт”. Адбылося гэта падчас папулярных курсаў беларускай мовы “Мова Нанова”. Падчас іх музыкі распавялі пра свой шлях да беларускай мовы, адносіны замежнікаў да нашых музыкаў і пра будучы альбом, які, па іх словах, з’явіцца “па вясне”.

Акрамя прэзентаванай кампазіцыі на верш класіка літаратуры Trubetskoyвыканалі беларускамоўны варыянт песні “Рядом”, якая ў перакладзе ўдзельнікаў заняткаў атрымала назву “Разам”. Пераможцы атрымалі запрашальнікі на музычную прэмію “Даём рады” і майкі з лагатыпам гурта Trubetskoy. Цалкам верагодна, што абодва трэкі ў хуткім часе з’явяцца і ў студыйных версіях. А таксама прагучаць са сцэны на фестывалі “Даём рады”, які пройдзе 13 лютага ў клубе Re:Public, дзе акрамя гурта Trubetskoyвыступяць Akute, “Разбітае сэрца пацана”, “Мутнаевока” і Haina.

Два тэксты, якія больш за ўсё спадабаліся музыкам:

“Разам”

    (Ганна Шыпшына)

З грукату бітай тары
Складаецца музыка вуліц.
Бягуць па асфальтах кентаўры,
Топчуць малёваных курыц.

Болем шугае з-за шатаў,
Іскры разносіць вецер.
Крывавыя кроплі гранатаў
У расхрыстаным брудным пакеце.

Дахі ўздымаюцца ў скрусе
Вышэй па іржавых балконах.
Я да цябе дакрычуся
На злосць чыгунным драконам.

Мяне ты пачуеш праз хмары,
Працягнеш дрыготкія рукі.
Сыходзім з кіпучых абшараў,
Змінаючы дзіды і лукі.

Прыпеў 1.
Разам, будзем разам.
У небе будзем ляцець,
Як сонечныя анёлкі.
Разам, будзем разам.

Зорную неруш  трымцець
У далонях да самага золку.
Радасныя каметы,
Прыцемкі ды туманы,

За небасхілам сакрэты
Соннага акіяну.
Адрынем тое, што была:
Падману чутныя гукі.

У гнёздах — новыя крылы.
У пёрах — новыя рукі.

Прыпеў 2.
Разам, будзем разам.
У небе будзем ляцець,
Пазбаўленыя пакуты.
Разам, будзем разам.
Ярчэй за зоркі гарэць,

Зазнаўшы адну атруту.

“Ластаўка”
(Зміцер Маслоўскі)

Вясна глядзіць у твар
Калоціць маё сэрца
Пазбаў ад гэтых хмар
Гэй вецер! Дай сагрэцца!

У кладоўку каўзуны
Віскочуць мае кеды
Пазбаўся ад нуды
Я жывы — жыве планета!

Выбухнула сонца: усё наўкол крычыць
Ластаўка з вясною ў сені прыляціць.
На сметнік тэлевізар
Камп’ютар адключы

Вар’яцтва было блізка
Цяпер жыццё гучыць.
Стаміўся ад напругі
Даўгіх зімовых сноў

Душа ляціць да сонца
Спявае з ім ізноў.

“Разам”

“Рамонкі”

Ілля Маліноўскі, Еўрарадыё, movananova.by

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Краіна

Бацькі Маргарыты Ляўчук на волі

Па папярэдняй інфармацыі, іх ужо паспелі асудзіць за непадпарадкаванне. Вынік — штраф, эквівалентны эквивалентны...

valiancina_shauchenka
Грамадскі сектар

Да 15 гадоў. У чэрвені пройдуць ПЯЦЬ крымінальных працэсаў над журналістамі

У чэрвені пройдуць судовыя працэсы па крымінальных справах супраць шасці супрацоўнікаў медыя, піша прэс-служба Беларускай...

valiancina_shauchenka
Грамадства Адукацыя

Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі

Выхаванне дзяцей — не самая простая задача. Капрызы, істэрыкі — гэта толькі частка праблем, з якімі сутыкаюцца...

valiancina_shauchenka
Грамадства Краіна

Затрыманы журналіст Алесь Любянчук

Яго затрымалі дома ў вёсцы Крывічы, на Іўеўшчыне. Верагодна, адбыўся ператрус. Любянчук пэўны час ужо не займаўся...

Апошнія навіны

    Краіна
    Бацькі Маргарыты Ляўчук на волі
    Грамадскі сектар
    Да 15 гадоў. У чэрвені пройдуць ПЯЦЬ крымінальных працэсаў над журналістамі
    Грамадства Адукацыя
    Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі
    Грамадства Краіна
    Затрыманы журналіст Алесь Любянчук
    Музыка Грамадства
    Затрымалі бацькоў опернай спявачкі Маргарыты Ляўчук, у былым доме Андрэя Павука – ператрус
    Вандруем разам
    У Полацк — на выхадныя: што паглядзець у самым старажытным беларускім горадзе
    Адукацыя Краіна
    У Мінадукацыі распавялі, што можа замяніць ЦТ
    Літаратура
    Цяпер першыя кніжкі пра Гары Потэра можна бясплатна і легальна прачытаць па-украінску
    Культура Грамадства
    Кроў іншых. Пра вайну разам з Сымонай дэ Бавуар
    Грамадства
    Паўліна Скурко: Мы як сям’я і як народ павінны ператварыць гэтыя пакуты ў нешта вельмі каштоўнае, інакш нельга
    Культура Мастацтва
    «Хочацца папрасіць балерын максімальна падтрымліваць форму»: мастак Аляксандр Бельскі аб цэнзуры «Арт-Менска», забароне кніг Оруэла і Бахарэвіча і «дзюрах і плынях» сістэмы
    Грамадства
    Рэдактарку «Новага Часу» Аксану Колб будуць судзіць 7 чэрвеня
    Грамадства
    Да тэлеграм-каналаў выдавецтва «Янушкевіч» і праекту «Белліт» атрымалі доступ прапагандысты
    Грамадства
    Прызначана дата суда над сацыёлагам Таццянай Вадалажскай
    Грамадства
    Як «выжыць» ва ўмовах міжнароднага хейтынгу. Парады псіхолага

Афіша

  • 27.05 — 26.05

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Анлайн-сустрэча з Аленай Маркавай: «Дзве хвалі беларусізацыі: мова, дзяржава і ідэнтычнасць»

  • 27.05 — 29.05Замкі і сядзібы Беларусі ў акварэлях Марыі Сыракваш у Мінску
  • 27.05 — 15.06Выстава графікі Валерыя Славука ў Мінску
  • 27.05 — 30.05Віртуальная выстава «КАНДРАТ КРАПІВА: да 100-годдзя пачатку творчай дзейнасці»
  • 27.05 — 12.06Выстава Ядвігі Раздзялоўскай у Мінску
  • 27.05 — 29.05Персанальная выстава Дзяніса Барсукова «Ён, Яна, Яны» ў Мінску
  • 27.05 — 28.05Анлайн-фестываль беларускіх фільмаў «Невядомы ўсход»
  • 27.05 — 29.05Выстава «Жывая вада» ў Гомелі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Мінінфарм Беларусі скардзіцца, што тэлеканал АНТ амаль ніхто не глядзіць
    • Артыстка Кацярына Ваданосава распавяла, што ў яе выявілі рак
    • «Нам варта быць самадастатковымі і шукаць сябе ў сабе». Вера Дзядок пра Нацыянальны мастацкі музей, постакаланіязм і маніпуляванне ідэнтычнасцю
    • Галіна Казіміроўская: «Менавіта тут і цяпер мы адказваем за тое, як будзе існаваць ці не існаваць беларуская культура ў будучыні»
    • У лепшы свет сышоў сузаснавальнік групы «Веласіпедысты», музыкант Дзяніс Кукоўскі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM