Ці вернуць менскім вуліцам гістарычныя назвы?

27.05.2010 У краіне

Камісія па найменаваньні вуліц Менгарвыканкаму прыняла рашэньне вярнуць гістарычныя назвы шэрагу вуліц у 2010 годзе. Плянавалася, што праект гэтага рашэньня сэсія гарсавету разгледзіць напачатку году, аднак пытаньне адкладзенае на разгляд новага складу Менгарсавету.

Камісія прапанавала перайменаваць шэраг вуліц у розных раёнах гораду, а таксама шэсьць — у цэнтры Менску:

вуліцу Вызваленьня — у Васкрасенскую,
Герцэна — у Бэрнардынскую,
Камунальную ўзьбярэжную — у Траецкую ўзьбярэжную,
Дзімітрава — у Пятніцкую,
Віцебскую — у Няміга-Ракаўскую,
Рэвалюцыйную — у Койданаўскую.

Тэкст цалкам.