Ці застанецца ў Раўбічах музей?

27.01.2010 Гісторыя

Звыш трыццаці год у мурах былога раўбіцкага касцёла знаходзіцца філіял Нацыянальнага мастацкага музея – Музей беларускага народнага мастацтва. Не буду распавядаць гісторыю помніка, у чымсці яна нават стандартная. На месцы драўлянага быў збудаваны мураваны касцёл у 1862 г., праз год, у час паўстання, расійская ўлада забрала будынак і перадала пад праваслаўную царкву, а пры саветах храм зачынілі.

Да 70-х гг. ХХ ст. стаяў ён у руінах, затым быў адрэстаўраваны і перададзены пад музей, які па сваёй сутнасці з’яўляецца ўнікальным . У дадзены момант  вакол музея ўзнікла незразумелая сітуацыя ў сувязі з тым, што рыма-каталіцкая парафія з в. Аколіца прэтэндуе на гэты гісторыка-культурны аб’ект.

Тэкст цалкам.