• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Сармат
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
03.04.2017 | Грамадства Тэатр

“Цяжка размаўляць пра аўтызм, але размаўляць варта”. Як па Мінску курсаваў бясплатны сіні трамвай

2 красавіка, у Дзень сусветнага інфармавання пра праблему аўтызму, у Мінску адбылося адразу некалькі незвычайных, але ўзаемазвязаных акцый. Першай і асноўнай стала прэзентацыя інклюзіўнага дзіцячага мюзікла “Чыгунка”, створанага 11-гадовым хлопчыкам з аўтызмам. У межах другой па Мінску цягам дня курсаваў бясплатны трамвай, які ўяўляў з сябе перасоўную экспазіцыю, прысвечаную спектаклю.

9161

Кампанія “Будзьма беларусамі!” разам з аўтарам “Чыгункі” Кастусём Жыбулем выправілася ў паездку ад Трактарнага завода да Серабранкі.

“Спачатку гэта была не п’еса, а казка, – распавядае 11-гадовы Кастусь. – У п’есе ўсё трошкі інакш, кот, напрыклад, нашмат мацней раздурэўся”.

Незвычайны сіні трамвай (колер, які стаў сімвалам барацьбы  з аўтызмам) за дзень зрабіў ля шасці рэйсаў па горадзе — ад дыспетчарскай станцыі “Возера” да Серабранкі. Салон вагона ўяўляў з сябе арт-інсталяцыю, прысвечаную спектаклю “Чыгунка”, з фотаздымкамі дзяцей, якія ўзялі ўдзел у пастаноўцы і роставай лялькай ільва, які весяліў дзяцей і расказваў дарослым пра праблему аўтызму.

“Злавіць” такі трамвай было досыць цяжка, аднак арганізатары акцыі зрабілі стаўку на выпадковых пасажыраў, якіх вельмі здзіўляў не толькі сіні колер трамвая і сцяжкі ўздоўж вокнаў, аднак і цалкам бясплатны праезд.

“Рэакцыя пасажыраў, канечне, розная, – кажуць прадстаўнікі кампаніі velcom, якая запусціла незвычайны трамвай. – Вось былі жанчыны, якія ўжо як мінімум двойчы “лавілі” наш трамвай, былі людзі, якія пыталіся ці не вяселле тут едзе”.

Трамвай зрабіўся метафарай той самай чыгункі з п’есы Кастуся Жыбуля, якую двойчы за дзень прэзентаваў сямейны інклюзіўны тэатр “і”.

_58

“Часам пра інклюзіўнасць у нас толькі разважаюць, – расказваюць арганізатары акцыі. – У выпадку тэатра “і” гэта тая самая інклюзіўнасць у дзеянні: у пастаноўцы ўдзельнічаюць дзесяць дзяцей з аўтызмам, а таксама звычайныя акторы. Гэта бадай самы маштабны дзіцячы інклюзіўны тэатральны праект ва Усходняй Еўропе”.

“Фотаздымкі актораў і дзяцей, якія працавалі над п’есай, развешаныя ў адвольным парадку, – тлумачаць арганізатары. – Калі вы гледзіце на фота, то ніколі не здагадаецеся, якія дзеці – звычайныя акцёры, а якія – дзеці з аўтызмам”.

“Вельмі правільная ідэя з гэтым трамваем, – дзеліцца кіроўца вагона. – Пра такое цяжка размаўляць, але размаўляць трэба”.

Па словах бацькоў Кастуся, “Чыгунка” – не адзіная ягоная п’еса. “Ёсць яшчэ адна, аднак яе ўвасобіць троху складаней. З іншага боку, чаму б і не паспрабаваць”.

Мікалай Левертаў

Фота: Зарына Кандрацьева


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Мастацтва

«Цяпер часы прывату». Свежыя думкі Максіма Осіпава

Таго самага, у якога Гадзіла ванітуе агнём, а Адам з Евай вяртаюцца ў рай, узброеныя ПЗРК. І ўсё гэта ў форме...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Вольга Гарбунова: Гвалт дзяржавы не мог не адбіцца на сітуацыі з хатнім гвалтам

Усе вынікі працы з праблемай гвалту ў сям’і зведзеныя на нуль за апошнія тры гады. Улада хавае статыстыку,...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

Адкрыта перадзамова на першую з трох кніг са знакамітай трылогіі «Уладар пярсцёнкаў» Толкіна

У выдавецтве «Янушкевіч» распачаўся перадпродаж ліцэнзаванага выдання «Брацтва пярсцёнка» — першай кнігі знакамітай...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Наша мова і наш сцяг у паўстанні 1830-га: раскрываем невядомыя старонкі

29 лістапада 1830-га ў Варшаве пачалося вызвольнае паўстанне — першае пасля падзей вайны 1812-га года. Што адбывалася...

Апошнія навіны

    Грамадства Мастацтва
    «Цяпер часы прывату». Свежыя думкі Максіма Осіпава
    Грамадства
    Вольга Гарбунова: Гвалт дзяржавы не мог не адбіцца на сітуацыі з хатнім гвалтам
    Грамадства Літаратура
    Адкрыта перадзамова на першую з трох кніг са знакамітай трылогіі «Уладар пярсцёнкаў» Толкіна
    Грамадства Гісторыя
    Наша мова і наш сцяг у паўстанні 1830-га: раскрываем невядомыя старонкі
    Гісторыя
    Місія ЮНРРА і Беларусь: дапамога краіне, заангажаванасць Якуба Коласа і афіцэра Беларускай краёвай абароны
    Дэкаланізацыя — гэта не тэарэтычны панятак для інтэлектуалаў, гэта рэальнасць, з якой трэба працаваць
    Гісторыя
    Войны князя Трайдэна і знішчэнне Наваградка
    Грамадства
    Памерла Крыстына Шманьда, праўнучка Францішка Багушэвіча
    Грамадства
    «Беларусь пачынаецца з цябе»: натхняльны сацыяльны ролік ад «Годна»
    Грамадства Літаратура
    «Згаладаўся па вершах»: Зміцер Вішнёў пра будучыя кнігі і лабараторыю творчасці
    Грамадства
    Беларусы замежжа паспелі выкупіць эскізы роспісаў Чырвонага касцёла
    Грамадства
    Як беларускія нячысцікі зіму зімавалі
    Грамадства Літаратура Асоба
    Ганна Кандрацюк: «Было адзінства — нягледзячы на ўсе муры і межы, мы былі адным народам. Я хацела гэта зафіксаваць, бо цяпер незразумела, як будзе далей»
    Грамадства Гісторыя
    Аброчныя капліцы Беларусі як сродак ад эпідэмій
    Культура Літаратура
    «Бура і націск» у беларускай літаратуры

Афіша

  • 29.11

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Спектакль «Мора Хрысціны» ў Варшаве

  • 29.11 — 21.01Выстава Руфіны Базловай «Ніткі супраціву» ў Кутна-Горы
  • 29.11 — 30.11Выстава падвойных дываноў у Гродне
  • 29.11 — 08.01Выстава «Два Паэты, два Сусветы...» у Мінску
  • 29.11 — 05.12«Мы носім свой Дом у сабе». «DOM.» — персанальная выстава Аляксандра Кот-Зайцава ў Варшаве
  • 29.11 — 13.01Фотавыстава Kanaplev&Leidik «Тата ў тэлефоне» ў Варшаве
  • 29.11 — 30.11Выстава Алены Хатэнка «Усё з’яўляецца чымсьці іншым» у Мінску
  • 29.11 — 15.12Выстава Яраслава Кірвеля «Kirvelizm» у Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Нічога нечаканага. Лявон Вольскі пра дазвол на ПМЖ за мяжой
    • Лявон Вольскі прэзентаваў «Эмігрантаў» у Вільні. Фотарэпартаж
    • Рэгіна Лавор: «Усё маё існаванне сканцэнтравалася на тым, каб яшчэ больш зберагчы, павялічыць і распаўсюдзіць нашу культуру»
    • Тэст: пазнай архітэктурны стыль храма па фотаздымку
    • «Пасля 2020 года беларусы сталі дарослымі». Стваральнік «Бульбамуві» пра айчыннае кіно, праблемы і выклікі часу
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип