• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
22.06.2022 | Грамадства Музыка

Твор для дубінак з аркестрам: як дырыжор расказаў свету пра Беларусь

У апошнія месяцы Марыя Калеснікава пісала, што ў калоніі ёй не хапае музыкі і паветра. Беларускі дырыжор у Германіі Віталь Алексяёнак пачуў Машу — і арганізаваў канцэрт «Няскончаная рэвалюцыя» , каб нагадаць Германіі і свету і пра беларускую флейтыстку, і пра ўсіх палітвязняў, піша «Еўрарадыё».



73.jpg
Адзін раз аркестр адказвае салісту не інструментамі, а словам: «Жыве!» / калаж Улада Рубанава, «Еўрарадыё»

Са сцэны буйнога міжнароднага фестывалю ў горадзе Людвігсбург гучала флейта самай Машы — адзін з пяці яе асабістых інструментаў, якія захоўваюцца ў Штутгарце, дзе яна жыла шмат гадоў.

«Няскончаную рэвалюцыю» трансляваў адзін з найбуйнейшых каналаў класічнай музыкі ARTE, так што гэты напамін пра Беларусь мог пачуць не толькі нямецкі глядач, але і ўвесь свет.

Паслухаць канцэрт можна тут.

«У Штутгарце ў Машы засталося шмат сяброў. І некалькі інструментаў»

У пачатку 2020 года нішто не прадвяшчала, што перадвыбарная кампанія ў Беларусі абернецца для флейтысткі са Штутгарта Марыі Калеснікавай 11-ю гадамі пазбаўлення волі. Тады галоўны дырыжор аркестра Мюнхенскага ўніверсітэта, беларус Віталь Алексяёнак, і Марыя яшчэ планавалі рэалізаваць некалькі сумесных музычных праектаў.

— Мы ўпершыню сустрэліся асабіста ў жніўні 2020 года. Да таго часу ўсё змянілася. Мы больш не планавалі музычных праектаў, але заставаліся на сувязі.

Я жыву ў Германіі, але ўвесь жнівень правёў у Мінску. Пераломным момантам, які ўсё памяняў асабіста ўва мне, быў момант затрымання Віктара і Эдуарда Бабарыкаў, — расказвае Віталь у гутарцы з «Еўрарадыё».

Але летам 2022 года ўмоўна «сумесны» праект усё ж з’явіўся. У нямецкім горадзе Людвігсбург у рамках буйнога міжнароднага фестывалю прайшоў канцэрт, прысвечаны Марыі Калеснікавай — і ўсім палітвязням Беларусі.

Тут калега Марыі Калеснікавай, іспанскі музыкант Гільерма Гансалес, выканаў кампазіцыю «Паветра» на флейце самой Машы.

Аркестр адказвае салісту словам «Жыве!»

Галоўная частка канцэрту — беларускі трыпціх. Калектыўны твор беларускіх аўтараў — паэтаў і кампазітараў, — які ў мастацкай форме расказвае пра падзеі 2020 года.

Сольную партыю павінен быў выконваць беларускі артыст Ілля Сільчукоў, якога звольнілі з тэатра оперы і балета за яго грамадзянскую пазіцыю. На жаль, у апошні момант удзел беларуса ў канцэрце сарваўся — і сола на беларускай мове давялося развучваць швейцарцу Энеасу Хуму.

— Ідэя была ў тым, каб прыбраць фокус з аднаго канкрэтнага аўтара. Гэта твор, які напісана рознымі людзьмі: зусім рознымі паэтамі і рознымі кампазітарамі. Ён не мае адзінага лідара, як не мела яго і ўсё тое, што адбывалася ў Беларусі. Ідэі ўжо знаходзіліся ў саміх людзях, наша грамадзянская супольнасць саспела і загаварыла на цывілізаванай мове з усім светам.

74.jpeg
Віталь Алексяёнак / фота Эльзы Жарабчук

Усе тры творы напісаныя ў рознай стылістыцы. Аўтар музыкі для першай часткі — кампазітар Канстанцін Яськоў, які эміграваў у Польшчу. Тэкстам да гэтага этнічнага, рамантычнага твора стала паэма «Спроба радаводу» беларускай паэткі Вальжыны Морт.

— Што такое наша зямля? Што такое наша прырода? Што такое косткі — косткі нашых продкаў? Адкуль я? — расказвае дырыжор аб канцэпцыі першага твора.

Імёнаў аўтараў другой часткі канцэрту мы не назавём — яны захоўваюць ананімнасць. Сімвалічна, што і тэматыка гэтага твора — страх.

— У яго сучасная эстэтыка. У ім пастаянна развіваецца адзін гук, быццам адна думка. У нейкі момант мы заўважаем, што нашы ўласныя думкі ўжо дзесьці ў іншым месцы — і нам вельмі страшна. Нас хтосьці кранае за руку, а мы не ведаем, сябар гэта ці вораг. Мы знаходзімся ў апраметнай цемры, мы цалкам разгубленыя і не разумеем, што адбываецца. На жаль, гэта вельмі актуальна для Беларусі. Гэты твор апісвае стан трывогі, у якім мы ўсе жывём ужо не першы год.

75.jpeg
Віталь Алексяёнак / фота Эльзы Жарабчук

Музыку для трэцяга твора напісала Вольга Падгайская, у ім гучаць вершы Альгерда Бахарэвіча.

— Гэты верш «Вось яны, а вось мы» быў напісаны ў канцы жніўня 2020 года, калі людзі запоўнілі Мінск, усе вуліцы горада, як вада. Памятаеце слоган пратэстаў у Ганконгу? «Будзь як вада». І мы ўсе былі як вада, злучаліся, раз’ядноўваліся і кожны раз сустракаліся зноў. Горад быў наш, хай і на кароткі час.

Але з іншага боку, ёсць нейкія «яны». Ёсць гвалт — ён недзе побач, ён адчуваецца, яго чуваць.

Усе ідэі гэтага тэксту Бахарэвіча знаходзяць сябе ў музыцы Волі Падгайскай. Там ёсць алюзіі на гвалт, удары дубінак па машынах. Па людзях. Алюзіі на аўтамабільныя сірэны, якія былі знакам салідарнасці. Адзін раз аркестр адказвае салісту не інструментамі, а словам: «Жыве!».

Вядучыя музыкі з аркестраў Штутгартскай оперы, Паўднёва-Германскага Радыё SWR, Мюнхенскай філармоніі, якія гралі канцэрт, былі ўражаныя сілай гэтага мастацкага выказвання.

76.jpeg
Віталь Алексяёнак / фота Эльзы Жарабчук

Вярнуцца з «недзе»

— Да 2020 года быць беларускім дырыжорам, беларускім айцішнікам, беларускім кім-небудзь у Германіі азначала быць дырыжорам, айцішнікам «аднекуль». Да 2020 года Беларусь у нямецкай мове яшчэ і называлі «Вайсрусланд», «Белая Расія», гэта многіх канчаткова ўводзіла ў ступар.

Вядома, у 2020 годзе пра Беларусь даведаўся ўвесь свет. Калі я вярнуўся ў Германію восенню 2020 года, я вярнуўся не з краіны «інкогніта». Я вярнуўся з Беларусі — у тыя месяцы многія немцы перасталі называць яе «Вайсрусланд».

І беларусы ў Германіі змяніліся. Раней складана было гаварыць пра нейкую дыяспару, падобную да той, што была ў Польшчы, Чэхіі і Літве. А цяпер дыяспара ёсць. Мы пазналі адно аднаго. Быць беларусам у Германіі цяпер — гэта пастаянна адчуваць сябе датычным да нечага вялікага.

Але Беларусі больш няма на першых палосах нямецкіх газет. Затое яна ёсць у праграме міжнароднага музычнага фестывалю.

— У фінале канцэрта наш аркестр сыграў на біс украінскі твор. А перад гэтым я звярнуўся са сцэны да гледача. Я сказаў: так, цяпер сітуацыя ва Украіне нашмат страшнейшая, чым у Беларусі. Гэта складана параўноўваць. Але, магчыма, калі б у Беларусі не адбывалася тое, што адбываецца там у апошнія паўтара-два гады, то, можа, і ва Украіне не было б вайны ў тым выглядзе, у якім яна ідзе там цяпер.

Я спадзяюся, што пасля нашага канцэрта больш людзей зразумела: сітуацыя ва Украіне і Беларусі ўзаемазлучаная, гэта адзіна бок страшнага медаля.

І пра Украіну: «Лінія паміж ворагамі і сябрамі праходзіць не па пашпарце»

Віталь Алексяёнак — дырэктар харкаўскага фестывалю класічнай музыкі Kharkiv music fest.

І 24 лютага, у дзень пачатку вайны, Віталь павінен быў быць у Кіеве, з запланаваным канцэртам, а з Кіева ён павінен быў паехаць у Харкаў. Але за тыдзень да пачатку рэпетыцый канцэрт адмяніўся праз пандэмію, што ўсё яшчэ шалела ва Украіне. А раніцай 24 лютага ўсё змянілася.

— Я ніколі не меў зносінаў з такой вялікай колькасцю маіх украінскіх сяброў, знаёмых і незнаёмых людзей, як у першыя тыдні вайны.

Некалькі тыдняў я правёў на ўкраінскай мяжы, дапамагаючы бежанцам. Я бачыў велізарную колькасць людзей. Часам сустракаў знаёмых. У першыя тыдні вайны некалькі кантактаў з маімі знаёмымі з Украіны былі пастаўленыя на паўзу — у асноўным гэта былі людзі, якія ставілі ўсіх беларусаў без разбору ў адзін шэраг з расійскімі вайскоўцамі, таму што з беларускай тэрыторыі ляцелі ракеты.

Я разумею гэтых украінцаў. І разумею, што ў гэты страшны час людзі часта рэагуюць вельмі эмацыйна. Але большасць украінцаў, з якімі я маю зносіны, дакладна ведае, хто падтрымлівае вайну, а хто — не. Хто «супраць нас», а хто «нам дапамагае».

77.jpeg
Віталь Алексяёнак / фота Эльзы Жарабчук

Фестываль у Харкаве да гэтага часу існуе. І ва ўмовах вайны музыкі далі чатыры канцэрты — у бамбасховішчах, на станцыях метро і ў шпіталях.

— Гэта было вельмі няпроста, але музыкі гэта зрабілі. Сам я знаходзіўся за межамі Украіны, як і многія ўдзельнікі нашай каманды. Але мы плануем працягваць наш фестываль, таму што для нас важна працягваць падтрымліваць Харкаў, Украіну ў цэлым і яе жыхароў.

Што да магчымых канфліктаў паміж украінцамі і беларусамі — мне здаецца важным даць людзям зразумець, што лінія паміж ворагамі і сябрамі праходзіць не па пашпарце, а па нашых справах.

«Еўрарадыё»

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура Беларуская мова

Павел Севярынец за кратамі стварыў віктарыну на 330 пытанняў

Павел Севярынец стварыў хрысціянскую віктарыну. Павел складаў віктарыну каля двух год, седзячы на Валадарцы, у Магілёве...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Як адвесці вайну ад Беларусі?

Нягледзячы на тое, што на тэрыторыі нашай краіны не адбываюцца ваенныя дзеянні, Беларусь, можна сказаць, апынулася...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Прайшоў год пасля затрымання эксперткі Таццяны Кузінай. Сутнасць абвінавачванняў дагэтуль невядомая

Сёння год, як у турме знаходзіцца палітолаг, даследчыца, адна з заснавальніц праекта SYMPA (Школа маладых менеджараў...

valiancina_shauchenka
Культура Грамадства

Цэнтр новых ідэй аб’яўляе набор на курс Belarus Urban Fellowship

Цэнтр новых ідэй аб’яўляе набор на Belarus Urban Fellowship 2022 Што такое Belarus Urban Fellowship? Гэта курс анлайн-навучання...

Апошнія навіны

    Культура Беларуская мова
    Павел Севярынец за кратамі стварыў віктарыну на 330 пытанняў
    Грамадства
    Як адвесці вайну ад Беларусі?
    Грамадства
    Прайшоў год пасля затрымання эксперткі Таццяны Кузінай. Сутнасць абвінавачванняў дагэтуль невядомая
    Культура Грамадства
    Цэнтр новых ідэй аб’яўляе набор на курс Belarus Urban Fellowship
    Грамадства Гісторыя
    У Крэўскім замку знайшлі тунэль XIV стагоддзя. Чым карысная гэтая знаходка?
    Грамадства Вандруем разам
    Мар­шрут па Ку­па­ла­вым краі
    Грамадства
    Актывістка Бондарава зноў вядзе вайну з кнігамі. На гэты раз — у краме «Green»
    Культура Грамадства Музыка Беларусы свету
    «Всё, что было, разделилось на до и после». Гурт «Би-2» выпусціў антываенны кліп на песню «Калыханка»
    Культура Літаратура Беларуская мова
    Бог беларускай паэзіі, які абудзіў краіну. Андрэй Хадановіч выпусціў новае відэа, прысвечанае Янку Купалу
    Спорт
    Галоўныя фаварыты Кубка Беларусі пацвердзілі свой статус
    Грамадства Гісторыя
    20 страчаных помнікаў архітэктуры Беларусі (з ілюстрацыямі!)
    Грамадства
    Звольнілі дырэктара бібліятэкі Акадэміі навук Аляксандра Грушу
    Навіны "Будзьма!" Гісторыя
    Як і чаму ўзніклі першыя дзяржавы беларусаў. 11-ы выпуск «Гісторыі за 5 хвілін»
    Культура Грамадства
    Паміж судом і «Славянскім базарам»: куды і навошта коціцца афіцыйная культура
    Культура Літаратура
    «Вялікае наша гора»

Афіша

  • 29.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лекцыя Уладзімера Арлова «Стагоддзе змагання. Ад Агінскага да Багушэвіча» ў Варшаве

  • 29.06 — 24.07Выстава Марка Шагала ў Варшаве
  • 29.06 — 30.06Творы Руфіны Базловай на выставе «The Medium is the Message: Flags and Banners» у ЗША
  • 29.06 — 30.07Выстава «Янка Купала і Якуб Колас. Досціпы ад класікаў» у Мінску
  • 29.06 — 30.06Выстава маляванак па матывах твораў Марка Шагала ў Мінску
  • 29.06 — 14.08Фотавыстава Віталя Бутырына «Паэтыка фотаграфікі» ў Мінску
  • 29.06 — 30.06Выстава разьбяра па дрэве Барыса Васількова ў Гомелі
  • 29.06 — 10.08Спаборніцтва па спартыўным арыентаванні Street-O ў Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • «Дзейнічай як ЕГУ»: студэнтка ЕГУ абвесціла сухую галадоўку ля ўваходу ва ўніверсітэт
    • «Беларускі пісьменнік Васіль Быкаў уварваўся ва Украіну ў складзе расійскага войска?..» Адкрыты ліст Уладзіміра Някляева міністру адукацыі і навукі Украіны
    • Усё можна перажыць, калі падабраць правільную песню: ТОП-5 беларускіх трэкаў ад Сяргея Башлыкевіча
    • Здзек з Васіля Быкава
    • Актывістка Бондарава зноў вядзе вайну з кнігамі. На гэты раз — у краме «Green»
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM