Творчыя сустрэчы адбыліся ў Бялынічах і Магілёве

13 красавіка 2013 у межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” адбыліся творчыя сустрэчы з вядомай пісьменніцай Людмілай Рублеўскай, маладой таленавітай паэткай Вікай Трэнас і аўтарам і выканаўцам Юрыем Несцярэнкам. Творчы калектыў у складзе трох азначаных асобаў рабіў прэзентацыю зборніка “Літаратурнае прадмесце” – у Бялынічах (раённая бібліятэка) і ў Магілёве (бібліятэка імя К. Маркса).

3

“Літаратурнае прадмесце” – гэта суполка беларускіх літаратараў, якая у снежні 2012 года адзначыла сваё 10-годдзе. Ад самага пачатку аб’яднанне курыруе Людміла Іванаўна Рублеўская, якая зрабіла “Прадмесце” сапраўднай лабараторыяй маладых талентаў. Да юбілею суполкі  быў падрыхтаваны аднайменны зборнік, куды ўвайшлі вершы і проза аўтараў, хто на працягу дзесяці год  удзельнічаў у дзейнасці “Літаратурнага прадмесця”.

Аўтограф ад Юрыя Несцярэнк_

Таксама Людміла Рублеўская  падчас сустрэчы пазнаёміла з кнігамі, што вышлі цягам 2012 года. Віка Трэнас  пабудавала сваё выступленне у выглядзе прадстаўлення  дзейнасці  маладога пакалення беларускіх літаратараў за межамі нашай краіны. Юры Несцярэнка праспяваў песні на вершы Людмілы Рублеўскай і іншых аўтараў.

Тэгі: ,