У гэтым годзе, як і ў мінулым, гродзенцы могуць пакінуць елкі каля смеццевых кантэйнераў – іх забяруць 24 і 31 студзеня. Такі цэнтралізаваны вываз Гродзенскае ЖКГ практыкуе з 2020 года.
Пасля ўтылізацыі елкі будуць выкарыстоўваць як мясцовыя віды паліва для вытворчых патрэбаў.
Раней елкі прымалі ў заапарку на корм для жывёл, але ад гэтай ідэі адмовіліся. Пачалі выкідваць як звычайнае смецце – вывозілі на палігоны і закопвалі ў зямлю.
Летась утылізаваныя елкі пайшлі на дранку для падагрэву вытворчых магутнасцяў.
Важна, каб дрэвы вывозіла асобная машына. Таму выкідваць елкі ў смеццевыя кантэйнеры не трэба, проста пакіньце іх побач.