• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
22.11.2021 | Тэатр

У Гродне працягваюць звальняць актораў

Трое актораў з Гродзенскага абласнога тэатра лялек не выйдуць на сцэну ў снежні. Гэта Наста Суханосік, Іван Дабрук і Аляксандр Енджэеўскі. Зараз акторы сышлі ў адпачынак. Перад гэтым ім прапанавалі напісаць заявы аб звальненні па пагадненні бакоў. Усе трое актораў былі актыўна занятыя ў рэпертуары.


23.jpg
Аляксандр Енджэеўскі на здымку (злева) — у спектаклі «Пікавая дама»

Крыніца, блізкая да тэатра, на ўмовах ананімнасці пракаментавала для Hrodna.life сітуацыю: «Ранішнікі пад пытаннем, але хутчэй за ўсё будуць. Тэатру вельмі трэба зарабляць грошы, то наўрад ці ад гэтага адмовяцца».

Асабліва адчувальным, на думку крыніцы, стане для тэатру звальненне мужчын-актораў: «Гэта крытычна для навагодняга марафону. Нават без апошніх звальненняў некаторыя мужчыны-акторы не мелі дублёраў. На час святочных ранішнікаў гэта азначае, што ім прыдзецца адпрацоўваць па тры спектаклі ў дзень без выхадных. Не ўяўляю, як гэта будзе».

20.jpg
Фрагмент навагодняга спектакля Гродзенскага тэатра лялек

21.jpg
Іван Дабрук (у цэнтры) у адным з навагодніх спектакляў


Акторы, звальненне каторых чакаецца на сярэдзіну снежня, былі занятыя ў топавых пастаноўках тэатра. Іван Дабрук і Аляксандр Енджэеўскі таксама рабілі ўласныя пастаноўкі як рэжысёры.

Каго звальняюць?

Іван Дабрук працаваў у Тэатры лялек з 1991 гада. Іграў у спектаклях «Трагедыя аб Макбеце», «Сон у летнюю ноч», «Паэма без слоў», «Таямніца снежнай каралевы», «Марозка», «Котчын дом», «Хлопчык-зорка» ды іншых. Як рэжысёр паводле ўласных сцэнарыяў паставіў спектаклі «Вірус, ці гарачая дзясятка», «Асцярожна, Нязнайка!», «Атэль 10 зорак», «Хто ў адказе за планету?».

Наста Суханосік працавала ў тэатры з 2017 года. Іграла ў спектаклях «Залаты ключык», «Вій. Страшная помста», «Котчын дом», «Чеховъ. Чайка», «Незямныя прыгоды», «Камедыя Юдзіфі».

Аляксандр Енджэеўскі працаваў у тэатры лялек з 1996 года. Іграў у спектаклях «Сон у летнюю ноч», «Зімовая казка», «Каралева снягоў», «Пікавая дама», «Прыгоды доктара Д.Д.», «Царэўна-жабка», «Візіт старой дамы» ды іншых. Як рэжысёр паставіў спектакль «Ванільнае марозіва з лімонам».

22.jpg
Аляксандра Енджэеўскага многія ведаюць і любяць як яскравага вядоўцу шматлікіх тэатральных капуснікаў

Каго яшчэ страціў Гродзенскі тэатр лялек за апошні год?

Пасля выбараў і пратэстаў 2020 года з тэатра лялек сыйшоў актор Аляксандр Рацько. Ад верасня ён вучыцца ў Вільні, у ЕГУ. Таксама ў Вільні зараз Віталь Лявонаў. Ён працуе ў «Тэатры жніўня». «Яшчэ адна страта — Васіль Прабадзяк. Актор з’ехаў з Гродна ў Расію і зараз працуе ў адным з тэатраў Разані. Разам з ім пакінула Гродна і абласны тэатр лялек яго жонка, Ларыса Мікіна-Прабадзяк. Яна доўгі час была галоўным мастаком тэатра.

24.jpg
Васіль Прабадзяк у спектаклі «Бразільская цётка»

«Hrodna.life»

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Афіша

«Руская дыяспара гатова сустрэць украінцаў з караваем». У Гродне пройдзе Фестываль нацыянальных культур

Падворкі на ХІІІ Фестывалі нацыянальных культур будуць працаваць 4 чэрвеня. Пляцоўка рускіх знаходзіцца насупраць...

valiancina_shauchenka
Гісторыя Літаратура

Жыў ідэяй нацыянальнага адраджэння. Гістарычны лёс Максіма Гарэцкага

«Народная Воля» працягвае публікаваць фрагменты з кнігі «250 асоб з Беларусі ў дыялогах культур». Гэтым разам аповед...

valiancina_shauchenka
Культура Грамадства

Пра што сведчаць гістарычныя графіці ў самым старажытным захаваным храме Беларусі

Надпісы кшталту «тут быў...» на сценах з’яўляліся яшчэ ў Сярэднявеччы. Іх выдрапвалі нажом, іголкай ці пісалам...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Я працую са святымі». Як беларус дапамагаў карміць УСУ і тэрабарону

Да вайны ў Івана-Франкоўску «Томпсан» быў звычайным моладзевым барам. Цяпер тут гатуюць ежу для УСУ, тэрабароны і перасяленцаў....

Апошнія навіны

    Афіша
    «Руская дыяспара гатова сустрэць украінцаў з караваем». У Гродне пройдзе Фестываль нацыянальных культур
    Гісторыя Літаратура
    Жыў ідэяй нацыянальнага адраджэння. Гістарычны лёс Максіма Гарэцкага
    Культура Грамадства
    Пра што сведчаць гістарычныя графіці ў самым старажытным захаваным храме Беларусі
    Грамадства
    «Я працую са святымі». Як беларус дапамагаў карміць УСУ і тэрабарону
    Грамадскі сектар
    «Беларуская школа лідараў» у Польшчы. Заяўкі да 31 траўня
    Грамадства Літаратура
    Фестываль інтэлектуальнай кнігі «Pradmova» бярэ тайм-аут
    Грамадства
    Уладзімір Някляеў: «Ягоным сэрцам была Беларусь»
    Грамадства
    Выдавец Андрэй Янушкевіч не выйшаў на волю пасля 10 сутак арышту
    Грамадства
    Як выпрацаваць звычку на кожны дзень?
    Вандруем разам
    Вандруем разам з «Будзьма!» па Браслаўскім раёне. Частка другая
    Грамадства Літаратура
    Уладзімір Жылка: «Душа мая тужлівая — Лілея між балот». Трагічны лёс рамантыка нерамантычнай эпохі
    Краіна
    Бацькі Маргарыты Ляўчук на волі
    Грамадскі сектар
    Да 15 гадоў. У чэрвені пройдуць ПЯЦЬ крымінальных працэсаў над журналістамі
    Грамадства Адукацыя
    Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі
    Грамадства Краіна
    Затрыманы журналіст Алесь Любянчук

Афіша

  • 27.05

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лідар J:Морс Уладзімір Пугач з канцэртам у Гданьску

  • 27.05 — 29.05Замкі і сядзібы Беларусі ў акварэлях Марыі Сыракваш у Мінску
  • 27.05 — 15.06Выстава графікі Валерыя Славука ў Мінску
  • 27.05 — 30.05Віртуальная выстава «КАНДРАТ КРАПІВА: да 100-годдзя пачатку творчай дзейнасці»
  • 27.05 — 12.06Выстава Ядвігі Раздзялоўскай у Мінску
  • 27.05 — 29.05Персанальная выстава Дзяніса Барсукова «Ён, Яна, Яны» ў Мінску
  • 27.05 — 28.05Анлайн-фестываль беларускіх фільмаў «Невядомы ўсход»
  • 27.05 — 29.05Выстава «Жывая вада» ў Гомелі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Мінінфарм Беларусі скардзіцца, што тэлеканал АНТ амаль ніхто не глядзіць
    • Артыстка Кацярына Ваданосава распавяла, што ў яе выявілі рак
    • «Нам варта быць самадастатковымі і шукаць сябе ў сабе». Вера Дзядок пра Нацыянальны мастацкі музей, постакаланіязм і маніпуляванне ідэнтычнасцю
    • Галіна Казіміроўская: «Менавіта тут і цяпер мы адказваем за тое, як будзе існаваць ці не існаваць беларуская культура ў будучыні»
    • Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM