Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры і Антон Астаповіч запрашаюць у сяброўскае падарожжа “У глыб Палесся” ў межах агульнанацыянальнай кампаніі “Будзьма беларусамі!” 15 мая 2011.
У праграме:
Тураў – замчышча, падмурак тураўскага храма ХІ – ХІІ стст., царква Усіх Святых, драўляная, 1810 г., каменныя крыжы.
Давыд-Гарадок – замчышча, драўляная Георгіеўская царква 1724 г., царква Маці Божай Казанскай 1913 г., касцёл пач. ХХ ст., шараговая местачковая забудова.
Рэмель – царква Святога Міхала Арханёла, драўляная, 1762 г.
Ольпень – царква Успенская, драўляная, 1784 г.
Велямічы – Іллінская драўляная царква 80-х гг. ХІХ ст.
Рубель – царква Святога Міхала Арханёла 1796 г.
Столін – сінагога канца XVIII ст., забудова сінагагальнага двара ХІХ ст., царква Ушэсця Панскага 30-х гг. ХХ ст., шараговая местачковая забудова.
Кантакты: +375 29 111 73 32
+375 17 262 73 43