Яны заклікалі ўдзельнікаў пісаць кнігі пра вёскі.
Мерапрыемства прайшло ў Глыбоцкай бібліятэцы ў пятніцу, 20 лютага.
Як паведаміў ініцыятар прэзентацыі Ігар Пракаповіч, зараз шмат якія з нашых вёсак на мяжы знікнення. Разам з вёскамі знікаюць мясцовая тапаніміка, цікавыя ўспаміны. Таму варта гэта захаваць для нашчадкаў.
У прэзентацыі прынялі ўдзел Ігар Пракаповіч, старшыня Пастаўскай раённай арганізацыі ТБМ, краязнаўцы Франц Хоміч, Вадзім Шышко, Мікалай Арэх.
Усе, хто быў на прэзентацыі, засталіся вельмі задаволеныя. Расповяды краязнаўцаў былі вельмі цікавыя, іх можна было слухаць і слухаць. Асабліва ўсіх здзівіў Франц Хоміч сваёй гісторыяй пра касцёл у Дунілавічах.