У “Лісінай нары” ў верасні

23.08.2010 Музыка

5 верасня — «Брэтонская вечарына ад студыі “Глория” і групы “Эйрут”»: традыцыйная брэтонская музыка і танцы.

7 верасня — джаз. Дуэт з Гародні: Сяргей Краўчук (саксафоны) — Ігар Гіро (клавішныя).

8 верасня — аўтарская песня. Лаўрэат фестывалю «Петаккорд 2010» Іван Ялынскі (Масква). Гэты музыкант скарыў журы і гледчаў віртуозным выкананнем аўтарскай песні на раялі.

14 верасня — джаз: квартэт Улада Сянкевіча.

15 верасня — аўтарскі вечар паэта і музыкі Алеся Камоцкага.

21 верасня — блюз. Прэзентацыя новага альбому Аляксандра Цыганка (Гомель). 22 верасня — аўтарская песня. Юрый Лорэс (Масква), мэтр аўтарскай песні.

28 верасня —  джаз. Старэйшы калектыў беларускага джазу — ансамбль «Рэнесанс».

29 верасня — аўтарская песня. А. Іваноў (Калінінград-Масква).