У Магілёве на бетонным плоце тэкстыльнай фабрыкі «Магатэкс» з’явіўся мурал, які аб’яднаў выявы гістарычнага і сучаснага горада. Арт-аб’ект праходзіць уздоўж агароджы ад прадпрыемства «Магатэкс» да «Махіна-ТСТ». Арт-кампазіцыю заўважыла «Еўрарадыё» ў адным з мясцовых медыя.
На малюнку паказаны знакавыя месцы Магілёва. Справа намаляваны сучасны горад: Тэатральная плошча і драматычны тэатр. Злева адлюстраваны гістарычны Магілёў з панарамным выглядам, які цягнецца ў бок Буйнічаў.
Надпісы на мурале зроблены на беларускай мове. Над адной з намаляваных брам можна ўбачыць герб «Пагоня». Калючы дрот, што праходзіць над агароджай, некаторыя могуць успрымаць як частку агульнай кампазіцыі.