У Магілёве прэзентацыя: Хадановіч ды іншыя творцы

Літаратурная сустрэча з паэтам Андрэем Хадановічам і выдаўцом Ігарам Логвінавым адбудзецца ў Магілёве 20 траўня.

Сустрэчы ладзяцца ў межах прэзентацыі кнігі Андрэя Хадановіча «Несіметрычныя сны», а таксама кнігі пераможцаў конкурсу маладых літаратараў імя Карласа Шэрмана пад назвай «Святая праўда ды іншыя казкі».


А 18-й выступ адбудзецца ў цэнтральнай бібліятэцы, якая знаходзіцца па адрасе: вул. Першамайская, 30.

Уваход вольны

Творчыя сустрэчы ладзяцца ў межах кампаніі «Будзьма беларусамі!»

Тэгі: