• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Сармат
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
23.08.2017 | Літаратура

У Магілёве ўпрыгожылі сцены вершамі (фота)

– Не ведаю, хто такі Віталь Рыжкоў, але яго верш мне падабаецца, – кажа міначка Анастасія Сяргееўна. Яна прызнаецца, што ў яе самой ёсць сын-падлетак. – Чую ад яго гэтае «адчапіся, мама» штодня, – смяецца жанчына.

Цягам апошняга месяца ў Магілёве з’явілася некалькі новых месцаў для сэлфi і фотасэтаў: сцены гарадскіх будынкаў упрыгожылі вершамі беларускіх паэтаў – Яўгеніі Янішчыц, Максіма Багдановіча, Ларысы Геніюш, Алеся Разанава, Віталя Рыжкова. Радкі, як у добрых кніжках, праілюстравалі беларускія мастакі Вольга Раманенка, Алеся Бяляева, Марыя Саперова, Алеся Пагадзіцкая, Вольга Азаранка і Юля Раткiна. Ідэя належыць выпускнікам школы «Цяпліца», арганізаванай Цэнтрам гарадскіх ініцыятыў (ЦГI).

 

 

Магілёўцы не спяшаюцца праходзіць міма новых арт-аб’ектаў, спыняюцца, чытаюць і ўсміхаюцца, успамінаючы кожны сваё.

Прэзентацыя арт-праекта адбылася 22 жніўня на вуліцы Ленінскай. Тут, насупраць начнога клуба «Метро», 16-гадовая Юля Раткiна намалявала чорна-белыя крылы, на якіх быццам ляціць верш магілёўскага паэта Вiталя Рыжкова.

– Калі думалі, як лепш рэалізаваць праект, я прапанавала намаляваць крэйдай і абвесці фарбамі – і мне даверылі маляваць самы першы верш на праспекце Міра. Гэта былі радкі Яўгеніі Янішчыц «Ты пакліч мяне, пазаві …», – распавядае дзяўчына. Юля прызнаецца, что радкі Віталя Рыжкова ёй вельмі блізкія. – Усе пытаюць мяне, чаму гэтыя крылы рознага колеру – і адразу ж самі знаходзяць тлумачэнне. У першую чаргу я хацела малюнкам падкрэсліць тэкст. У вершы гаворыцца пра праблему пакаленняў: бацькі і дзеці – яны ж вельмі розныя, але пры гэтым яны і блізкія, таму што ўсё ж такі родныя людзі.

Прыехаў на прэзентацыю і сам Віталь Рыжкоў, які ўжо некалькі гадоў жыве ў Мінску:

– Маё любімае месца ў Магілёве – гэта абрыў на Дняпроўскiм бульвары. Там цудоўны від на вуліцу Падгорную, мост, Днепр, вельмі шырокi агляд. Гэтых пагоркаў і абшараў мне не хапае ў Мінску. Было б выдатна, калі б праект знайшоў свой працяг, можа быць, пайшоў у спальныя раёны. Напрыклад, варта выявіць вершы паэта Аляксея Пысіна дзе-небудзь на вуліцы яго імя, каб жыхары, можа быць, перасталі прасіць пераназваць яе.

У «Цэнтры гарадскіх ініцыятыў» яго падтрымліваюць і сцвярджаюць, што арт-праект яшчэ не завершаны, і беларускія вершы працягнуць з’яўляцца на магілёўскіх будынках.

– Сярод паэтаў, якіх мы выбіралі, ёсць і класікі і маладыя сучасныя аўтары, – распавядае кіраўнік Цэнтра гарадскіх ініцыятыў Юрый Стукалаў. – Наша мэта – папулярызацыя беларускай мовы, стварэнне новых арт-аб’ектаў у горадзе. Спадзяемся, што вершы на сценах не толькі зробяць горад больш прывабным, але і  будуць натхняць гараджан.

 

 

Іра Тонева, Іна Мельнікава


Тэгі: Магілёў

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Асоба

Аляксандр Ждановіч: «Самае складанае ў эміграцыі — невядомасць, і, калі на гэтым засяроджвацца, можна звар’яцець»

Вядомы актор тэатру і кіно Аляксандр Ждановіч, як і многія беларусы ў 2020 годзе, сутыкнуўся з рэпрэсіямі....

valiancina_shauchenka
Мастацтва

Карціны 13 беларускіх і ўкраінскіх мастакоў выставілі на дабрачынным аўкцыёне ў Беластоку

Выстава карцін з відамі Беластоку майстроў пэндзля з Беларусі і Украіны адкрылася ў гандлёвай галерэі «Альфа»,...

valiancina_shauchenka
Музыка Гітара Мулявіна

Рэп-скаргі на “добрых” суседзяў, флэшбэкі ў мінулае і эндарфіны. Аб чым яшчэ спяваюць беларускія музыкі напачатку зімы?

Мастацкае шматкроп’е ў музычных кампазіцыях ставіцца часцей за чоткую і зразумелую кропку. Кажу метафарамі,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Прыбралі з музея, бо людзі працягвалі на яго маліцца. Выкупленыя беларусамі эскізы праліваюць святло на невядомы раней абраз з Чырвонага касцёла

Выяўленыя эскізы дапамаглі ідэнтыфікаваць алтарны абраз, які фігуруе на старых фотаздымках, і прасачыць яго гісторыю...

Апошнія навіны

    Асоба
    Аляксандр Ждановіч: «Самае складанае ў эміграцыі — невядомасць, і, калі на гэтым засяроджвацца, можна звар’яцець»
    Мастацтва
    Карціны 13 беларускіх і ўкраінскіх мастакоў выставілі на дабрачынным аўкцыёне ў Беластоку
    Музыка Гітара Мулявіна
    Рэп-скаргі на “добрых” суседзяў, флэшбэкі ў мінулае і эндарфіны. Аб чым яшчэ спяваюць беларускія музыкі напачатку зімы?
    Грамадства
    Прыбралі з музея, бо людзі працягвалі на яго маліцца. Выкупленыя беларусамі эскізы праліваюць святло на невядомы раней абраз з Чырвонага касцёла
    Літаратура
    Абвешчаны ІІІ Міжнародны Дэкламатарскі конкурс з нагоды дня роднай мовы 2024
    Грамадства
    «Шпіцыяльны погляд на Беларусь і беларусаў»: размова з аўтарам новага сатырычнага шоў «Паў першага»
    Літаратура
    Сталі вядомыя лаўрэаты прэміі «Дэбют» і прэміі імя Карласа Шэрмана
    Кіно
    Лепшыя фільмы фестываля «Паўночнае ззяння - 2023»
    Музыка
    Пайшоў з жыцця лідар гурта «Мадэра Хард Блюз» Юрый Міхайлаў
    Грамадства
    Instagram-старонка «Будзьма беларусамі!» прызнаная беларускімі ўладамі «экстрэмісцкім матэрыялам»
    Гісторыя
    У цэнтры Мінска паставяць памятны знак з макетам Мінскага замчышча
    Грамадства
    Святлана Волчак: «Мы хочам быць піяр-агенцтвам для беларускіх навукоўцаў»
    «Мама, не журыся!»
    Чаму навучылася ўлада? Лявон Вольскі пра новыя «метады ўздзеяння»
    Новы год і Каляды
    7 ідэй калядных падарункаў, якія прынясуць радасць кожнаму
    Гісторыя Вандруем разам
    Вандроўка сцежкамі Уладзіміра Караткевіча

Афіша

  • 04.12 — 03.12

    Беларускі стэнд на кірмашы гістарычнай кнігі ў Варшаве

  • 04.12 — 21.01Выстава Руфіны Базловай «Ніткі супраціву» ў Кутна-Горы
  • 04.12 — 08.01Выстава «Два Паэты, два Сусветы...» у Мінску
  • 04.12 — 05.12«Мы носім свой Дом у сабе». «DOM.» — персанальная выстава Аляксандра Кот-Зайцава ў Варшаве
  • 04.12 — 13.01Фотавыстава Kanaplev&Leidik «Тата ў тэлефоне» ў Варшаве
  • 04.12 — 15.12Выстава Яраслава Кірвеля «Kirvelizm» у Варшаве
  • 04.12 — 25.12Выстава Вольгі Якубоўскай «Марш жанчын» у Фларэнцыі
  • 04.12 — 18.12Вольга Palunisa збірае анлайн-групу на адмысловы курс па выцінанках на вокны!!!

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Наша мова і наш сцяг у паўстанні 1830-га: раскрываем невядомыя старонкі
    • Лявон Вольскі прэзентаваў «Эмігрантаў» у Вільні. Фотарэпартаж
    • Войны князя Трайдэна і знішчэнне Наваградка
    • Чаму навучылася ўлада? Лявон Вольскі пра новыя «метады ўздзеяння»
    • Князь па камандзіроўцы. Таямнічы Шварн Данілавіч
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип