Ад 9 снежня ў Мядзельскім музеі народнай славы працуе літаратурна-дакументальная выстава “Максім Танк. Гартаючы жыцця свайго старонкі …”.
Яна – з фондаў Музея гісторыі беларускай літаратуры.
Выстава знаёміць з жыццёвым і творчым шляхам народнага паэта Беларусі. Яна падзеленая на сем тэм. Можна пабачыць стэнды з выявамі дакументаў, рукапісаў, фатаграфій, вокладак кніг.
Выстава будзе працаваць да 15 студзеня наступнага года.
Алесь Высоцкі, rh.by