
Раман Арлоў сабраў уласную «каманду мары», каб прасунуць беларускамоўную музыку ў Расею. У новым туры на «Тузіне Гітоў» дэбютуе яго праект «У нескладовае», што прэзэнтуе першы інтэрнэт-сынгл «Ня кожны». «Лёс у гэтай песьні пакутлівы, бо я доўгі час ня ведаў, якой будзе ў яе вакальная лінія», — кажа Раман.
У нескладоваеМузыку да песьні «Ня кожны» Раман Арлоў напісаў яшчэ за часамі свайго ўдзелу ў гурце «J:морс», а тэкст паўстаў ужо пасьля сыходу з гэтай каманды. «Лёс у гэтай песьні пакутлівы, бо я доўгі час ня ведаў, якой будзе ў яе вакальная лінія. Выходзіў такі глянцавы поп-рок, але карцела зрабіць нешта асаблівае, на стыку фарматаў», — кажа Раман і прызнаецца, што для яго гэта адна зь нешматлікіх песень, якую ён стварыў без дапамогі Музы. Тэкст цалкам.