Вандроўка па слядах амаль зніклай цывілізацыі — культуры беларускіх габрэяў, роднай мовай якіх стагоддзямі быў ідыш. Гэтым разам рушым на ўсход.
Разам з Алесем Астравухам — мастаком-рэстаўратарам, аўтарам ідыш-беларускага слоўніка і знаўцам габрэйскай культуры — наведаем роднае мястэчка славутага мастака габрэйска-беларуска-французскай школы (сябра Амедэа Мадыльяні і Пабла Пікаса) Хаіма Суціна Смілавічы і прысвечаны яму незвычайны музей, пачуем “легенды Інваліднай вуліцы” ў “цудоўным, высокакультурным месце” Бабруйску, пазнаёмімся з маленькай, але бязмежна гасціннай габрэйскай абшчынай мястэчка Парычы на рацэ Бярэзіне, адзначым цудоўнае габрэйскае свята Сукот у коле сапраўдных бабруйчан!
Пазнаёмімся з незвычайнай і каларытнай мовай ідыш. У выкананні Алеся Астравуха і Аляксея Жбанава пачуем прыгожыя песні на гэтай мове.
Будзе магчымасць спяваць разам!
Пакаштуем традыцыйныя стравы габрэйскай кухні.
Паўдзельнічаем у творчых спаборніцтвах з каштоўнымі прызамі.
Вандруйма разам!
Zol es zayn eykh voyl bakumen!
Кошт вандроўкі — 125 тыс.:
транспарт (каля 500 км);
музей-кавярня Хаіма Суціна ў Смілавічах;
экскурсіі па Смілавічах, Бабруйску, Парычах;
гарбата-кава;
пачастунак;
канцэрт.
Даведкі па тэлефоне +375 29 1802838 (Святлана).
(Малюнак – Амедэа Мадыльяні. Партрэт Хаіма Суціна)