• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
25.11.2014 | Гісторыя

У валёнкаў павінная быць душа

Сучаснае грамадства з кожным годам усё больш цэніць натуральныя матэрыялы ў адзенні, бо людзі стаміліся лячыцца ад алергіі на сінтэтыку. Вырабы з яе выглядаюць прывабна, але хутка страчваюць форму, а што да цёплага адзення, то яно не грэе. Людзі кажуць: “Кажушная латка грэе як родная матка”. Праўдзівасць прыказкі ацэніць кожны, хто носіць кажух або іншы выраб з воўны. Тое ж можна сказаць і пра абутак, асабліва валёнкі. Пэўны час беларусам яны былі непатрэбныя з прычыны цёплых зім. Апошнія гады, хоць і ненадоўга, зіма прыціскае моцнымі маразамі. І многія гараджане, нават у сталіцы, пачалі набываць традыцыйны народны абутак. У валёнках цёпла, а ногі сухія. Пажылыя людзі ходзяць у іх нават дома, бо лічаць воўну лекавым сродкам, які выдатна сагравае хворыя суставы. Мода на ўсё натуральнае дайшла да нас з Заходняй Еўропы, і на валёнкі таксама. Смалявіцкая фабрыка пачала выпускаць валёнкі на гумавых падэшвах, упрыгожаныя аплікацыямі. Аднак фабрычныя валёнкі, у тым ліку простыя катанкі, цвёрдыя, проста калечаць ногі, бо падчас іх вырабу выкарыстоўваюць кіслату. Таму імкнуліся заказаць абутак ручной работы. Людзі будаўнічых прафесій, гандляры, работнікі сельгаспрадпрыемстваў, паляўнічыя заўсёды карысталіся валёнкамі з бахіламі, якія шчыльна прылягалі да валёнкаў і не прапускалі вільгаць. Іх выраблялі з аўтамабільных шын бахільшчыкі — быў і такі промысел.

http://budzma.by/wp-content/gallery/valenki/shapavaly_02.jpg

Традыцыйнае мастацтва вырабаў з воўны некалі шырока бытавала на Беларусі. Цяпер толькі некаторыя майстры актыўна захоўваюць мясцовыя традыцыі і тэхналогіі, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Іх дзе-нідзе яшчэ можна адшукаць, але іх адзінкі. Магілёўшчына ўнікальная тым, што рамяство па вырабе валёнак, лямцу для конскай збруі (хамутоў, потнікаў, папруг), мужчынскіх галаўных убораў, рукавіц, коўдраў тут перарасло яшчэ ў XVI —XVIII стагоддзях у шырока распаўсюджаны промысел. У гэты час сярод шляхты былі ў модзе магеркі — шапкі ў выглядзе каўпака або ўсечанага конусу. Пазней яны ўвайшлі і ў народны мужчынскі строй, дзе захоўваліся да XX стагоддзя. Асабліва славіліся вырабы дрыбінскіх шапавалаў. У 80-я гады XIX стагоддзя на Дрыбіншчыне было 504 майстры. У Дрыбіне — 152, у вёсцы Стары Дрыбін — 92, у Картыжах — 32, у Пакуцці і Галалобаўцы — па 30 чалавек, у Паташні — 27, Лядзешні і Бестралі — па 23, у Халіпах —21, Карэбах — 17, Ляскоўцы — 15, Палосках — 14, Каратыжках —10, Панечы і Вербе — па 7, Пічаўцы і Шаблавах — па 2.

http://budzma.by/wp-content/gallery/valenki/shapavaly_05.jpg

Беларускі этнограф Еўдакім Раманаў лічыў, што шапавальства (аднак не валяльны промысел увогуле) на Магілёўшчыне ўзнікла ў XVIII стагоддзі. Ён выдаў у 1901 годзе  кнігу “Дрыбінскія шапавалы”, дзе апісваў іх рамяство і промысел, а таксама своеасаблівую мову — катрушніцкі лемязень (гаворка шапавалаў), на якой майстры гаварылі паміж сабой, калі не хацелі, каб іх пачулі іншыя. Ён налічыў у ёй 915 слоў і выдаў слоўнік гэтай гаворкі. Адкуль яна з’явілася — невядома. Адзін з памешчыкаў, Антон Цэханавецкі, пасяліў на сваёй зямлі майстроў-шапавалаў са Смаленскай і Ніжагародскай губерняў,  нават адправіў сваіх сялян вучыцца валяльнаму рамяству ў Ніжагародскую губерню. Пэўна, выраб магерак прыносіў добры прыбытак. Некаторыя расійскія даследчыкі лічаць, што шапавалы заходняй Браншчыны і ўсходняй Магілёўшчыны, дзе жывуць этнічныя беларусы, — гэта нашчадкі племені севяран, частка якога пасялілася на гэтай тэрыторыі ў XVII стагоддзі. Сёння захавальнікамі прафесійнай гаворкі дрыбінскіх шапавалаў з’яўляюцца толькі Уладзімір Майсеевіч і Валянцін Уладзіміравіч Зюлікавы з вёскі Пакуцце. Іх з поўным правам можна называць катрушнікамі, бо на патаемнай гаворцы гэтае слова азначае “шапавал”. І хоць сёння Зюлікавы, як і іншыя дрыбінскія майстры, займаюцца ў асноўным вырабам валёнкаў, толькі зрэдку выконваючы заказы на выраб магерак і брылёў для самадзейных артыстаў, іх усё роўна называюць шапаваламі. Між тым, напрыклад, у Старым Ропску на Браншчыне, дзе таксама захавалася гэтае рамяство, існавалі асобныя групы катрушнікаў (якія выраблялі шапкі), валяльшчыкаў (выраблялі валёнкі), шэрстабітчыкаў (майстроў па вырабу лямцу).

http://budzma.by/wp-content/gallery/valenki/shapavaly_22.jpg

Зюлікавы — патомныя майстры. Іх дзяды і прадзеды валілі валёнкі, гнулі палазы і калёсы, былі кавалямі, працавалі з дрэвам, будуючы хаты, клалі печы. Зямля тут бедная, трэба было зарабляць на жыццё дадаткова да працы на зямлі. З першымі маразамі адпраўляліся удвух-утрох па вёсках, дзе людзі гадавалі авечак, але не было валёначнікаў, выконвалі заказы, пераходзячы з хаты ў хату: “Каму валёнкі?” Выраб валёнкаў даваў добры прыбытак. Дрыбінскія шапавалы ездзілі па воўну на Віцебшчыну, у Расію, нават у Вязьму і Калінінград, а свае вырабы прадавалі не толькі на мясцовых рынках — дабіраліся нават да Масквы і Кіева, адзін з’ехаў у Амерыку і там займаўся гэтым рамяством. Сённяшнія Зюлікавы-старэйшыя нарадзіліся пры савецкай уладзе. Яны ўспамінаюць, як міліцыя забараняла продаж іх вырабаў на рынку, праганяла закупшчыкаў воўны і саматужных майстроў з вёсак, куды яны адпраўляліся на адыходны промысел. Ніна Трафімаўна, якой 78 гадоў, расказвае сваёй нявестцы Лідзе, як хадзіла за дзясяткі кіламетраў купляць воўну і прадаваць валёнкі з вялізным мехам за плячыма. Гэта было небяспечна, як і для мужыкоў, бо маглі абрабаваць. Катрушніцкі лемязень выручаў: адчуўшы небяспеку, майстры-напарнікі, перамовіўшыся на зразумелай толькі ім мове, уцякалі. Даводзілася начаваць на вакзалах, цярпець голад і холад. А само рамяство было нялёгкім, патрабавала фізічнай сілы і майстэрства, якое перадавалася з пакалення ў пакаленне.

http://budzma.by/wp-content/gallery/valenki/shapavaly_38.jpg

Дзяды і прадзеды Ніны Трафімаўны — Сарокіны, як і Зюлікавы, усе былі катрушнікамі. Майстрам высокага ўзроўню быў муж роднай сястры, аднаногі Еўдакім Ягоравіч Агароднікаў. Ад яго яе сын  Валянцін пераняў сакрэты рамяства і катрушніцкую гаворку. З сынам Агароднікава ў школе ён гаварыў толькі па-катрушніцку. Шмат маладых людзей у апошнія 10 гадоў выехала з Пакуцця ў гарады ў пошуках работы. Валянцін жа ўпарта трымаецца роднага кута, свядома захоўваючы старадаўняе рамяство. Ад яго і яго бацькі, Уладзіміра Майсеевіча, вучыліся яго сын Уладзімір і зяці Аляксандр і Максім. Зяці жывуць у Мінску, прыязджаюць толькі ў госці, але з задавальненнем займаюцца валяннем. “Ну як жа можна пакінуць родны кут, дзе кожная хата — напамін пра родных і блізкіх людзей? Тут бярэ пачатак з крынічкі рэчка Радземка — прыток Проні. Сёлета споўнілася 350 гадоў нашай вёсцы Пакуцце, а ніхто ў раёне нават не ўспомніў пра гэта! Тут жывуць бацькі. І так радасна бачыць, як 84-гадовы бацька, Уладзімір Майсеевіч, яшчэ мае сілы валіць валёнкі! Усё раблю, каб захаваць нашу сямейную традыцыю, — гаворыць Валянцін Уладзіміравіч. — Купіў часальную машыну — не толькі для сябе, але і каб падтрымаць мясцовых майстроў. Заняўся з сынам Уладзімірам пчалярствам. Апрацоўваю зямлю. Трэба ж з нечага жыць. Адно шапавальства не пракорміць. У Дрыбіне стварылі пры музеі клуб “Шапавалы”, вучаць дзяцей у гуртку “Катрушнік”. Добрая справа. Але па-сапраўднаму можна засвоіць рамяство толькі змалку ў сям’і”. Паназіраўшы, як працуюць Зюлікавы, немагчыма  не пагадзіцца з такім меркаваннем. У валёнках — цяпло не толькі авечай воўны, але і рук майстра, яго душы. Дарэчы, раней падчас вырабу валёнка ў яго ўкладалі паласу лямцу, каб не зліпаліся бакі халяваў. Гэтая паласа называлася “душа”. Цяпер усе майстры карыстаюцца цэлафанавым пакетам. А шкада. Ёсць у гэтым слове вялікі сэнс і сімволіка. Дык ці варта адступаць ад традыцыі, калі продкі лічылі, што ў валёнкаў абавязкова павінная быць душа?

 

Рэгіна Гамзовіч

Фотарэпартаж з в. Пакуцце Аляксея Сталярова


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя

З’явілася выстава, прысвечаная гісторыі Бабруйска на картах, планах і чарцяжах у ХІХ — ХХ стагоддзях

Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі падрыхтавана і размешчана на сайце архіва віртуальная выстава «Бабруйск...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 10-11 чэрвеня

Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам. Сямейны фэст, выставы, фэст гістарычнай...

valiancina_shauchenka
Гісторыя Вандруем разам

Топ-5 гістарычных месцаў на Гродзеншчыне, куды варта паехаць на выходныя

Мінулым разам мы вандравалі па неафіцыйнай культурнай сталіцы нашай краіны, горадзе каралёў — Гродна. Гэтым разам прапануем...

valiancina_shauchenka
Музыка

«Знаходжу сілы ў веры ў тое, што людзі застануцца людзьмі». Алесю Камоцкаму 65

Сёння спаўняецца 65 гадоў паэту, музыку, перакладчыку, адному з пачынальнікаў беларускай аўтарскай песні Алесю Камоцкаму....

Апошнія навіны

    Гісторыя
    З’явілася выстава, прысвечаная гісторыі Бабруйска на картах, планах і чарцяжах у ХІХ — ХХ стагоддзях
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 10-11 чэрвеня
    Гісторыя Вандруем разам
    Топ-5 гістарычных месцаў на Гродзеншчыне, куды варта паехаць на выходныя
    Музыка
    «Знаходжу сілы ў веры ў тое, што людзі застануцца людзьмі». Алесю Камоцкаму 65
    Літаратура
    Міжнародны паэтычны флэш-моб: Іна Снарская чытае «Новую зямлю» Якуба Коласа
    Грамадства Гісторыя
    Перасялілі і жывых, і мёртвых. Як будавалі Вілейскае вадасховішча і наколькі яно бяспечнае?
    Музыка
    Музычная формула поспеху па-беларуску: тролі, тэхна і «Купалінка»
    Грамадства Літаратура
    «Воля да жыцьця». Кніга Андрэя Белавешкіна з'явілася ў вольным доступе
    Культура Музыка
    У гэтую пятніцу, 9 чэрвеня, на Падляшшы пачынаецца фэст беларускай традыцыі SONCAHRAJ
    Культура
    Мінкульт будзе выдаваць гастрольныя пасведчанні пасля праверкі творчасці «на прымальнасць»
    Грамадства
    Калектыўная памяць — інструмент альбо кансэнсус?
    Грамадства Гісторыя
    Паглядзіце на ўнікальнае фота аднаго з самых ранніх планаў старажытнага Бабруйска
    Трызуб і Пагоня
    Што трэба ведаць пра войны Беларусі і Украіны з Масковіяй? Новы выпуск відэапраекта «Трызуб і Пагоня»
    Літаратура
    Сучасная польская проза: 6 кніг, якія варта прачытаць беларусам
    Кіно
    Што паглядзець дзеткам: беларускія мультфільмы

Афіша

  • 10.06 — 11.06

    Сямейны фэст «TOYDAY» ў Мінску

  • 10.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 10.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 10.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 10.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве
  • 10.06 — 23.06Выстава Міхаіла Анішчанкі «Горад людзей» у Гродне
  • 10.06 — 16.07Выстава Рышарда Мая ў Чаросаве на Лепельшчыне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Першая перамога беларусаў
    • Тэст для вандроўнікаў па Беларусі
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Янкам Купалам
    • Цяжкая праца, сціплая ежа, гарэлка: жыццё сялян вачыма Сыракомлі
    • «Эйфарыя пасля пераезду нараджаецца з ілюзіі – у новай краіне ўсё будзе інакш». Псіхолаг пра перажыванне эміграцыі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип