• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • PartyZonа
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
03.06.2016 | Навіны "Будзьма!" Кірмаш праектаў Разам да справы!

У Віцебску адбыўся Кірмаш праектаў “Разам да справы”

Ад параду вышыванак і фестывалю нацыянальнай кухні да свята ветру і 1000 вершаў пра родны горад: 26 траўня ў выставачнай зале Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва адбылася публічная прэзентацыя ідэй і прапаноў для гарадскіх святаў у фармаце “Кірмашу праектаў”.

http://budzma.by/wp-content/gallery/tkv/MG_8798.jpg

“Кірмаш праектаў” у Віцебску працягнуў традыцыю канструктыўнага дыялогу самых розных колаў гараджан у супольным стварэнні галоўных гарадскіх падзей. Ужо трэці год аддзел ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Віцебскага гарвыканкама супольна з грамадска-культурніцкай кампанія “Будзьма беларусамі!” абвяшчае адкрыты прыём прапановаў для складання культурніцкай праграмы агульнагарадскіх святаў.

Як зазначыў каардынатар ГКК “Будзьма беларусамі!” па Віцебскім рэгіёне Уладзімір Булаўскі, назва сёлетняга “Кірмашу праектаў” невыпадковая. “Разам да справы” – новая кампанія, мэта якой – не толькі асвета, але і матываванне актыўных, але часта разрозненых частак грамадства да супольных дзеянняў, да аб’яднання досведу на карысць агульнай справы, каб зрабіць лепшай якасць жыцця пэўнага асяродка, мястэчка ці горада, а ўсім разам – нашай краіны”.

Загадчык аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага гарвыканкама Наталля Аляксееўна Шыянок у вітальным слове зазначыла, што
задача такіх мерапрыемстваў не ў тым, каб задаволіць чыесьці амбіцыі, а каб рэалізаваць творчы патэнцыял горада. “Новы погляд на напаўненне праграмы гарадскіх святаў дазволіў за апошнія некалькі гадоў не толькі ўзбагаціць культурную частку масавых мерапрыемстваў, але і пабачыць перспектывы для развіцця гарадской прасторы”.

Накіраванасць “Кірмашу праектаў” на агульнагарадскія мерапрыемствы прадвызначала тэматыку прэзентаваных ініцыятываў, большасць з якіх могуць быць рэалізаваныя ўжо на Дзень горада і Дзень моладзі, што пройдуць у Віцебску з 24 па 26 чэрвеня.

http://budzma.by/wp-content/gallery/tkv/MG_8842.jpg

Адразу два праекты былі прысвечаныя танцам. Так, творчае аб’яднанне “Блукаючыя агеньчыкі” прапанавала спалучыць майстар-класы па народных танцах на вуліцы з фаер-шоў. А школа танцаў “Dancing Fish”, у сваю чаргу, хоча правесці танцавальны оўпэн-эйр для тых, хто цікавіцца сацыяльнымі танцамі. Адразу падчас абмеркавання Уладзіслава Цвікі, рэжысёр народнага тэатра “Колеса”, прапанавала ініцыятывам далучыцца да фестывалю вулічнага мастацтва “На сямі вятрах”, які пройдзе ў Віцебску ўжо другі раз падчас “Славянскага базару”.

Ад нефармальнага аб’яднання віцебскіх фатографаў паступіла прапанова правесці гарадскі фотазлёт. Падчас гэтага мерапрыемства, паводле задумы арганізатараў, фатографы, мадэлі і візажысты горада будуць мець магчымасць сустрэцца, абмяняцца досведам, навучыцца супольнай працы. Вынікі сустрэчы можна прадставіць на “фотасушцы”. У мінулым годзе такі фотазлёт заняў цэлую пешаходную вуліцу Талстога ў цэнтры горада і выклікаў вялікі рэзананс.

Прапанова правесці ў Дзень горада фестываль нацыянальнай кухні прагучала ад Андрэя Лапіна, кіраўніка праекта NaParu.by. Каманда праекта прапанавала паспрабаваць высветліць, якія стравы былі любімымі ў вядомых жыхароў Віцебска – Юдаля Пэна, Марка Шагала, Лазара Лагіна і інш., – і прадставіць іх на кулінарным фэсце. Пасля абмеркавання было вырашана рыхтаваць фестываль бліжэй да восені, а да гэтага часу з дапамогай краязнаўцаў і гісторыкаў збіраць старажытныя рэцэпты.

Анастасія Балотнікава ад культурнай супольнасці “VITEBSK4ME” нагадала пра “Свята ветру”, адроджанае ў 2015 г. Акрамя ўласна конкурсу паветраных змеяў сёлета на свяце плануецца правесці маркет ад майстроў hand-made, канцэрт, паказ кароткаметражных фільмаў, а таксама арганізаваць некалькі забаўляльных зонаў, у тым ліку дзіцячую. Як зазначыла Анастасія, сродкі на правядзенне “Свята ветру” плануецца прыцягнуць з дапамогай краўдфандынгу, запуск кампаніі плануецца ўжо ў найбліжэйшы час.

“З цягам часу мы хочам ператварыць “Свята ветру” ў сапраўдны гарадскі фестываль, які будзе вядомы не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі”.

http://budzma.by/wp-content/gallery/tkv/MG_8837.jpg

Адразу тры прапановы паступілі ад супольнасці “Таямніцы майстэрства”: уласна, сам фестываль “Таямніцы майстэрства” для майстроў hand-made, свята вышыванкі з парадам-дэфіле па горадзе і фэст вегетарыянскай ежы. Да параду вышыванак арганізатары плануюць далучыць усіх ахвочых, якія не толькі самі робяць такія строі, але, напрыклад, маюць такую спадчыну ад бабуль. Свята вышыванкі прапанавала ўзбагаціць майстар-класамі па вышыўцы і лекцыямі пра арнаменталістыку Святлана Баранкоўская, кіраўнік абласнога філіяла “Саюза мастакоў Беларусі”.

“Віцебск можа трапіць у Кнігу рэкордаў Гінэса”, – амбітна заявіў Сяргей Пятроў, адзін з каардынатараў фэсту вулічнага мастацтва “На сямі вятрах”. Гэта магчыма, калі будзе рэалізаваны праект “1000 вершаў пра Віцебск”. Арганізатары плануюць правесці 16 ліпеня вершаваны марафон, на якім увесь дзень будуць чытацца вершы пра Віцебск. Пры гэтым кожны ахвочы можа далучыцца да ініцыятывы, даслаўшы свой верш альбо прачытаць верш іншага аўтара пра Віцебск.

На завяршэнні “Кірмашу праектаў” прысутным было прапанавана адразу на месцы пакрэатывіць на тэму гарадскіх святаў. Падзеленая на дзве групы аўдыторыя мусіла згенераваць прапановы для правядзення мерапрыемстваў агульнагарадскога і лакальнага маштабу. Сярод ідэй вылучыліся: правядзенне свята для пажылых людзей “Новае жыццё”, гарадскі музейны квэст, паэтычныя і мастацкія батлы, збор подпісаў за вяртанне арыгінальнага колеру легендарнаму “Сіняму дому” і інш.

http://budzma.by/wp-content/gallery/tkv/MG_8770.jpg

Па выніках абмеркавання былі прынятыя да дапрацоўкі і ўключаныя ў папярэднюю праграму на Дзень горада і Дзень моладзі праекты “Свята ветру”, танцавальныя майстар-класы, гарадскі фотазлёт, свята вышыванкі. Дакладная праграма з’явіцца цягам 10 дзён на сайце Віцебскага гарвыканкама.

 

 

Ян Палуян, з выкарыстаннем матэрыялаў news.vitebsk.cc

Фота: Міхаіл Цітоў


Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура Асоба

МоваНанова дзецям! 6 снежня, маленькіх беларусiкаў чакае сюрпрыз!

Пакуль дарослыя будуць абмяркоўваць беларускае кіно на Мове нанова з Варшавы, хлопчыкам і дзяўчаткам прапануем заняткі...

valiancina_shauchenka
Літаратура

У Вільні прайшла прэзентацыя рамана Уладзіміра Някляева

Дзясятая па ліку і заключная прэзентацыя праходзіла з аншлагам. Заля Віленскага беларускага музею імя Івана Луцкевіча...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Як іерэй-гісторык адвяргае спадчыну вялікіх князёў літоўскіх

«Рэгіянальная газета» расказвае на прыкладзе аднаго артыкула, як мінчук з адукацыяй лінгвіста і гісторыка спрабуе адвергнуць...

valiancina_shauchenka
Афіша Культура Тэатр

«Купалаўцы» прадставілі прэм’еру спектакля паводле Сяргея Пясецкага

Прэм’ера незалежнай тэатральнай групы «Купалаўцы» адбылася 4 снежня на сцэне «Małopolski Ogród Sztuki» (Кракаў, Польшча). Першы паказ...

Апошнія навіны

    Культура Асоба
    МоваНанова дзецям! 6 снежня, маленькіх беларусiкаў чакае сюрпрыз!
    Літаратура
    У Вільні прайшла прэзентацыя рамана Уладзіміра Някляева
    Гісторыя
    Як іерэй-гісторык адвяргае спадчыну вялікіх князёў літоўскіх
    Афіша Культура Тэатр
    «Купалаўцы» прадставілі прэм’еру спектакля паводле Сяргея Пясецкага
    Культура Гісторыя
    Аўтару музыкі гімну-малітвы «Магутны Божа» – 135 гадоў
    Грамадства
    У Гомелі за заклікі да пратэстаў затрыманы 35-гадовага вядучага радыёстанцыі «Гомель FM» Аляксея Каверын
    Літаратура
    «У нас усё будзе!» Уладзімір Някляеў пра новы раман, 2020 год і планы на будучыню
    Гісторыя Асоба
    Тэадор Нарбут: «Трэба аддаць дзяцей на ахвяру Айчыне»
    Літаратура
    2021-ы ў кнігах. Літаратурны каляндар: снежань
    Грамадства
    Журналісту «Камсамолкі» Генадзю Мажэйку працягнулі тэрмін пад вартай да 1 лютага
    Грамадства
    «Сапраўдны беларус!». Хто такі Павал Белавус, які ня выйшаў на волю пасля 15 сутак
    Культура
    ReBrest: як Віктар Клімус з Варшавы аднаўляе помнікі архітэктуры Беларусі ў 3D
    Культура
    У мінскай філармоніі пасля даносу скасавалі канцэрты памяці ахвяр Халакосту
    Навіны "Будзьма!"
    Смачна есці! Бограч Стэфана Баторыя ад «Будзьма»
    Музыка
    Яўген Кучмейна: «Гэтая кепская сітуацыя – лепш, чым калі б наагул нічога не адбылося»

Афіша

  • 08.12 19:00У Варшаве пачынаецца набор у «Школу калядоўшчыкаў»
  • 09.12 19:00Новае кіно Беларусі ў Вільні: глядзім і абмяркоўваем
  • 10.12 18:00Літаратурна-інтэрактыўная дзея «Вогненны Чарот»
  • 12.12 14:00Творчая сустрэча з Іванам Кірчуком
  • 19.12 13:00Каляднае свята для маленькіх беларусаў у Вільні
  • 20.12 10:19Святочная інтэрактыўна-пазнавальная праграма «Калядныя цуды»!
  • 05.02 19:00Канцэрт Лявона Вольскага ў Познані

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Ідуць чысткі ва ўстановах культуры па ўсёй Беларусі
    • Фотафакт: галоўную навагоднюю ёлку краіны ўпрыгожылі белымі і чырвонымі шарамі
    • «Нашы кліканні, што гэта фашызм, што будзе кепска, ніхто не слухаў». Гутарым з пісьменніцай Святланай Курс, пераможцай прэміі Гедройца
    • Рэжысёр Андрэй Куціла: Я ніколі так не плакаў над сваім жа матэрыялам, як над здымкамі з пратэстаў
    • Заснавальніца Цэнтра Беларуcкай Салідарнасці ў Варшаве Аліна Коўшык: «Важна, каб усё было, жыло, каб беларускае жыццё віравала!»

Ахова спадчыны

© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM