Упраўленне культуры Віцебскага аблвыканкаму падлічвае прыбыткі: за дзевяць месяцаў культурніцкія ўстановы вобласці зарабілі 13 з паловай мільёнаў.
Гэта амаль на палову больш, чым было запланавана. Зарабляе культура зараз не толькі выставамі ды канцэртамі. Напрыклад, у віцебскім цэнтры “Задзвінне” за невялічкую плату можна паспрабаваць зляпіць гліняны гаршчок ці сплесці нешта з саломкі пад кіраўніцтвам вопытнага майстра.
У Шаркоўшчыне паставілі казку-мюзікл ды возяць яго па вёсках. У Глыбокім ладзяць этна-дыскатэку, а ў Расонах турыстам прапаноўваюць тэатралізаваную праграму – рэканструкцыю партызанскага быту.