15 лістапада 2009 г. у бярозаўскім касцёле Маці Божай Міласэрнасці (Докшыцкі дэканат, Віцебская дыяцэзія) адбылося парафіяльнае свята. Урачыстасць Маці Божай Вастрабрамскай адзначаецца 16 лістапада, аднак дзеля зручнасці вырашана было перанесці святкаванне на нядзелю.