• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
20.07.2018 | Навіны "Будзьма!" Разам да справы!

“Усе змены да лепшага залежаць толькі ад нас!” Незвычайнае ток-шоў прайшло ў межах арт-пікніка “Межань”

Арт-пікнік “Межань”, які прайшоў 14-15 ліпеня ў вёсцы Чырвоны Кастрычнік Гомельскай вобласці, сабраў усіх зацікаўленых у нестандартным адпачынку ўжо трэці раз. Акрамя разнастайных майстар-класаў, зонаў адпачынку, канцэртаў і сустрэч з цікавымі людзьмі “межаньцы” ўзялі ўдзел і ў чарговым ток-шоў, якое зладзілі культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” і Цэнтр даследавання грамадскага кіравання “СІМПА”.

З’яўленне некалькіх соцень наведнікаў у Чырвоным Кастрычніку ўжо не выклікае ні ў кога здзіўлення. Яшчэ некалькі гадоў таму купка маладзёнаў раптам усвядоміла, што ім сумна жыць у горадзе, і, знайшоўшы адасобленую вёсачку, пераехала туды жыць. Пры гэтым, набыўшы большую частку дамоў, яны, фактычна, выратавалі вёску ад скону.

“Да першай зімоўкі”, “пагуляюцца і кінуць”, — казалі ўсе навокал. Але яны не толькі не кінулі, але і зрабілі гэты куток месцам прыцягнення для іншых.

“Нашай мэтай заўжды было не толькі адарвацца ад горада, яго тлуму і надзвычай паспешлівага ладу жыцця, але і запрашаць у гэты край дзівосаў і іншых людзей, — тлумачыць арганізатар “Межані” Зміцер Янкоў. — Менавіта з гэтай мэтай мы і ладзім у Чырвоным Кастрычніку самыя разнастайныя мерапрыемствы: арт-пленэры, канцэрты, вось такія оўпэн-эйры як цяпер. Вядома што зараз хацелася б, магчыма, трохі ўвагі аддаць і правядзенню тут не толькі забаўляльных мерапрыемстваў кшталту форумаў і трэнінгаў”.

Чырвоны Кастрычнік славіцца не толькі правядзеннем разнастайных фэстаў, экскурсій ці мерапрыемстваў, прысвечаных прасоўванню экалагічнага ладу жыцця, але і ўвагай да беларускай нацыянальнай культуры.

Таму невыпадкова, што ў межах “Межані” адбылося і тэматычнае ток-шоў ад КК “Будзьма беларусамі!” і Цэнтра даследавання грамадскага кіравання “СІМПА”, якое мела назву “Urbi et orbi: незалежныя людзі ў вёсцы і горадзе”.

Прадстаўнік сусветнай сеткі экапасяленняў GEN (Global Ecovillage Network) з украінскай Адэсы Раман Кучарэнка распавёў прысутным пра свой досвед у дадзенай галіне. Вядома, што пачынальнікамі такіх “уцёкаў” з горада ў вёску ў сваёй масе былі прадстаўнікі пакалення хіпі. Але з тых часоў пасяленні, аб’яднаныя вакол самых розных тэмаў — рэлігійныя, экалагічныя, творчыя, — узніклі па ўсім свеце. На дадзены момант яны аб’яднаныя ў шэраг арганізацый і аб’яднанняў, самай уплывовай з якіх з’яўляецца GEN. З яе дапамогай можна не толькі пасябраваць з даўншыфтарамі з іншых краін, але і наладзіць кантакты, пабываць у іх з азнаямленчымі візітамі і даведацца, як уладкаваць сваё экапасяленне.

Раман Кучарэнка

Раман Кучарэнка

На дадзены момант ва Украіне існуюць амаль усе тыпы такіх пасяленняў — рэлігійныя вёскі будыстаў ці “родавыя сядзібы” анастасіеўцаў, арт-вёскі ці рамесніцкія населеныя пункты. Досвед узаемадзеяння гэтых пасяленняў у сваім развіцці можна прымяніць і да Беларусі, лічыць Раман Кучарэнка.

— Я перакананы, што прадстаўнікі Беларусі ўжо ёсць у GEN, але ніколі не позна далучыцца і разам развіваць дадзены кірунак. Мне вядома, што беларускія арт-вёскі і ўкраінскія досыць шчыльна ўзаемадзейнічаюць, і для некаторых з іх наш досвед быў нават у чымсьці тым самым натхненнем да пачатку ўвасаблення мараў у жыццё.

Аматары “жыцця на паніжанай перадачы” ў Беларусі тым часам усё актыўней прасоўваюць сваю дзейнасць у інтэрнэце. Пра гэта давёў наступны спікер — вядомы музыка, вандроўнік і жыхар вёскі Лохаўшчына Валожынскага раёна Верасень.

Не так даўно пад яго кіраўніцтвам распачаў працу сайт downshifter.by, дзе з’яўляюцца матэрыялы пра жыццё ў сельскай мясцовасці. Пры гэтым часам даводзіцца асвятляць нават самыя банальныя, але неабходныя ў побыце з’явы і рэчы. Так, адным з самых наведвальных артыкулаў стаў матэрыял пра тое, як правільна распаліць печку, прызнаецца Верасень. На сваім сайце ён выкладвае і натхняльныя гісторыі з іншых раёнаў Беларусі, дзе людзі не толькі пераязджаюць у сельскую мясцовасць, але і спрыяюць яе развіццю, клапоцяцца не толькі пра ўласны камфорт, але і дапамагаюць суседзям.

Верасень

Пры гэтым досвед даўншыфтараў не ўніверсальны, прызнаецца Верасень, і ў кожным выпадку трэба добра абдумваць свае рашэнні. Асабліва гэта датычыцца дзяцей, якія растуць у такіх пасяленнях.

— Я перакананы, што нельга распаўсюджваць уласны досвед на сваіх дзяцей. Калі вас пацягнула жыць у невялічкае пасяленне, то гэта не значыць, што вашы дзеці маюць таксама вырасці і жыць там усё жыццё. Гэта справа кожнага, таму свабода выбару надзвычай важная ў гэтым пытанні.

Акрамя вядзення сайта Верасень падзяліўся досведам ліставання і ўзаемадзеяння з рэгіянальнай адміністрацыяй, прызнаўшы, што гэта не так складана і што хоць на самым пачатку ён і быў недасведчаным у гэтых пытаннях, але цяпер мае нарыхтоўкі зваротаў па любой нагодзе, і яны прыносяць плён. Галоўнае пры гэтым — не сядзець склаўшы рукі.

“Абараняць” гонар гарадоў на ток-шоў выпала Дзянісу Кобрусеву — грамадскаму актывісту з Мінска і аўтару і каардынатару кампаніі “Генплан для мінчан”.

Па словах Дзяніса, большасць беларускіх гарадоў мае досыць падобныя праблемы з інфраструктурай і развіццём, і таму не дзіва, што некаторыя наогул з’язджаюць з іх у пошуках камфорту і гармоніі ў невялічкія пасяленні. Але нашы гарады можна паляпшаць, і для гэтага трэба проста не мірыцца з бязладдзем, якое часам робіцца побач з намі.

У якасці прыкладаў спікер прывёў прыклады абароны гістарычных раёнаў сталіцы Асмалоўка і Трактарны завод. Дадзеныя кейсы мелі плён яшчэ і таму, падкрэслівае Дзяніс, што жыхары актыўна ўключыліся ў працэс іх абароны ад рашэнняў гарадскіх уладаў. Немагчыма выратаваць мясціны, дзе насельнікі спадзяюцца, што за іх усё зробіць іншы. Поспеху дамагаюцца толькі пры супрацы з іншымі ініцыятывамі, аб’яднаннямі гараджан і жыхароў раёна. Менавіта такім быў “рэцэпт” поспеху ў Мінску.

Дзяніс Кобрусеў

— Не чакайце, што за вас прыме рашэнне “добры цар” зверху ці прыедзе модны ўрбаніст-хіпстар і навядзе парадак, — адзначае Дзяніс Кобрусеў.  — Бярыце вырашэнне вашых лакальных праблем у свае рукі ўжо цяпер. Вядома, што ў гэтым вам заўжды змогуць дапамагчы розныя ініцыятывы і арганізацыі, якія існуюць у Беларусі. Галоўнае — варушыцца!

Чырвонай ніткай у выступах усіх спікераў ток-шоў гучала адна думка: усе змены робяцца найперш з ініцыятывы саміх грамадзян — што ў горадзе, што ў вёсцы. Таму змяніць да лепшага не толькі ўласнае жыццё, але і жыццё таго месца, дзе мы жывём, — у нашых сілах.

Яўген Меркіс
Фота: Марына Драбышэўская


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Як у Нарвегіі правіла каралева Элізіф, альбо дачка Яраслава Мудрага Лізавета Яраслаўна

Дачок Яраслава Мудрага ў краінах, дзе яны былі каралевамі, шануюць. Ім прысвячаюць творы. Аднак ні Анастасія, ні Ганна...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Культура за кратамі. Хроніка рэпрэсій у дачыненні да дзеячаў культуры за апошні тыдзень

На мінулым тыдні пачаўся суд над Эдуардам Бабарыкам, віцебскаму арт-менеджару і музыку Уладзіміру Булаўскаму прызначылі...

valiancina_shauchenka
Каляндар

Каляндар з 29 траўня па 4 чэрвеня. Што святкуем? Па чым сумуем?

Прапануем Вам падборку знакавых датаў на тыдзень. Ёсць за што парадавацца, па чым пасумаваць, пра што задумацца....

valiancina_shauchenka
Кіно

«Я дакладна не буду здымаць у Расіі сёння і ў агляднай будучыні». Рэжысёр Яўген Лыткін — пра сваё жыццё ў Польшчы і здымкі для Netflix на суседняй вуліцы

Яўген Лыткін — беларус, які зняў трылер «Забароненая група», што здымаўся яшчэ да поўнамаштабнай агрэсіі Расіі супраць...

Апошнія навіны

    Гісторыя
    Як у Нарвегіі правіла каралева Элізіф, альбо дачка Яраслава Мудрага Лізавета Яраслаўна
    Грамадства
    Культура за кратамі. Хроніка рэпрэсій у дачыненні да дзеячаў культуры за апошні тыдзень
    Каляндар
    Каляндар з 29 траўня па 4 чэрвеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Кіно
    «Я дакладна не буду здымаць у Расіі сёння і ў агляднай будучыні». Рэжысёр Яўген Лыткін — пра сваё жыццё ў Польшчы і здымкі для Netflix на суседняй вуліцы
    Музыка
    Выйшаў новы альбом гурта Botanic Project «Музыка сфер»
    Грамадства Гісторыя
    Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    Адукацыя
    Больш чым проста мова. Захаванне беларускіх школ на Падляшшы можа стаць досведам для рэформы адукацыі ў Беларусі
    Грамадства
    No Fate! Перарабіць мінулае, каб змяніць будучыню?
    Гісторыя Кіно
    Беларуская батлейка: сціплае абаянне векавога мастацтва
    Культура
    Культура беларускай дудкі атрымае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці
    Мастацтва
    Выстаўка «Станіслаў Жукоўскі: пункт прыцягнення — сядзіба» працуе ў НММ
    Грамадства Літаратура
    Сабіна Брыло пра магчымасць паэзіі ў часы катастрофаў. Новы выпуск падкаста «Адкуль бяруцца кнігі»
    Грамадства
    Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у раскопках Старога Менска
    Гісторыя Асоба
    Генрык Дмахоўскі: скульптар двух кантынэнтаў, тройчы паўстанец
    Грамадства Музыка
    Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand

Афіша

  • 30.05

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: «Беларускае мастацтва ды культура ў часы несвабоды»: дыскусія ў Празе

  • 30.05 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 30.05 — 31.05Адкрыццё выставы памяці Ларысы Геніюш у Празе
  • 30.05 — 31.05Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Таро» у Гданьску
  • 30.05 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 30.05Выстава Яўгена Шадко і Сяргея Грыневіча «ДЫЯЛОГІ» ў Вільні
  • 30.05 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 30.05 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Тэст: Пазнай гістарычны будынак па фотаздымку
    • Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    • Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
    • Гайд па беларускім Кракаве: пляцоўкі, ініцыятывы, падтрымка
    • Стэфан Баторый. Уладар, які асадзіў Івана Грознага
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип