У кастрычніку 2020 фатограф, маркетолаг і рэжысёр Зміцер Вайноўскі быў затрыманы падчас здымак на акцыі пенсіянераў. Паводля рашэнні суда ён адбыў адміністрацыйны арышт (13 сутак) на Акрэсціна і ў Жодзіна. Глядзіце вялікую гутарку з фатографам пратэсту ў Беларусі.
«Усё што цяпер адбываецца у беларускім грамадстве ўяўляецца мне як фаза парадаксальнага сну соцыума, — фаза сну, якая характарызуецца падвышанай актыўнасцю галаўнога мозгу. Адным з прыкмет гэтай фазы з’яўляюцца хуткія рухi вачэй. Гледзячы на якiя, нараджаецца адчуванне што спячы бачыць нешта яскравае і маляўнічае і вось-вось прачнецца, зафіксаваўшы ў памяці пабачанае.
Вось гэты неспакойны сон са сваiмi павольнымі і хуткімі фазамі, я і паспрабаваў зафіксаваць на негатыў плёнкі.
Я не ведаю, што сніцца грамадству, і якая фаза што малюе, паўтор ці нешта невядомае. Але сам я ведаю напэўна, што хацеў бы апынуцца побач у той момант, калі гэтыя вочы расплюшчацца».
Змiцер Вайноўскi