• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • PartyZonа
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
22.03.2016 | Літаратура

Валеры Гапееў пра кнігу Бахарэвіча. Горыч змарнаваных нагодаў

Усё новае і выбуховае, якому наканавана стаць паспяховым, некалі нараджаецца. Грамадства можа быць доўга цяжарным новымі ідэямі і іх рэалізацыяй, той плод, урэшце, можа і памерці, можа здарыцца выкідыш ці раннія роды… А можа некалі нарадзіцца здаровае і здольнае да росту дзіця. Для гэтага мала трэба. Усяго толькі пералезці цераз замшэлы плот стэрэатыпаў, скочыць цераз гразкую канаву асабістага страху. І зрабіць тое, што ты хочаш зрабіць.

Дзіўна і сумна, калі ідэя ператвараецца ў дзею, а грамадства аж захліпаецца, узрушанае, запалоханае, хоць кожная адзінка гэтага грамадства паасобку і чакала, хацела менавіта такой дзеі.

Да прыкладу, кожны разумее, што гвалтаўнікоў трэба караць. Як разумее і тое, што 9 з 10 іх застаюцца беспакаранымі. І недзе на кухнях – нашых палітклубах – мы прыходзім разам да такой простай высновы: “А вось каб самім злавіць…” І азіраемся на сцены. Бо самім – гэта ж няправільна. І гэта страшна – самім…

Аднойчы яны з’яўляюцца на вуліцах твайго горада – дзяўчаты, якія помсцяць за сябе і сваіх сябровак. Помсцяць жорстка, хай і не смяротна. Прымушаюць дарослых мужчын перажыць хвіліны гвалту над сабой, пякучага болю і прыніжэння. Вяртаюць даўгі. І ты ашалела думаеш: як жа так? Як яны змаглі дадумацца да такога простага рашэння, як яны пераадолелі свой страх, як адважыліся?

І табе сорамна: што не адважыўся ты (а ў цябе хапала падстаў, ці не так?) на нешта такое. І табе хочацца быць… не, не з імі, але такім жа.

Але страх стаць адметным сярод іншых, страх выказаць адкрыта сваё стаўленне і сваю пазіцыю трымае цябе. Тым больш што ты не ведаеш яшчэ, не разумееш: навошта? Яно табе трэба?

ххххх

Яны не жывуць з табой, яны загнаныя ў тваю свядомасць, бы цвікі без плешак у сухі дуб, – тыя моманты твайго жыцця, калі праз свой страх, баязлівасць, сорам, ганарлівасць ці нешта яшчэ ты не зрабіў таго, што мог бы зрабіць, што мусіў, не пайшоў туды, куды хацеў і лічыў адзіна правільным, спыніўся там, дзе трэба было хоць паўзці, але рухацца. І тым не перайначыў цалкам свой лёс у самым яго пачатку.

А ў тым, што яго трэба перайначваць, што трэба ад сёння пачаць жыць іншым жыццём, адрозным ад таго казарменнага, у якім ты існуеш, ты не сумняваешся. І аднойчы яна прыходзіць да цябе – ідэя.

Яна аглушае цябе знянацку такім простым пытаннем, якое магла б задаць толькі яна. І ты, ашалелы, разумееш, што далей без яе – немагчыма.

Яна пачынае жыць у табе, захопліваць кавалак за кавалкам тваю свядомасць і душу, тваё жыццё робіцца служэннем ёй. Як першая дзяўчына ў тваім жыцці адкрывае нязведаны і невыказны свет сэксуальнасці, імя якому – бязмежжа, твая ідэя чым далей, тым болей робіцца толькі тваёй, пакуль яшчэ і цнатліва-інтымнай справай. Яна твая і толькі твая яшчэ, і з той прычыны, што ты – ўласнік, які яшчэ не надта і ўпэўнены ў тым, што Яно табе трэба. Ты толькі адчуваеш, але адчуваеш галоўнае: ты з ёй – адрозны ад усіх, ты адчуваеш шалёны п’янлівы смак сваёй адрознасці. І таму яна табе такая дарагая.

Ты з ёй адрозны ад усіх. Калі сам-насам з ёй. І нават калі без яе, то адрозны, але тады толькі ўнутры. Бо пакуль страшна стаць іншым адкрыта. І ты жывеш па тых законах, якія існавалі да цябе, будуць існаваць пасля цябе. Так усе кажуць – пра мудрую існасць гэтых законаў, пра іх вечнасць. І ты душыш свой кволы бунт, балазе ёсць такое грунтоўнае апраўданне для тваёй баязлівасці:  “Так было і будзе”.

ххххх

Гэта адбываецца раптоўна і нечакана. Яна раптам паказвае сваю сутнасць іншым. І ты ў роспачы. Ты не гатовы быў хоць нешта змяніць вакол сябе праз змену самога сябе. Ты хацеў кіраваць Ёй. Ты, па сутнасці, быў прысабечыў Яе, яе прыхаваную існасць ад іншых, Яе тайна была толькі тваёй, ніхто не меў на Яе права! І Яна, як Яна магла паказаць усім сваю сапраўднасць, сваю моц і незалежнасць? Яна ж – твая і толькі твая! Здрадзіла!

Яна знікае з твайго жыцця. А ты – ты імкнешся забыць. Тваё параненае самалюбства патрабуе помсты. І ты Яе не шукаеш. Табе ніколі самому сабе не прызнацца, што гэта ты Ёй здрадзіў.

Здраджваеш Ёй, як здраджваеш першаму каханню, і не прабачыш сабе, але, шукаючы апраўдання, ты Яе абвінаваціш у той бядзе, якая здарылася, хоць ты пакуль не лічыш тое за бяду, бо ж табе кажуць старэйшыя: жыццё толькі пачынаецца, а табе і хацелася б запярэчыць, што пачалося яно з тваёй здрады і тваёй згубы, але чуеш старэйшых, які адказваюць на твой боль: яшчэ будзе наперадзе не адна здрада, не адна згуба. Прывыкай…

 

ххххх

Ты прывыкаеш. Ты знаходзіш іншую. Нібыта ідэю. Праз чаравікі, якімі топчаш зямлю, цябе прыводзяць да той зямлі, якая нібыта сапраўды самая-самая Твая. Табе кажуць пра ідэю Бацькаўшчыны – і цябе не паглынае гэта ідэя, а ўсяго толькі напаўняе. Але і ад таго робіцца быццам добра. І ты быццам сапраўды пачынаеш жыць. Бяскрыўдная, цалкам законная справа – корпацца ў дакументах, шукаць карані, аднаўляць легенды… О, як важна яна гучыць для цябе і твайго асяродку, вунь і за чубы хапаецеся. А ты недзе ў глыбіні душы подленька думаеш: бяскрыўднасць нейкага занятку ў нашай дзяржаве азначае яго бескарыснасць. Але прымаеш правілы гульні. Так хочацца верыць у яе сапраўднасць. І так быццам важна знайсці сапраўдныя карані. Пабыць у родавым замку…

 

ххххх

Ты зноў сустракаеш Яе. У той самы час, калі нібыта ідэя нібыта Сапраўднай Бацькаўшчыны ператвараецца ў папсовую галаву індзейца – у адноўлены замак. Ты імкнешся да яго ў атачэнні Сваіх суграмадзян – у атачэнні пошласці, павярхоўных ведаў, агрэсіўнага нацыяналізму, тэлевізійных клішаваных думак, але ты вытрымліваеш гэта ўсё не толькі таму, што звыкся жыць сярод іх, а яшчэ і таму, што адно табе вядомая сапраўдная мэта твайго падарожжа, быццам бы сапраўдная ідэя, таямніца. І ты быццам вышэйшы за іх…

Твой сусвет трэскаецца там першым лёдзікам учарашняй лужыны пад нагой дзіцяці. І тады ў тваё жыццё зноў прыходзіць Яна. Ты разумееш, наколькі нікчэмнай і пустой была твая ідэя Вялікай Бацькаўшчыны.

А потым у цябе з’яўляецца выбар. Пра які ты нават адмаўляешся разважаць.

Сусвет адкрываецца для цябе ва ўсёй яго жорсткасці. Ты з Ёй – і гэта вайна, гэта здрада нібыта свайму Народу – тваім спадарожнікам, штодзённым і часовым. А не застацца з ёй – здрада самому сабе.

Можа, калі б ты быў маладзейшы… Можа, калі б ты выцерпеў столькі, колькі Яе спадарожнікі, перанёс іх боль, крочыў на край прорвы іх адчаю, – ты б не стаў разважаць. Але ты сёння сыты і задаволены, ты маеш нават статус і пасаду.

Таму ты ўначы з Ёй – і прымаеш Яе, і аддаешся Ёй, а днём ты са Сваімі.

ххххх

 

І наступае момант ісціны. Перад натоўпам, які прагне Яе крыві, Яна раптам пакладзе сваю зброю, хоць можа скасіць усіх – і застацца жывой. Але з Ёй побач ты. І Яна разумее, што зробіць цябе саўдзельнікам. Таму Яна дае табе шанец. Яе зброя кладзецца побач з табой.

Ты хочаш быць з Ёй – бяры і пакажы, што ты супраць ідыятызму і фальшу, тупасці і злосці, замшэласці і адвечнай праклятай талерантнасці, утрапёнай адданасці лозунгу-закляццю “Абы вайны не было”. Ты можаш распачаць вайну. Але нават маленькай іскрынкай не праскоквае ў тваім мозгу думка пра Яе вызваленне праз смерць ТВАІХ суграмадзянаў. Яны – гэтыя носьбіты славутай беларускай талерантнасці і латэнтныя імперцы – табе бліжэйшыя, чым Яна.

Канечне, ты пойдзеш на свой самы рашучы крок, каб выратаваць Яе: ты прагаласуеш супраць спальвання Яе. Ты ж – выхаваны і сучасны дэмакрат, ты – дзіця цывілізаванай Еўропы, ты – носьбіт новых каштоўнасцяў. І для цябе гэта такі неверагодна высокі подзвіг – узняць руку супраць Яе смерці – заявіць пра сваю адрознасць!

Недзе той часткай падсвядомасці, у якой хаваюцца ўсе апраўданні нашым подласцям і здрадам разам з інстынктам нашага выжывання, ты зразумееш: галасаваць “супраць” – нястрашна, калі ты літаральна адзін супраць. Вялікая Большасць любіць, каб была хоць нейкая мізэрнасць нязгоды, тады яна адчувае сваю законнасць. Ты разумеў гэта: сваім “супраць” ты ўзаконіш рашэнне “за”, разумеў, што табе будуць нават удзячныя. Таму ты смела ўзнімаеш руку. І ўгаворваеш сябе, што гэта апошняе з таго, што мы можаш зрабіць для Яе вызвалення…

 

ххххх

Твой продак спаліў яму непадуладнае. І ты вось цяпер стаіш перад Ёй, і вось-вось полымя ўсхопіцца, і на тваіх вачах Яна ператворыцца ў дым. Цябе трымаюць за рукі ўсяго двое, нават не звязанага. А ў цябе адсох нават язык…

Гэта не Яе – цябе ратуе Неба, пасылаючы на зямлю магутную залеву.

І ты застаешся са Сваімі. З тымі, кім грэбуеш, каго ненавідзіш, з каго смяешся, кім пагарджаеш. Але ты жывеш з імі, нацягваючы на сябе маску прыстойнасці, і адзіны твой супраціў гэтай талерантнай масе – права адмаўляцца разам з ёй “узяць чарку”. І ты марыш пра жанчыну. Цяпер пра тую, якую можна выбіваць, бы дыван на снезе.

І гэта ты закладзеш выбухоўку і ўзарвеш тую сваю Бацькаўшчыну, той замак, як сімвал тваё поўнай паразы, як вынік твайго жыцця, як сэнс яго і існасць, якая змесціцца ў трох словах, смак якіх ты адчуў яшчэ ў свае няпоўныя шаснаццаць: горыч змарнаваных нагодаў.

Калі і не ты, дык ты будзеш удзячны невядомым падрыўнікам.

Бо ты – беларускі пісьменнік.

 

ххххх

Амаль усе водгукі на кнігу Альгерда Бахарэвіча “Белая Муха, забойца мужчын” утрымліваюць у сабе слова “фемінізм” і вытворныя ад яго.

А я прачытаў гэты раман вось так.

 

 

Валеры Гапееў

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура

Тут ажывае гісторыя краіны, прашытая сімваламі на кашулях. Электронны каталог традыцыйнага беларускага адзення дасяжны на 8 мовах свету

Электронны каталог традыцыйнага адзення Беларусі канца ХІХ — пачатка ХХ стагодзяў цяпер дасяжны на розных пляцоўках...

valiancina_shauchenka

Учора ў Пружанах затрымалі былога дырэктара «Пружанскага палацыка»

Як паведамілі праваабаронцам «Вясны», 5 снежня ў Пружанах затрымалі Юрыя Зялевіча. Прычыны і абставіны затрымання...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Заснавальнік Symbal.bу Павел Белавус арыштаваны яшчэ на 13 сутак

Павел мусіў выйсці з Акрэсціна ўчора ў 15:40, але гэтага не адбылося. Як паведамляе незарэгістраваны правабарончы...

valiancina_shauchenka
Беларусы свету

Сёння ў Варшаве абмяркуюць, дзе зараз жыве беларускае кіно

Дакументальны фільм беларускага рэжысёра Аляксея Палуяна «Кураж» трапіў у лонг-ліст прэміі «Оскар». І ўжо ў сёння,...

Апошнія навіны

    Культура
    Тут ажывае гісторыя краіны, прашытая сімваламі на кашулях. Электронны каталог традыцыйнага беларускага адзення дасяжны на 8 мовах свету
    Учора ў Пружанах затрымалі былога дырэктара «Пружанскага палацыка»
    Грамадства
    Заснавальнік Symbal.bу Павел Белавус арыштаваны яшчэ на 13 сутак
    Беларусы свету
    Сёння ў Варшаве абмяркуюць, дзе зараз жыве беларускае кіно
    Культура
    Алесь Бяляцкі пра музей Максіма Багдановіча: Ішоў на дырэктара з думкай пра творчасць, а давялося выбіваць, даставаць, прабіваць…
    Музыка
    Лісты з-за кратаў: 5 улюбёных беларускіх песень Надзеі Калач
    Мастацтва
    Выкажы эмоцыю чорным квадратам! У тэлеграме з’явіўся стыкерпак натхнёны работамі Казіміра Малевіча
    Гісторыя
    Алег Трусаў пра гісторыю ўзбуйнення тэрыторыі БССР
    Гісторыя Каляндар
    6-12 снежня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Грамадства
    Фрылансер «Радыё Свабода» Андрэй Кузьнечык не выйшаў на волю пасля арышту на 10 сутак
    Грамадства
    Як правільна аднаўляцца пасля COVID-19?
    Культура
    Паштовыя канверты, прысвечаныя Максіму Багдановічу
    Культура Асоба
    МоваНанова дзецям! 6 снежня, маленькіх беларусiкаў чакае сюрпрыз!
    Літаратура
    У Вільні прайшла прэзентацыя рамана Уладзіміра Някляева
    Гісторыя
    Як іерэй-гісторык адвяргае спадчыну вялікіх князёў літоўскіх

Афіша

  • 08.12 18:00Выстава эксперыментальнага тэкстылю «TEX-EXPERIENCE»
  • 08.12 19:00У Варшаве пачынаецца набор у «Школу калядоўшчыкаў»
  • 09.12 19:00Новае кіно Беларусі ў Вільні: глядзім і абмяркоўваем
  • 10.12 12:30Абвяшчэнне пераможцаў творчага конкурсу «Вольнае слова»
  • 10.12 18:00Літаратурна-інтэрактыўная дзея «Вогненны Чарот»
  • 10.12 19:45Паказ спектакля Belarus Free Theatre «Сабакi Эўропы»
  • 11.12 12:00«Жывая бібліятэка». Дзень правоў чалавека

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Фотафакт: галоўную навагоднюю ёлку краіны ўпрыгожылі белымі і чырвонымі шарамі
    • «Нашы кліканні, што гэта фашызм, што будзе кепска, ніхто не слухаў». Гутарым з пісьменніцай Святланай Курс, пераможцай прэміі Гедройца
    • Заснавальніца Цэнтра Беларуcкай Салідарнасці ў Варшаве Аліна Коўшык: «Важна, каб усё было, жыло, каб беларускае жыццё віравала!»
    • «Усе за ўсімі сочаць». Як за год зьмянілася беларуская адукацыя
    • Як іерэй-гісторык адвяргае спадчыну вялікіх князёў літоўскіх

Ахова спадчыны

© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM