Творчыя сустрэчы з пісьменнікам Васілём Якавенкам і музыкам Андрэем Плясанавым пройдуць у гарадскіх пасёлках Гомельшчыны.
24 лістапада творчы дуэт завітае ў г.п. Парычы Светлагорскага раёну. Сустрэча пройдзе ў гарадскім Доме культуры (Майская плошча, 1). Пачатак у 14.00.
27 лістапада пісьменніка і музыку будуць вітаць у гарадскім Доме культуры пасёлка Васілевічы Рэчыцкага раёну па адрасе: вул. Камсамольская, 15. Пачатак у 18.00.
Сустрэчы пройдуць у межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”