У канцы каляндарнай зімы паэтка Вера Буланда, выступіла ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” ў любанскай сярэдняй школе №1. Вучням школы было цікава, як узнікаюць вершы, як яны думаюцца, якія сакрэты ўтойваюцца ў паэтычнай душы. Гутарка праходзіла на працягу амаль дзвюх гадзін, у час якой не толькі чыталіся вершы, але і спяваліся песні. Справа ў тым, што настаўніца беларускай мовы і літаратуры Алена Вярэнік з’яўляецца ўдзельніцай гурта “Любанскі гармонік”. Яна падключылася да выступу Веры Буланда з песняй “Цыганскія кастры” на словы паэткі ды музыку мясцовага кампазітара і кіраўніка гурта Івана Раманчука.
Наступная сустрэча адбылася ў межах урачыстага мерапрыемтва, прысвечанага 70-годдзю паэта, кампазітара і кіраўніка “Любанскага гармоніка” Івана Раманчука. На святкаванні спяваліся песні на словы Максіма Багдановіча, Яўгеніі Янішчыц, Янкі Купалы, Веры Буланда, і ўласныя песні знакамітага любанца.
Юбіляр і выканаўцы атрымалі ў падарунак ад агульнанацыянальнай кампаніі “Будзьма беларусамі!” майкі, торбачкі з выявамі Францыска Скарыны, Еўфрасінні Полацкай, паштоўкі “Мы – адметныя”, дыскі з мультыплікацыяй “Будзьма беларусамі!”.