«Чорна-белыя вершы» —
зрэз сучаснага стану літаратуры, летапіс літаратурнай рэчаіснасці. Асаблівасць творчага светапогляду беларусаў найлепш выяўляецца ў сціплых і працавітых творцах. Нехта ўжо цяпер — еўрапейская зорка, нехта — яшчэ не.
Вандраваць, не выходзячы з дому? Апынуцца ў самым віры вялікай еўрапейскай гісторыі, не адрываючыся ад утульнай канапы? Гэта магчыма!
“Край.by” – новы мультымедыйны праект культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”.
“Край.by” – гэта вандроўкі ў невядомае і таямнічае, выключнае і выбітнае, недасяжнае і роднае.
Край. BY – Запрашаем вас у цудоўныя вандроўкі не толькі ў адлегласці, але і ў часе. Самыя абазнаныя і абаяльныя экскурсаводы “Край.by” не толькі любяць Беларусь з яе таямніцамі, але і дзеляцца гэтымі таямніцамі з гледачом. Цікава? Тады паехалі!
«Захапленні» – мультымедыйны праект «Захапленні. Сезон першы». Гэта серыя незвычайных рэпартажаў з удзелам самых вядомых беларускіх музыкаў. Тры дзясяткі «фільмаў», унікальных паводле фармату і зместу. «Рэпартажы з месца дзеяння», відэазамалёўкі пра захапленні цікавых і значных для нашай культуры людзей. Сапраўдны экшн!
