• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
12.01.2016 | "Культурызм" з Віктарам Марціновічам

Віктар Марціновіч: Аральная фаза беларускага горада

Зігмунд Фройд, якога я люблю значна менш за Жака Лакана, вылучаў пяць стадый развіцця свядомасці чалавека. На першай з іх, аральнай, якая цягнецца да 1,5 гадоў, рот дзіцяці выступае ў якасці першаснай крыніцы задавальнення, што выяўляецца ў смактанні, кусанні ды глытанні навакольнага свету. На другой стадыі (паводле Фройда – да 3,5 гадоў) дзіця прывучаецца да прыбіральні, канцэнтруючы свае адчуванні на самарэгуляцыі ў гэтым складаным працэсе. На трэцяй стадыі (да 6 гадоў) чалавек пачынае асэнсоўваць уласную сэксуальнасць, на чацвёртай, латэнтнай (да 12 гадоў), «Я» часова перамагае «Яно», а энергія пераносіцца на вучобу, культуру і сяброўства. Апошняя стадыя (з 12 гадоў) фіналізуе працэс сталення – мы канчаткова робімся аб’ектамі, прыдатнымі да аналізу метадамі Фройда.

Калі мы пільна прагледзім любы сайт, прысвечаны жыццю беларускага горада, мы пабачым, што на 70% гэты прадукт складаецца з дэталёвага апісання месцаў, дзе чалавек можа пад’есці. Гэта тычыцца гігантаў з мільённымі штодзённымі наведваннямі, гэта тычыцца стартапікаў, што складаюцца з дзевачкі Алены, яе айбука і яе ж твітар-акаўнта, які забяспечвае ёй сто пераходаў на кожны пост (таму што ў дзевачкі Алены прыгожы юзэрпік у паласатых калготках, ён вельмі падабаецца хлопчыкам).

Адзіны спосаб расказаць гісторыю пра горад тут – гэта закрануць страўнік.
http://vitaportal.ru/sites/default/files/imagecache/slideshow_img_2/story_files/152535454.jpg
Адзіная тэма – новае месца, дзе можна пакаштаваць хінкалі, ці том ям, ці арганічны біядэсерт з абястлушчанымі вяршкамі. Адзінае прыцягальнае месца – бар, дзе нармальна робяць дайкіры ці, што яшчэ цікавей (бо адразу забяспечвае каменты), робяць дайкіры дрэнна, абы-як!

Я не ведаю ніводнай іншай краіны, дзе «быць гарадскім сайтам» да такой ступені азначала б пісаць пра кавярні, стравы, ежу, напоі ды кактэйлі. Ні ў Нью-Ёрку, ні ў Вене, ні ў Берліне, ні нават ў блізкіх да нас Вільні ці Маскве на буйных медыяпляцоўках, што расказваюць пра жыццё мегаполісаў, не надаецца так шмат увагі кавярням ды рэстарацыям.

Што самае цікавае – гэты культ ежы назіраецца ў горадзе з найменш дасканалай рэстараннай культурай. У сталіцы, якасць установаў якой несупастаўляльная з суседняй Вільняй як па цэнах (яны ў нас вар’яцкія), так і па меню і рэцэптурах. На ўвесь Мінск – два пазнавальныя рэстаратары, аднаго з якіх я вельмі паважаю, да другога стаўлюся скептычна. І вось пры настолькі яўнай адсутнасці герояў з рэпутацыяй, з характарамі – такі гераічны эпас усюды!

За мяжой у кавярнях людзі чытаюць пра музыку ды кіно, у нас, нават ідучы ў кіно, вымушаныя чытаць пра рэстараны, рэстараны, рэстараны. «На Камсамольскай рыхтуецца кавярня з магчыма кругласуткавым рэжымам працы»! Уаў!!! Які разварот! Магчыма кругласуткавы, ну! «Катэ-бар на Мазурава прапануе бясплатную каву наведнікам з катамі»! Ну бедныя ж коцікі!

Самы папулярны ў Беларусі інтэрнэт-сайт мае раздзел «Ежа» і не мае раздзела «Культура». Задумайцеся пра гэта.

На першы погляд, гэта вельмі проста зразумець. Гэткае замкнёнае кола: аўтары пішуць пра «новыя месцы», інвестары, замест таго каб укладацца ў іншыя сферы, пруць у агулпіт, бо «пра яго ж пішуць», а значыць, там «дзвіж»! Яны нясуць грошы дызайнерам, робяць рамонт, наймаюць стылістаў, кухараў ды ўкладальнікаў меню (цяпер тут рэй вядуць літоўцы, і гэта добра, гэта значна лепей за моду на бюджэтных французаў, што лунала ў сталіцы гадоў дзесяць таму). Нарэшце, яны робяць гала-адкрыццё з «блогерамі» ці без іх, з «зоркамі» ці без іх. Пасля гэтага здзіўляюцца пустым фатэлям ва ўласным інтэр’еры – як так! Адкрыццё ж было і з «блогерамі», і з «зоркамі!», боўтаюцца тры месяцы, нічога не адбіваюць, закрываюцца, прадаюцца, і праз тры месяцы ўзнікае інфармацыйная нагода паведаміць пра «новае новае месца», напрыклад, з фоткамі Коўна і відам на прамёрзлае возера. Чаму Коўна побач з возерам – не пытайцеся. Ці запытайцеся праз тры гады. Калі яшчэ будзе ў каго…

Дык вось, думаць так, як апісана вышэй, – памылка.

Бо не трэба зыходзіць з таго, што інвестары – дэбілы. І рэдактары – дэбілы.

А яны – не дэбілы. Не першыя, ні другія. Нават дзевачка Алена не дэбіл, бо здолела ж уцяміць, што паласатыя калготы ў твітэр-акаўнце гарантуюць 100 пераходаў на рэкламныя допісы.

Праблема глыбейшая. Праблема ў тым, што калі б гэтыя ўсе парталы і стартапы спынілі пісаць пра гэтыя, прасці госпадзі, катэ-бары, і пачалі дэталёва аналізаваць вобразнасць у творах Сяргея Палуяна, іх, гэтыя парталы і стартапы, проста перасталі б шэрыць.

І наяўнасць раздзела «Ежа» пры адсутнасці раздзела «Культура» – гэта не праблема рэдакцыі, гэта праблема грамадства, якое спажывае тое, што піша рэдакцыя.

Тут хацелася б адзначыць, што ў байнэце можна знайсці цікавыя гарадскія сайты, якія захоўваюць прыстойную папулярнасць, не мацаючы чытача за страўнік. І іх я чытаю з асаблівай асалодай. Але большасць стаіць у чарзе па абслугоўванні адзінай гарадской тэмы ў краіне: дзе б і чаго б пажэрці.

Самы час задацца пытаннем, чаму так сталася, што грамадству цікавей прачытаць пра «элітны клуб на Сурганава» (апошняе – цалкам сур’ёзна! Установа называецца Lollipop) ды нецікава прачытаць пра апошнюю кніжку Андрэя Адамовіча ці Таццяны Заміроўскай. Можна было б прыгадаць модную цяпер фішку пра новае Сярэднявечча, якое наступае на нас поруч з новай медыйнасцю.

Аднак гэтае Сярэднявечча тут зусім не пры чым. Таму што ў Вільні – тое ж новае медыйнае Сярэднявечча. І ў Берліне, і ў Вене. А тэмы там іншыя. Як для допісаў, так і для размоваў. У Вільні, напрыклад, ведаеце, балет «Чурлёніс» усе вельмі абмяркоўваюць. А вось у вас, напрыклад, ёсць меркаванне пра тое, як у нашым оперным ставяць «Чароўную флейту»? Не? Абляпіхавы кактэйль цікавейшы?

Дык вось, мне здаецца, гэта ўсё – ад аральнай фазы, на якой мы цяпер глабальна знаходзімся. Усё нашае лібіда сканцэнтраванае ў раёне рота. Мы ядзім сусвет, мы п’ём яго, мы спасцігаем яго праз ягоны смак. Які сэнс даваць дзіцяці, якое смокча соску, артыкул з разборам «Міфагеннага кахання каст» Пеперштэйна? Не той, прабачце, момант. Зігмунд кажа, аральную фразу трэба проста перарасці. Пройдзе час, яны падгадуюцца і зразумеюць. Што абмяркоўваць кавярню «Маржэ» ці рэстарацыю «Дубровъ» якую – о экстазъ!!! – адкрылі «маскоўскія рэстаратары», – не тое каб непрыстойна, а проста крыху смешна.

У гэтым горадзе амаль штовечар праходзіць лекцыя па гісторыі мастацтва, кінапаказ, адкрыццё новай выставы, кніжная прэзентацыя. А таму калі наясцеся ў «Дуброве» – пад’язджайце! Пасталець ніколі не рана.

 

Віктар Марціновіч

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

У Беларусі выпусцілі дзіцячае харчаванне з патрэтам Заіра Азгура на этыкетцы

З нагоды 115-годдзя з дня нараджэння Заіра Ісаакавіча Азгура, брэнд «Ложка в ладошке» выпусціў лімітаваную лінейку...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Сусветны дзень шчанюка: Топ-10 парад па доглядзе за шчанюкамі ад экспертаў

Сёння сусветны дзень шчанюка. Ёсць і такое свята. І ў гэты дзень мы хочам не толькі падзяліцца з вамі карыснымі...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Таты ці на вайне ва Украіне, ці ў турме ў Беларусі». Як беларускія ўцекачы ў Польшчы дапамагаюць украінцам пры дапамозе італьянцаў

«Церамок» — так лагодна ў простамоўі называюць шэлтар альбо «Дом уцекача» у Варшаве ягоныя заснавальнікі. І не выпадкова,...

valiancina_shauchenka
Грамадства Замежжа

Варшаўскі Музей сучаснага мастацтва абвясціў адкрыты набор у рэзідэнцыю для ўкраінскіх і беларускіх мастакоў і культурніцкіх дзеячаў

Музей сучаснага мастацтва ў Варшаве і Канфедэрацыя музеяў L’internationale абвяшчаюць адкрыты набор у мастацкія рэзідэнцыі...

Апошнія навіны

    Грамадства
    У Беларусі выпусцілі дзіцячае харчаванне з патрэтам Заіра Азгура на этыкетцы
    Грамадства
    Сусветны дзень шчанюка: Топ-10 парад па доглядзе за шчанюкамі ад экспертаў
    Грамадства
    «Таты ці на вайне ва Украіне, ці ў турме ў Беларусі». Як беларускія ўцекачы ў Польшчы дапамагаюць украінцам пры дапамозе італьянцаў
    Грамадства Замежжа
    Варшаўскі Музей сучаснага мастацтва абвясціў адкрыты набор у рэзідэнцыю для ўкраінскіх і беларускіх мастакоў і культурніцкіх дзеячаў
    Грамадства Гісторыя
    Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
    Грамадства
    Новыя элементы ў спісе нематэрыяльнай спадчыны
    Грамадства Літаратура
    Новыя кнігі Уладзіміра Арлова да 105-х угодкаў БНР выдаў Kamunikat.org
    Грамадства «Музыка»
    «Kalychanka». Новая песня ад Лявона Вольскага
    Грамадства Літаратура
    Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    Грамадства
    У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі выяўлены метрычны запіс пра смерць Антаніны Ракасоўскай — маці Маршала Савецкага Саюза Канстанціна Ракасоўскага
    Гісторыя
    Пра што пісалі ў дзённіках беларускія рэвалюцыянеркі?
    Гісторыя
    Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    Культура
    «Сказаць, што я ў роспачы, гэта нічога не сказаць. Быццам бы жыццё абарвалося» Маргарыта Ляўчук мае праблемы з голасам
    Грамадства Літаратура
    Беларусы Швецыі падрыхтавалі аўдыяварыянт кнігі «Цудоўнае падарожжа Пыхыча й Шустрыка па Беларусі і яе гісторыі»
    Замежжа
    У Беластоку адкрылася фотавыстава святкаванняў Дня Волі ў розныя гады

Афіша

  • 24.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Алесь Чумакоў у Гомелі

  • 24.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 24.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 24.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 24.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 24.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 24.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 24.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Абламейка: «У беларусаў па вялікім рахунку няма сяброў на гістарычным полі»
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Пісьменніца Наталка Харытанюк запусціла відэаканал с урокамі ангельскай праз беларускую
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип