• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
09.08.2016 | "Культурызм" з Віктарам Марціновічам

Віктар Марціновіч: Бухаць баяцца!

На вуліцы, што складаецца спрэс і выключна з бараў, пітняў, шынкоў ды пабаў, адбыліся затрыманні за знаходжанне яе ахвяраў у нецвярозым стане. Гэта не Кафка, не Вайновіч і не Іянэска. Гэта Беларусь, дзетка. Аказваецца, у адміністрацыйным кодэксе адной з самых пітушчых краін свету дагэтуль наяўнічае цудоўны артыкул 17.3, які прадугледжвае штраф да 8 базавых за «з’яўленне ў грамадскім месцы ў п’яным выглядзе, абражаючым чалавечую годнасць і мараль».

Што цікава, прамацаць першую частку сямнаццатага артыкула праваахоўнікі вырашылі не на Чайкінай ці Харкаўскай, не на мяжы Ангарскай і Вялікага Сціклева, не ў скверы ўздоўж Цэнтральнай, дзе скласці пратакол можна было б статыстычна на кожнага сустрэтага замбака. Не, міліцыя ўключыла пільнасць там, дзе штовечар на элітныя спірытуозы марнуюцца грошы, з якіх можна было б выдаткоўваць вэлфэр па беспрацоўі ўсёй Ангарскай разам з Шабанамі. І тое, што ахвярамі сямнаццатага артыкулу сталі не хранічныя неплацельшчыкі камунальных, а вядомыя тусоўшчыкі, медыйныя зоркі, а пра саму падзею з дыдактычным гонарам распавяло АНТ, пераводзіць інцыдэнт з узроўню Кафкі на ўзровень падручніка па філасофіі беларускай дзяржаўнасці.

Бо толькі, здаецца, АНТ не адчула класавага характару гэтага рэйду. Вось ёсць выспачка НЭПу, вуліца-кабарэ, дзе ўсе носяць бароды, ведаюць, чым урбэч адрозны ад камбучы, і менавіта туды, паганяць гэтую хіпстарскую гідоту, накіроўваюцца ваяры цвярозасці. Ці не дзіўна?

Дзеля таго, каб зразумець, што я маю на ўвазе пад «класавым рэйдам», варта сказаць некалькі словаў пра саму Зыбіцкую. У архітэктурным плане яна ёсць катастрофай, супастаўляльнай з домам Чыжа ці гатэлем Кемпінскі. Старанна стылізаваная пад уяўленні жыхароў панэлек пра тое, як выглядаў старажытны Мінск, яна сваім з’яўленнем назаўсёды скалечыла відарыс узбярэжжа Свіслачы. Дзеля забудовы правай часткі Зыбіцкай былі ўшчыльненыя старасвецкія ліпы, пад шатамі якіх схавалася была адна з найбольш маляўнічых пляцовачак у цэнтры. Дамкі на Зыбіцкай выкананыя ў папулярным цяпер стылі «агра-канструктывісцкага ракако», які прадугледжвае змяшанне ўсяго з усім плюс пілястры, раслінны арнамент і абавязковае люстранае шкло. Але для той моладзі, якая не дайшла да Кастрычніцкай, Зыбіцкая зрабілася сімвалам «сапраўднага», «гістарычнага» Мінска. Паразмаўляйце з любой дзевачкай, заўсёдніцай тутэйшых устаноў, і вы пачуеце, што Зыбіцкая – яна як Траецкае, але лепшая.

Але архітэктура – не самае галоўнае, бо людзі, якія пазаўчора прыехалі, а учора ўпісаліся ў крэдыт на Каменнай Горцы, шукаюць энергію не ў пластыцы і не ў дакладнасці дэкору. Больш за тое – калі наступае ноч і ўключаюцца ліхтары, гэтыя людзі раптам самі пачынаюць выпраменьваць кілаваты прагнага ды ашалелага шчасця. І калі вялікі ды шыкоўна адзеты натоўп шпацыруе насустрач, і дзяўчаты, пабліскваючы фіянітамі і цырконамі ў вушах падфарбоўваюць вусны на хаду, і патыхае свежасцю блізкая рака, на хвіліну ці нават больш самаму зацятаму змагару за дасканаласць можа падацца, што ён у цэнтры сусвету, недзе паміж Пятай авеню і Брадвеем. Гэткую дакладна атмасферу, толькі без скідкі на бэкграўнд Зыбіцкай, можна пабачыць на Вільняўс у Вільні, Унтэр дэн Ліндэн у Берліне ці Фам Гулаа ў Сайгоне.

Але і гэта не самае галоўнае. Бо калі ты заходзіш у адну з устаноў на Зыбіцкай, замаўляеш сабе 150 шатландскага аднасоладавіка, які ўстане ў 30 еўра, ды цыгару за 80 новых рублёў, унутры ў цябе адбываецца зрух. Ты сядзіш у інтэр’еры, які, зноўку, з пэўнай нацяжкай (якую вельмі палягчае 150 скотча), можна было б успрыняць як элітны. Утульныя скураныя фатэлі. Стары нацюрморт на сценцы, набыты ў старызніка не меней чым за 100 еўра. Настолькі стары, што і лепка ад рамкі адламалася. Клятчатыя шпалеры. Шмат дрэва, якое пры пільным поглядзе аказваецца пластыкам, але навошта глядзець пільна? Грэблівыя афіцыянты, якія толькі падкрэсліваюць, што ты не абы дзе, не ў бары «Белочка» на Партызанскім. І вось ты падпальваеш цыгару, сёрбаеш  віскі і ўсведамляеш: ты – эліта. Ты – у закрытым клубе. Ты – буржуа. А ўсе тыя, хто давіцца кактэйлем «Бурачок» (чарніла «Крыжачок» плюс трайплаўскі «Бураціна», 50:50, змяшаць, але не боўтаць) у скверы ўздоўж Цэнтральнай – быдла, пролы, чэрнь, замбакі.

Ты адчуваеш сябе дзёрзкім. Свабодным. Значным. Ты доўга да гэтага ішоў. І вось ты – тут. Сярод іншых роўных. Насельнікі бару, ліхія, жвавыя, з цыгарамі, і ёсць гаспадарамі гэтага гораду. Міністры, міліцыя, выбары – вам смешна ад усяго гэтага. Вы давіцеся ад рогату, і аднасоладавік цячэ па вашай элітнай сківіцы ды капае на элітную кашулю, набытую ў варшаўскім H&M за 25 еўра.

Потым вы выходзіце з установы, і вас бярэ патруль. За знаходжанне ў нецвярозым стане. Артыкул 17.3, пункт 1. Не, канечне, вы ўзрушаецеся. Вы крычыце: ці ведаюць яны, хто вы такі? Гэтыя пролы, гэтая чэрнь. Вы фактычна трымаеце ўвесь рынак кітайскіх надзіманых мядзведзяў у Пухавічах. Вы – гумавы кароль ўсяго Пухавіцкага раёна! З цыгарай і аднасоладавікам. Але патруль вас не чуе. У апарняку складаюць пратакол. Вас чакае суд і да 8 базавых штрафу – гэта ў тым выпадку, калі падчас тлумачэння сяржанту, хто вы такой, вы яго не моцна пакрыўдзілі. У адваротным выпадку – нары і 15 сутак, а то й крыміналка. І дзе вы цяпер, эліта? Дзе, буржуа?

Мне здаецца, сэнс класавага рэйду, што адбыўся на Зыбіцкай, менавіта ў нагадванні «гаспадарам краіны», хто тут гаспадар насамрэч. Каб, калі накідаюцца сваім  дванаццацігадовым Glenfiddich – дык акуратненька так, па сценачцы – да таксі і дамоў, на кухню! Там можна і пра буржуазію пакрычаць, і пра гумавага караля Пружаншчыны. Шэптам пакрычаць, каб суседзі не пажаліліся.

Вельмі карысна перад выбарамі. Але і без усялякіх выбараў вельмі карысна. Прол  мусіць ведаць сваё месца. А буржуазіі тут няма нават у Sporting Club. Бо гэты клас вызначае не колькасць грошай, а сапраўдная свабода. Якая праяўляецца ў тым, як чалавек паводзіць сябе удзень, цвярозым ды за межамі клуба.

Віктар Марціновіч

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

Фестываль дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды» ў Мінску

У пятніцу, 2 чэрвеня, музей Якуба Коласа ладзіць Фэст дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды». Праграма: ...

valiancina_shauchenka
Асоба

Мелказёраў: я не баюся быць тупаком

Мікіта Мелказёраў жыве ў Варшаве, а ягоныя думкі па-ранейшаму — у беларускай стужцы навінаў. П’е эспрэса памерам...

valiancina_shauchenka
Краіна

Найвышэйшы над Беларуссю помнік ўсталявалі ў Наваградку

Скульптуру сімвала старадаўняга мястэчка, Міхала Арханёла, усталявалі ў двары колішняга дамініканскага кляштара ля касцёла...

valiancina_shauchenka
Культура

Паглядзіце, якія выцінанкавыя стыкеры зрабіла мастачка Вольга Бабурына

Дасяжныя для спампавання новыя стыкеры, створаныя мастачкай Вольгай Бабурынай, больш вядомай у творчым асяродку як Palunisа. ...

Апошнія навіны

    Літаратура
    Фестываль дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды» ў Мінску
    Асоба
    Мелказёраў: я не баюся быць тупаком
    Краіна
    Найвышэйшы над Беларуссю помнік ўсталявалі ў Наваградку
    Культура
    Паглядзіце, якія выцінанкавыя стыкеры зрабіла мастачка Вольга Бабурына
    Грамадства
    Стала вядома, як будзе выглядаць надмагільны помнік Змітраку Бядулю на Усходніх могілках
    Грамадства
    «Таму што мы — беларусы». Як выхоўваць дзіця па-беларуску за мяжой і не толькі?
    Грамадства Музыка
    «Краіна Ценю (Прывітанне)». Гурт «Маці Ветру» выпусціў новы трэк
    Грамадства
    Незададзеныя пытанні з непрыемнымі адказамі
    Літаратура Асоба
    «Чырвоная ўтопія» Святланы Алексіевіч — энцыклапедыя гвалту, у якой не пастаўлена кропка
    Культура
    Дзесьці ля анлайн-вытокаў. Гайд па віртуальнай музейнай прасторы Беларусі
    Музыка Забавы
    Тэст: Пазнай выканаўцу па радках з трэка
    Культура
    Успамiнаць Менск тут будзе не балюча. У Вільні пакажуць мультымедыйную фотавыставу для тых і пра тых, хто не можа вярнуцца ў родны горад
    Культура Музыка
    Беларускія песні ды танцы, майстар-класы ды купальскае вогнішча. Абвешчана праграма Фэстывалю Беларускай Традыцыі SONCAHRAJ
    Літаратура
    Першая кніга прозы аб пратэстах Беларусі — «Ператрус у музеі» Альгерда Бахарэвіча
    Навіны "Будзьма!" Гісторыя за 5 хвілін
    Тэстамент Гедыміна: памылка ці поспех вялікага князя? Адказваем у «Гісторыі за 5 хвілін»

Афіша

  • 01.06 — 02.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: «Ich heiße Frau Troffea»: спектакль-перформанс Сяргея Шабохіна ў Варшаве

  • 01.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 01.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 01.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 01.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 01.06 — 07.06Pop-up store беларускіх мастакоў у Мінску
  • 01.06 — 08.06 Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Nothing Left» у Познані
  • 01.06 — 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    • Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
    • Гайд па беларускім Кракаве: пляцоўкі, ініцыятывы, падтрымка
    • Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    • Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у раскопках Старога Менска
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип