• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
02.06.2015 | Adnak!

Віктар Марціновіч: «Беларусы — апошні народ, які гатовы напляваць на ўмоўнасці і казаць пра галоўнае»

Ці патрэбная сёння культура шырокай грамадскасці? Якая карысць бізнесоўцу ад пісьменніка? Што будзе, калі арганізаваць у “Бландынках і брунэтках” літаратурныя чытанні? Дзе залатое дно беларускай культуры і ці выратуюць яе мецэнаты? Гутарым з пісьменнікам Віктарам Марціновічам аб тэме яго выступу ў рамках адукацыйнай праграмы фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі «ADNAK». Чарговае інтэрв’ю ў серыі «Годны шлях рэкламіста».

http://budzma.by/wp-content/gallery/marcinovichadn/tarantino-by-2015-martinovich-adnak-4620.jpg

— Беларуская культура сёння шмат у чым трымаецца на энтузіязме людзей, якія імкнуцца да самарэалізацыі, прапануюць актуальныя ідэі, закранаюць надзённыя тэмы, важныя для грамадства. Аднак часцяком іх дзейнасць знаходзіцца ў полі зроку вельмі вузкай аўдыторыі і не прыносіць ніякай выгады, акрамя хіба што маральнага задавальнення.

Праблема ў тым, што ў Беларусі адсутнічаюць ключавыя звёны культурнай індустрыі, якія суправаджалі і прасоўвалі бы творчы прадукт — кнігу, музычны альбом, дызайнерскі або мастацкі праект. Пры правільным падыходзе бізнес у культурнай сферы — залатое дно, але ў Беларусі гэтая ніша дагэтуль пустуе. Разам з тым сённяшняя сітуацыя ў культурнай і медыяпрасторы дае масу магчымасцяў для пабудовы прыбытковага бізнесу, які, разам з камерцыйным складнікам, адпавядаў бы высакароднай мэце папулярызацыі беларускай культуры. Менавіта гэтую тэму я збіраюся абмяркоўваць у якасці спікера адукацыйнай праграмы фестывалю «ADNAK».

 

— Давайце ахарактарызуем больш дэталёва згаданую вамі культурную сітуацыю і змены, якія ў ёй адбываюцца.

— Негатыў у тым, што ў беларусаў вельмі моцная звычка недаацэньваць сваё і купляцца на добра раскручанае чужое. Мы верым, што ўсё беларускае другаснае, а Беларусь — месца, дзе нічога добрага няма і быць не можа. Тая ж сітуацыя ў нашай культурнай і медыйнай прасторы, прычым у сілу геаграфічнай і моўнай блізкасці тут абсалютна дамінуе ўплыў Расіі. Беларусы прывыклі ўспрымаць расійскіх медыйных персон як сваіх культурных герояў.

З іншага боку, культурныя кантэксты Беларусі і Расіі ўсё больш аддаляюцца адзін ад аднаго, яны адзіныя хіба што ў галовах прамоўтараў. Тое, пра што, прыязджаючы сюды, кажуць раскручаныя ў Расіі Парфёнаў, Уліцкая, Жванецкі, усё менш актуальна для беларусаў, а Грышкавец з Задорнавым зусім выклікаюць млоснасць. Утварыўся вакуум, які трэба чымсьці запаўняць. Вось гэты момант трэба выкарыстоўваць, каб вывесці на першы план беларускіх культурных герояў. Да таго ж буйныя медыі сёння выказваюць да іх цікавасць, і такой спрыяльнай сітуацыяй трэба карыстацца.

http://budzma.by/wp-content/gallery/marcinovichadn/tarantino-by-2015-martinovich-adnak-4523.jpg

— На чым грунтуецца ваша ўпэўненасць, што бізнесоўцу лепш слухаць вас, а не Задорнава або спявачку, якая спявае са сцэны начнога клуба?

— Калі ўзяць, да прыкладу, беларускіх літаратараў, то яны — свайго роду дактары грамадства, сэнс іх дзейнасці — расказаць пра тое, як беларусы жывуць, радуюцца і пакутуюць, чаму співаюцца, у чым бачаць сэнс жыцця ці, наадварот, чаму яго страчваюць. Людзі маюць патрэбу ў тым, каб ім дапамаглі зразумець саміх сябе. Іншая справа, што ў нас існуе стэрэатып, быццам сучасная культура — гэта незразумела, а беларуская літаратура — нудныя абстрактныя развагі. На самай жа справе я прыйшоў да высновы, што менавіта літаратура — найлепшы медыум, найлепшы камунікатар для сучаснага грамадства.

Вось чалавек, якога, здаецца, нічога не цікавіць, акрамя як ссекчы бабла, — а літаратар ведае, што прымушае яго плакаць, смяяцца, бухаць або скокнуць галавой уніз з пятага паверха. Хтосьці арэ зямлю, хтосьці гандлюе півам, а літаратар піша кнігі — гэта нашая праца.

 

— Строга кажучы, для большасці беларускіх пісьменнікаў літаратура — праца, але не прафесія, бо гэта не асноўная крыніца даходу.

— Праўда, і гэта тыповая беларуская сітуацыя. Мы прывыклі да думкі, што немагчыма займацца творчай самарэалізацыяй і зарабляць у адным і тым жа месцы. У нас ёсць маса прыкладаў, калі чалавек у сябе дома запісвае музыку ў камп’ютар, а з 9 да 17 укладвае трубы, або працуе ў ЖЭСе, а па выхадных піша апавяданні. Людзі, нават у найвышэйшай меры таленавітыя, часта займаюцца творчасцю для сябе або ў якасці хобі, таму што ў Беларусі складана гэтым зарабляць.

Вось прыклад: я напісаў навукова-папулярную кнігу пра Шагала, яна прывязаная да Беларусі і яна пра знакамітасць. У любой іншай краіне яна стала б камерцыйна вельмі паспяховай. Але я загадзя ведаю, што не атрымаю фінансавых дывідэндаў, таму што ў нас не знайсці прафесійнага агента, які заняўся б раскруткай гэтай кнігі, няма сістэмы камерцыйных кнігарняў, праз якія я мог бы прадаць кнігу і зарабіць 10 тысяч долараў. Атрымліваецца, для мяне гэтая кніга таксама, па вялікім рахунку, хобі, хоць і падрыхтаваная з прафесійным падыходам.

http://budzma.by/wp-content/gallery/marcinovichadn/tarantino-by-2015-martinovich-adnak-4274.jpg

— Прынята лічыць, што гэтыя ўмовы (немагчымасць зарабляць творчасцю) — гэта той самы стымул, які дазваляе беларусам ствараць унікальны прадукт (музычны, літаратурны і гэтак далей), такі яркі менавіта таму, што робіцца ён на энтузіязме хобі.

— Можа быць. Нядаўна я адчуў самыя прафесійна спрыяльныя ўмовы на сябе, правёў месяц у літаратурным доме ў Берліне і вось што я скажу: патрэбныя не толькі грошы, не толькі мецэнацтва (гэта сапраўды можа толькі пашкодзіць творчаму працэсу), а патрэбныя ўмовы для працы, то бок прафесійная сістэма прамоцыі прадукту творчай дзейнасці: канцэртныя і івэнт-агенцтвы, выдавецтва, кніжны гандаль, рэклама… Усе гэтыя напрамкі ў Беларусі цалкам не развітыя, а яны маглі б быць вельмі прыбытковымі як бізнес. Мы ж ведаем прыклады людзей, у якіх атрымлівалася вельмі добра зарабіць на беларускай літаратуры. Адзін з іх — паважаны мной Адам Глобус.

Нам патрэбнае асяроддзе, дзе можна было б прадстаўляць творчыя ініцыятывы — яе нам таксама катастрафічна не хапае. У нас ёсць галерэя «Ў», але чаму б не адкрыць яшчэ дзясятак кавярняў, дзе праходзілі б прэзентацыі мастацкіх праектаў або літаратурныя чытанні? Чаму б уладальнікам ужо існых устаноў не арганізаваць там нейкія культурныя мерапрыемствы? Думаю, пасля некалькіх начных літаратурных чытанняў у «Бландынках і брунэтках» з апавяданнямі пра сэкс, Мінск, здраду і яшчэ што-небудзь такое клуб стаў бы культавым у асяроддзі, за якое, прынамсі, было б не сорамна.

Яшчэ адзін важны аспект: у нас у краіне ёсць тысяч дзесяць бізнесменаў, якія маюць магчымасць укласці невялікую частку — дапусцім, адзін працэнт — свайго даходу ў культурныя ініцыятывы і атрымаць няхай не хуткі прыбытак, але пэўны аўтарытэт, павагу ў якасці людзей, якія маюць дачыненне да культурнага працэсу. Нездарма многія буйныя кампаніі падтрымліваюць творчыя ініцыятывы, і ў Беларусі такая тэндэнцыя таксама пазначылася.

http://budzma.by/wp-content/gallery/marcinovichadn/tarantino-by-2015-martinovich-adnak-4087.jpg

— Калі ўявіць, што ўсё апісанае вамі рэалізавалася — наколькі эфектыўна гэта дазволіць папулярызаваць культуру? Да якой ступені ўстойлівыя стэрэатыпы адносна культуры і мастацтва, якія склаліся сёння ў грамадстве?

— Самыя ўстойлівыя стэрэатыпы фармуюць мас-медыі. Многія людзі з дня ў дзень, напрыклад, сядзяць на адных і тых жа інтэрнэт-рэсурсах, і інфармацыя, якую яны атрымліваюць, фармуе іх карціну свету. Калі з’ява ці падзея, хай нават надзвычай важная, не асвятляецца, умоўна кажучы, на TUT.BY, — яе быццам і не існуе для чалавека, які выкарыстоўвае гэты рэсурс у якасці асноўнай крыніцы інфармацыі.

— Гэтак жа фармуецца і імідж медыйнага героя, праўда?

— Менавіта так. Людзі, якіх мас-медыі прапануюць нам як культурных аўтарытэтаў, могуць такімі зусім і не быць, але сфармаваць патрэбны стэрэатып увогуле нескладана. Немагчыма без іранічнай усмешкі слухаць Саладуху, хоць ён, безумоўна, медыйная персона і ўспрымаецца многімі як культурны аўтарытэт. Людзі, якіх паказваюць па тэлевізары, і людзі, якія таленавітыя і робяць сваю справу выдатна, — не адны і тыя ж людзі. Проста, як сцвярджаюць аўтарытэтныя спецыялісты, інфармацыя, умела запушчаная ў сродкі масавай камунікацыі, пачынае шматкроць прайгравацца — як вірус.

 http://budzma.by/wp-content/gallery/marcinovichadn/tarantino-by-2015-martinovich-adnak-4592.jpg

— Мабыць, гэтую з’яву можна выкарыстоўваць у сваіх мэтах? І тут мы вельмі блізка падыходзім да сферы рэкламы…

— Так, гэтая з’ява можа быць нам на руку ў двух выпадках: па-першае, калі мы хочам бясконца маніпуляваць тымі, хто спажывае прадукты, якія мы ствараем. Але мне больш да душы іншая сітуацыя: калі мы, як Морфеус, прапануем грамадству пілюлю, ад якой грамадства прачнецца. У якасці гэтай пілюлі выступае добрая літаратура, якасная музыка. Калі кніжка, фільм, трэк ёсць у сетцы, калі гэты творчы прадукт досыць моцна зараджаны, калі ён «чапляе» людзей, то ён пачынае распаўсюджвацца, як вірус.

— Што трэба рабіць, каб гэты вірус зачапіў людзей, далёкіх ад нашага культурнага «гета»? Што рабілі вы?

— Я не рабіў нічога асаблівага — проста пісаў і расказваў пра тое, што я пішу. Уласна, я і працягваю гэтым займацца. І павінен сказаць, што тая самая шырокая аўдыторыя, да якой мы часцяком ставімся з недаверам, на самай справе гатовая ўспрыняць значна больш, чым мы думаем. Я прыходжу да такой высновы, калі рэгістратар дзяржканторы просіць мяне пакінуць аўтограф для аднаго са сваіх калег, які чытае мае кнігі. І пасля творчай сустрэчы ў Вільні, куды прыходзілі і беларусы, якія апынуліся ў горадзе праездам, і мясцовыя гіды, і студэнты… І пасля выступу ў БДУ, дзе мяне прадставілі як вандроўца, але ў выніку атрымалася гутарка пра ўсё на свеце, а потым зусім незнаёмыя людзі пісалі мне і дзякавалі за тое, што я ім на многае раскрыў вочы.

Беларусы — мабыць, апошні народ, які гатовы напляваць на выгляд, грошы, гламур і казаць пра важнае, звяртацца да самой сутнасці — я шмат падарожнічаю, паверце мне. Таму культура тут мае перспектывы, таму я бясконца люблю сваю краіну, веру ў яе і веру ў сябе ў беларускай культуры. Не тое каб мне тут было добра. Мне тут складана. І мне гэта падабаецца.

 

 

Ганна Трубачова, Вольга Блажэвіч

Фота – Аляксандр Tarantino Ждановіч

Журналісцкае агенцтва «Таранціны і сыны»

Спецыяльны праект кампаніі «Будзьма беларусамі!»


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Беларусы свету

Беларусы Варшавы святкуюць Дзень Волі (фота)

Святкаванне Дня Волі ў Варшаве распачалося каля калоны Жыгімонта на Замкавай плошчы. Шэсце, ачоленае Зянонам Пазняком,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Святочнае шэсце, мітынг і дваровы канцэрт. Як адзначаюць Дзень Волі ў Батумі

Беларусы Батумі адзначылі Дзень Волі шэсцем па вуліцах горада і ўрачыстым мітынгам на плошчы Еўропы. Настрою шэсцю...

valiancina_shauchenka

У Коўне адкрылі помнік Клаўдзію Дуж-Душэўскаму

Сёння ў Коўне адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка грамадскаму дзеячу Клаўдзію Дуж-Душэўскаму, аўтару эскіза бел-чырвона-белага...

valiancina_shauchenka
Грамадства Кіно

Фільм «Межы» Юлі Шатун з'явіцца на VODBLISK ужо 1 красавіка

1 красавіка ў анлайн-кінатэатры беларускага кіно VODBLISK з’явіцца фільм Юлі Шатун «Межы». Гэта ўжо другі беларускі фільм,...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Святочнае шэсце, мітынг і дваровы канцэрт. Як адзначаюць Дзень Волі ў Батумі
    У Коўне адкрылі помнік Клаўдзію Дуж-Душэўскаму
    Грамадства Кіно
    Фільм «Межы» Юлі Шатун з'явіцца на VODBLISK ужо 1 красавіка
    Грамадства
    27 сакавіка ўпершыню будзе адзначацца Дзень еўрапейскіх аўтараў
    Музыка
    Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі. Фотарэпартаж
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Печаная бульбяная каўбаса. Гатуем «бульбянку» разам з «Будзьма»
    Грамадства Літаратура
    У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» кнігу гомельскага журналіста Анатоля Гатоўчыца
    Навіны "Будзьма!"
    Віншуем з Днём Волі
    Грамадства
    «Свае людзі» ў Батумі. Севярын Квяткоўскі: беларуская самаарганізацыя, якая праявілася ў 20-м годзе, працуе і тут
    Грамадства «Музыка»
    Музыка Алесь Чумакоў выканаў вядомую польскую песню пра Гомель па-беларуску
    Грамадства Гісторыя
    Пойдзем жыва да Касьцюшкі, Рубаць будзем маскалюшкі!
    Культура Гісторыя Літаратура
    Як Купала працаваў «у пекле» - вінакурам на бровары ў Сёмкаве (аўдыё)
    Грамадства
    Гісторык Уладзімір Арлоў аб святкаванні Дня Волі раней і цяпер
    Грамадства Акцыя
    У Беларусі пройдзе сусветная экалагічная акцыя «Гадзіна Зямлі»
    Грамадства Літаратура
    Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» цяпер можна паслухаць

Афіша

  • 25.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Беларускі спектакль «Жнівень» у Варшаве

  • 25.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 25.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 25.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 25.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 25.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 25.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 25.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип