• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
12.12.2012 | "Культурызм" з Віктарам Марціновічам

Віктар Марціновіч: Чаго не хапае беларускай культуры

У Беларусі ёсць файныя музыкі. На іх канцэрты людзі едуць аўтобусамі за мяжу, а калі раптам іх запісы ставяць у кавярнях, нягледзячы на «чорныя спісы», людзі тэлефануюць адзін аднаму і паведамляюць пра гэта, як пра найлепшую навіну дня. У Беларусі ёсць сучаснае мастацтва, нічым не горшае за сучаснае мастацтва іншых краінаў Усходняй Еўропы. У нас ёсць галерэя «Ў» і абавязкова будзе «Арт-сядзіба», бо дурасць не можа доўжыцца доўга. У нас ёсць ня толькі сваё Біенале, але нават і Трыенале, так што мы, бадай, круцейшыя за Мілан і Парыж (хай сабе канцэпцыя і рэпрэзентатыўнасць гэтых падзей выклікаюць шмат пытанняў). У нас цяпер ёсць нават опера па Караткевічу.

Але ўсё роўна, вяртаючыся з еўрапейскіх сталіц, міжволі адчуваеш прабелы. Дык чаго не хапае? Выкладаю гэты спіс як наўмысную правакацыю. Калі вы не згодныя ці маеце іншае ўяўленне пра белыя плямы беларускай культуры – пішыце.

1. Бестсэлер

Моцная і чытаная літаратура ёсць шкілетам любой культуры. Можна шмат казаць пра «крызіс паперы», пра скарачэнне накладаў, але нельга не пагадзіцца, што без літаратуры, без пазнавальных аўтараў, творы якіх абмяркоўваюць на кухнях і ў кавярнях, культура будзе кульгавай і непаўнавартаснай. Тэатр, кіно, нават музыка – ўсё гэта цягліцы, якія валакуць культуру наперад, задаюць ёй рух. Літаратура – тое, што існуе глыбей і як бы па-за часам. Яна – назаўсёды. Яна вызначае, праз якія сюжэты, праз якіх герояў, праз якую мову ўсведамляюць сябе людзі.

Зараз у Беларусі няма мастацкага твору, які аб’ядноўваў бы нацыю ў пэўным культурным кансэнсусе. Апошнімі аўтарамі мастацкіх бестсэлераў былі Быкаў і Караткевіч. Іх месца дагэтуль вакантнае.

Пры гэтым хацеў бы адзначыць: беларусам бракуе не таленавітых пісьменнікаў. Нам не хапае тупа сістэмы распаўсюду кніг, якая б дазволіла таленавітым аўтарам прозы ўвайсці ў кожны дом і стаць сумленнем нацыі. Караткевіча і Быкава беларусы памятаюць не таму, што яны былі якасна вышэйшыя за жывых. Проста яны патрапілі ў савецкую сістэму распаўсюду, з яе двухсоттысячнымі тыражамі. Якасная беларускамоўная проза была на кожнай кніжнай палічцы. Зараз наклады ў кніг, якія выходзяць у незалежных выдавецтвах, – 200-300 асобнікаў, набыць іх можна ў 2-3 крамах сталіцы.

Падкрэслю: праблема не ў якасці тэкстаў. Я дагэтуль не разумею, чаму раман Уладзіслава Ахроменкі «Тэорыя змовы» не чытаецца зараз усімі: гэта якасна, гэта надзённа, гэта добра напісана і, да таго ж, гэта не нудна. Раман мае ўсе ўласцівасці, патрэбныя для бестсэлера. Але беларусы дагэтуль таўкуцца на кірмашах, набываюць Акуніна, Данцову і Куэлью і сцвярджаюць, што «беларускай літаратуры не існуе».

2. Фільм

У Беларусі няма кінематографа. За мінулы год не было зроблена ніводнага адметнага фільма, за які не было б сорамна ў той ці іншай ступені. «Вышэй за неба» мае моцныя моманты (але не мае сцэнару і прадакшну), «Здымаць на паражэнне» мае добры прадакшн (але не мае сцэнару). Агулам беларускія фільмы – як залежныя, так і незалежныя, – гэта ўсё розныя ступені недаробленасці. Кожны з існых сцэнарыстаў і рэжысёраў дэманструе патэнцыял і можа «выбухнуць» у будучым. Час ад часу з’яўляюцца выключэнні – прыемна згадваць, напрыклад, лобанаўскі «Случай с пацаном» ці Кудзіненкаву «Акупацыю», ці дудзінскае «На перапуцці». Але збольшага мы існуем без кіно. Аб чынніках добра напісана ў Таццяны Арцімовіч (http://34mag.net/columns/bez-zuboy/). Але я б гэты тэкст (і гэты прысуд) назваў бы не «Без зубоў», а «Без яец». Што, дарэчы, болей бы адпавядала сутнасці.

3. Спектакль

«Местачковае кабарэ» – рух у добры бок, роўна так, як і «Ліфт» Чарняўскай. Але зусім добра было, каб Купалаўскі пачаў бы ставіць творы сучасных беларускіх драматургаў пра сучаснае беларускае жыццё. Можна па-рознаму ставіцца да Паўла Пражко, але сцвярджаць, што ў нас няма сваіх Сігаравых – гэта значыць проста ня ведаць сітуацыі.

4. Помнік

Дзесяцігоддзе, у якім нам выпала жыць, мае ўсе шанцы ўвайсці ў гісторыю як кволае на культурныя падзеі і цалкам ахтунговае для руінаў. І, калі бестсэлер абавязкова яшчэ паўстане, дык левае крыло Нясвіжскага палаца, так, як і сцэнічная каробка Купалаўскага – не адродзяцца ніколі.

Помнік бульбе (Польшча)Тыя помнікі, да якіх я вазіў іншаземных сяброў у пачатку 2000-х, проста перасталі быць прыстойнымі. Чалавеку з густам цяжка ездзіць у Сынкавічы, бо, прабачце, залатая цыбуліна слепіць вочы.

Але мы тут не для таго, каб ныць. Мы для таго, каб сказаць, чаго не хапае. А не хапае тут адной вельмі прынцыповай рэчы. Нават не рэчы – ідэі. Якая ў сучасных штудыях называецца «музеефікацыяй руінаў».

Кожны раз, калі дзяржава бярэцца за «паляпшэнне» нейкай архітэктурнай перліны – старажытнага замку, ад якога засталася адна сценка, ці палаца, які яшчэ Напалеон Орда маляваў як пагарэлую руіну, яна імкнецца ўзнавіць іх у тым выглядзе, у якім яны былі пабудаваныя. І гэта ў найлепшым выпадку. Бо залаты шар на брамнай вежы ў Нясвіжы дагэтуль яўляецца ў мае начныя кашмары. Дык вось, Навагрудак нам сёння дарагі ў тым выглядзе, у якім ён існуе апошнія стагоддзі. Крэва любае сэрцу беларуса як дзве напаўразбураныя вежы. І не трэба будаваць тут «прыгожанькі» замак з сучаснай чырвонай цэглы, як зрабілі ў Лідзе. Не «адбудоўваць» трэба нашы руіны. Але – музеефікаваць – пераўтвараць у атракцыю, якая ганарыцца сваёй даўніной і разбуранасцю.

5. Поле

Асноўная ж хвароба, ад якой не можа ніяк пазбавіцца беларускі культурны працэс, – адсутнасць «поля мастацтваў», як яго разумеў П’ер Бурдзьё («батаны» могуць пачытаць тут http://bourdieu.name/content/pole-literatury). Бурдзьё бачыў працэс культурнай вытворчасці як сістэму ўладных адносінаў паміж рознымі «цэхамі», «генерацыямі», крытыкамі, «трымальнікамі» і «прэтэндэнтамі». У нас жа ў пэўным сэнсе адсутнічае нават тая камунікатыўная прастора, на якой такое поле магло б «нарасці». Беларуская культура – набор атамізаваных індывідаў, якія люта ненавідзяць, не прызнаюць, ні ў што не ставяць адзін аднаго.

У каментарах Уладзіміра Набокава да перакладу «Яўгена Анегіна» сустракаемся з прозвішчам італьянскага мастака 17-га стагоддзя, Франчэска Альбані. Прычына, па якой успамін пра «Венеру» Альбані дайшоў да сённяшняга дня, у тым, што ў пэўны момант усе паэты Італіі пачалі прысвячаць ёй свае творы.

Пушкін дапамагаў Вяземскаму.

Chemical Brothers міксуе Нормана Кука.

Беларускія пісьменнікі (не ўсе, але!) не дапамагаюць адзін аднаму.

Калі ў іх у інтэрв’ю пытаюцца, каго яны могуць параіць пачытаць, у найлепшым выпадку яны кажуць пра сваіх субутыльнікаў, у найгоршым – пра тое, што ў Беларусі няма літаратуры, апрача іхняй (рэч, дараваць якую немагчыма). Беларускія ды-джэі ўспрымаюць адзін аднаго як канкурэнтаў, а не як братоў і роўных, чым, дарэчы, вельмі дзівяць літоўскіх ды-джэяў. Культура адносінаў з крытыкамі адсутнічае, роўна як і культура крытыкі. Адзін ніколі не скажа добрага слова пра другога.

Паўтаруся: у нас няма поля. Ёсць асобныя выхаваныя персоны, ветлівасць і прыстойныя паводзіны якіх захлынаюцца ў нахабным тупаце астатніх.

Трэба спыняць гэтую вайну ўсіх з усімі.

Узнікне поле – з’явіцца і ўсё астатняе.

 

Віктар Марціновіч

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Выйшаў на волю акцёр і рэжысёр Віктар Бойка

Праз пяць месяцаў з мінскага СІЗА-1 выйшаў на волю палітвязень Віктар Бойка, піша reform-by. «Па сканчэнні...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Як Тадэвуш Касьцюшка стаў героем ЗША. Да народзінаў слыннага беларуса

Пра кіраўніка паўстаньня 1794 года супраць расейскай акупацыі вядомыя шматлікія факты і падрабязкі яго збройнай барацьбы...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Былую выкладчыцу МДЛУ Наталлю Дуліну пачнуць судзіць 7 лютага

Суд над палітвязняволенай распачнецца ўжо 7 лютага, паведамляюць праваабаронцы.   Наталлю затрымалі ў Мінску...

valiancina_shauchenka
Грамадства Беларусы свету

«Свае людзі» у Вільні. Фалькларыстка Святлана Чакушка

Радыё Ўнэт у праекце «Свае людзі» працягвае расказваць пра беларусаў, якія волею лёсу апынуліся за межамі краіны,...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Выйшаў на волю акцёр і рэжысёр Віктар Бойка
    Грамадства Гісторыя
    Як Тадэвуш Касьцюшка стаў героем ЗША. Да народзінаў слыннага беларуса
    Грамадства
    Былую выкладчыцу МДЛУ Наталлю Дуліну пачнуць судзіць 7 лютага
    Грамадства Беларусы свету
    «Свае людзі» у Вільні. Фалькларыстка Святлана Чакушка
    Мастацтва Беларусы свету
    Беларуска-брытанскі рэжысёр і стваральнік арт-рэплік Уладзімір Шчэрбань плануе пераўвасобіць творы Скарынаўскай бібліятэкі ў Лондане
    Грамадства Літаратура Асоба
    Алесь Гурло. «На рубе двух міроў»
    Грамадства
    Легкія Еўропы. Малавядомыя факты пра балоты Беларусі
    Культура Гісторыя
    Увесь музей толькі для вас! Літаратурны музей Петруся Броўкі праводзіць розыгрыш да Дня ўсіх закаханых
    Грамадства Музыка
    Затрыманыя вакаліст гурта «Бан Жвірба» Дзмітрый Гаўрылін і яго жонка
    Літаратура Беларуская мова
    «Беларускія народныя казкі ў апрацоўцы Якуба Коласа»
    Грамадства
    «Сяргей можа застацца без лекаў...». Аляксандр Сацук распавёў пра апошнія навіны ад брата
    Адукацыя
    ЕГУ абвясціў імя новага рэктара
    Літаратура
    «Не забывай, што ў любую хвіліну можа выскачыць з канапель рабая свіння». Што раілі беларускія класікі маладым пісьменнікам
    Грамадства Гісторыя
    Слонімскую сінагогу зноў выставяць на аўкцыён
    Культура Грамадства Гісторыя
    У Мсціславе ў гэтым годзе прыступяць да рэканструкцыі забудовы XII-XIV стагоддзяў на Замкавай гары

Афіша

  • 10.02 — 12.02

    Паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» імя Міхася Стральцова ў Вільні

  • 04.02 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 04.02 — 05.02Выстава Наталлі Разуменка ў Мінску
  • 04.02 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 04.02 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 04.02 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 04.02 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 04.02 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Каго хаваў пад маскамі сваіх герояў Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч?
    • Эксперты: Трымайцеся падалей ад расійскіх анлайн-сервісаў
    • «У 73 гады паехала скараць Берлін». Як баба Каця зрабіла вёску вядомай на ўвесь свет
    • Ён, яна і старажытны дуб. Вальс «1863» стаў кліпам да дня народзінаў Каліноўскага
    • 10-12 лютага ў Вільні пройдзе паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» імя Міхася Стральцова
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип