21 верасня ў Магілёў завітае Віктар Марціновіч з прэзентацыяй свайго рамана “Возера Радасці”.
Гэта будзе другое мерапрыемства ў рэгіёнах, на якім аўтар прэзентуе свой надзвычай папулярны раман. А нядаўняя “маўклівая” аўтограф-сесія Віктара Марціновіча ў сталічнай “Акадэмкнізе”, на якую прыйшло каля двух сотняў чытачоў, яскравы гэтаму доказ.
Чакаем вас 21 верасня ў цэнтры “Кола” (г. Магілёў, зав. Чкалава,16). Пачатак а 18:30.
Прэзентацыя будзе адбывацца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”.
Раман “Возера Радасці” можна будзе набыць на прэзентацыі, або замовіць у інтэрнэт-краме knihi.by.