• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
12.04.2016 | "Культурызм" з Віктарам Марціновічам

Віктар Марціновіч: Легенда пра чорнага папугая

Сучасны гарадскі фальклор — рэч надзвычай цікавая. Бо яна паведамляе нам пра такія рэчы, як звярыныя выкрыкі ў хмызняку пад тваімі вокнамі ўначы. То бок пра субстанцыі важныя, магчыма, самыя важныя ў жыцці (асабліва калі ноч без месяца, а да світанку яшчэ восем гадзін). На гарадскіх сайтах пра такое не кажуць, фільмы пра іх не здымаюць, а ў ксяндза ці псіхааналітыка пра такое не спытаешся, каб не падацца чаканутым.

Дык вось, перавага гарадскога фальклору, ягоная прыцягальнасць не толькі ў тым, што ён расказвае пра тыя начныя корпанні, але дае вычарпальнае вытлумачэнне, хто дакладна корпаецца і чаму.

Гісторыю пра вялікую птушку, якая агалошвае наваколле абсалютна нетутэйшымі вокрыкамі, вам раскажа любы перапужаны жыхар катэджа на вуліцы Язмінавай, любы домаўладальнік з Піянерскай ці Залатой — калі, канечне, вы здолееце прайсці пра іх шлагбаумы і сек’юрыці. Птушку бачылі ў настолькі аддаленых адно ад аднаго месцах вакол сталіцы, як вул. Бярозавая ў Тарасаве ці вул. Ветлівая ў Зацані. Нават на балконе шматпавярховіка (гэтаксама пад шлагбаумам ды з кансьержам) на вул. Беларускай, пра якую большасць беларусаў (праз яе мажную схаванасць за выгінам ракі) нічога і ніколі не чулі, аднойчы з’яўляўся гэты начны візіцёр. Яшчэ кажуць, што бачылі яго ў ліфтах, размаляваных аднарогамі, на падземных паркінгах, болей падобных да кінатэатраў, ля заваротаў да напаўзакрытых спартовых клубаў, азначаных масіўнымі (і крыху смешнымі ў сваёй кічавасці) эмблемамі. Так, быццам птушка ідзе за людзьмі касцянымі нагамі, як смерць, пешшу, а не лётае на сваіх крылах.

Кажу: пагаварыце з насельнікамі катэджавых забудоваў — яны самі ўсё раскажуць. А калі не раскажуць — ведайце, што баяцца сурочыць, баяцца, што чорны папугай пакрыўдзіцца і ў наступны раз прыляціць на альпійскую горку да іх.

Пальмавы папугай, ysatik.com

Апісваюць яго па-рознаму. Нехта кажа пра выразную чырвоную пляму на дзюбе, што дазваляе дапусціць, што гаворка ідзе пра пальмавага папугая, іншыя зазначаюць, што істота мела выразна чырвонай усю галаву, што дазваляе класіфікаваць яе шлемадзюбым какаду. Большасць жа апісвае начнога візіцёра проста чорным, што адносіць яго да жалобных какаду Бэнкса. Адзінкі кажуць пра тое, што папугай насамрэч белы, і гэта самае страшнае, бо нават яны працягваюць называць яго чорным, праз тую функцыю, якую ён адыгрывае ў людскіх лёсах.

Шлемадзюбы какаду (с) Вікіпедыя

Легендзе ўжо некалькі гадоў, хаця з’явіцца гэтае паданне мусіла менавіта цяпер. Ад самага пачатку вялікай птушцы дэлегавалі злавеснае, хай сабе і цалкам рацыянальнае, паходжанне. Маўляў, яе некалі набыў заможны гандляр элітнай мэбляй, які цяпер ужо не гандлюе мэбляй, бо там, дзе яго ўтрымліваюць, вельмі невялікі попыт на італьянскія скураныя канапы. Дык вось, купец той жыў заможна, але самотна, бо расчараваўся ў людзях. Калі ля ягоных дзвярэй ўзнікла апергрупа, ён зразумеў, што карміць адзінага сябра, якога мае ў жыцці, не будзе каму, і проста дазволіў яму вылецець на волю — то бок зрабіць роўна тое, аб чым сам гандляр будзе марыць найбліжэйшыя дзесяць гадоў.

З той пары чорны папугай бадзяецца па наваколлі, дзякуй Богу, недабудаваных халабуд, у якіх можна пераначаваць у любым сённяшнім катэджавым пасёлку стае, у тым ліку з прычынаў, з якіх істота аказалася без гаспадара. Часам яе можна пачуць у хмызняку — гукі, якія яна выдае, ні з чым не пераблытаеш. І трэба сказаць, што холадам па спіне ад іх прадзірае як след.

Эсхаталагічная сутнасць падання вельмі простая: калі пабачыш гэтую нетутэйшую птушку на сваім участку, калі дасі ёй заначаваць на тваім даху ці галінах тваёй вішні — заўтра па цябе прыйдуць. Таму цяпер у катэджавых пасёлках усталёўваецца агідны звычай страляць з траўмы па любым незнаёмым прадмеце, які варушыцца ў цемры. Мне страшна падумаць, колькі салодкіх каціных злучак было спынена такім бесчалавечным чынам.

Паколькі народ у нас не тое каб не пужлівы, але здольны добра прыхаваць сваю спужанасць, пра чорнага папугая шмат жартуюць. Напрыклад, што гэта не папугай, а чыж. Я звычайна адказваю, што гэта цмок, вылуплены кантралюючымі органамі з яйка. Ён прыходзіць паказаць пільным асобам, дзе ёсць прыхаваныя скарбы. Але жарты жартамі, а ў вачах — неспакой.

Чорны папугай пранік у новы гарадскі вакабуляр пэўных колаў, якія раней гуртаваліся вакол начных устаноў у чорна-барвовай гаме, а цяпер сядзяць у сябе па сігарных пакоях і дробненька дрыжаць. Цяпер не кажуць, як казалі некалькі гадоў таму — маўляў, «Авяр’янаў у вышуку» ці «Шарэйку закрылі». Цяпер кажуць: «Прыляцеў чорны папугай». Усе дзікунскія справы апошніх некалькі месяцаў, калі маштабы арыштаў ужо ні ў якую логіку не ўкладаюцца, тлумачацца лютаваннем гэтай згаладалай птушкі.

І недарэмна, дарэчы, так татальна гэтае какадупадобнае прыляцела да забойцаў кураў. Відавая помста.

 

Жалобныя какаду Бэнкса

Калі раней пры затрыманні мармыталі «гэта нейкая памылка», цяпер пачынаюць апраўдвацца, маўляў, «я проста не заўважыў яго праз кранаваную тую». Пра памылку папугая запэўніваюць нават на допытах, і гэта, дарэчы, таксама цалкам вытлумачальна. Бо сутнасць большасці крымінальных спраў лягчэй зразумець праз падкопы нейкай курападобнай дуры, чым праз кару за сапраўды здзейсненыя злачынствы (тым больш нелагічна іх тлумачыць патрэбай бюджэту ў грашах — ну хто, калі і ў якой краіне спаганяў грошы ў бюджэт масавымі арыштамі заможных людзей, якія прыносяць больш карысці на волі)!

Трапічны папугай як хтанічны вобраз новага фальклору здаецца больш трапнай знаходкай для сучаснасці, чым традыцыйныя нашы лесуны ці русалкі. Па-першае, ну хто з гарадскіх жыхароў, якія ў лес выбіраюцца два разы на год — першы раз на шашлыкі, другі раз па грыбы (абодва разы нажлуктваюцца так, што на нагах не стаяць) — паверыць у лесуна? А вось у тое, што нейкі звышзаможны бізнесовец, які не зважаў на ўласнае заўтра, прывалок у Мінск экзатычную погань, нейкага жалобнага папугая Бэнкса, якая цяпер жарэ кар’еры і капіталы, можа любы жывы чалавек.

Паглядзіце на дом ля Траецкага — гэта такі ж чорны папугай, прычым адразу ў многіх сэнсах.

І вось нам усім застаецца сядзець і пільнаваць. Уласнае майно. Прастору за парканам. Каб прагнаць мярзоцце яшчэ на падлёце.

Працягласць жыцця жалобнага какаду Бэнкса складае 40 гадоў.

 

Віктар Марціновіч

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

У Беларусі хутка з'явіцца кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гродзенцаў

У красавіку выйдзе з друку кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гарадзенцаў «Ніколі болей», — паведаміў Андрэй Янушкевіч...

valiancina_shauchenka
Тэатр

Па старонках памяці. Гісторыя і традыцыі тэатральнага мастацтва Беларусі

Сёння, 27 сакавіка, у свеце адзначаюць Дзень тэатра. У беларускага тэатральнага мастацтва найбагацейшая гісторыя...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Стартуе падкаст «Супердудко»: Наста Грышчук густоўна не пагаджаецца з наяўным

Выйшла пілотная серыя падкасту «Супердудко», — паведамляе «Літрадыё». Крытык Наста Грышчук п’е таматны гозэ і ўспамінае...

valiancina_shauchenka
Краіна

«Увага, стукач!» Беларусы звязаліся з даносчыкамі на пратэстоўцаў 2020-га і знялі фільм

Што можа быць больш сумным і дзікім за даносы беларусаў на іншых беларусаў? У 2020 годзе гэта было нормай, на жаль,...

Апошнія навіны

    Літаратура
    У Беларусі хутка з'явіцца кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гродзенцаў
    Тэатр
    Па старонках памяці. Гісторыя і традыцыі тэатральнага мастацтва Беларусі
    Літаратура
    Стартуе падкаст «Супердудко»: Наста Грышчук густоўна не пагаджаецца з наяўным
    Краіна
    «Увага, стукач!» Беларусы звязаліся з даносчыкамі на пратэстоўцаў 2020-га і знялі фільм
    Грамадства
    У Вязынцы вясну гукалі. І нагукалі! Шмат фота
    Мастацтва
    Таша Кацуба. Мяккая зброя
    Гісторыя Літаратура
    Мікалай Гусоўскі і «Песня пра Зубра»
    Гісторыя
    Першая ў старадаўняй Беларусі жанчына-лекар. Лёс і вандроўкі Саламеі Русецкай
    Грамадства Літаратура
    Бяляцкі гаворыць пра нацыянальнае прымірэнне, падымае іншыя дыскусійныя тэмы не пад прымусам, а з-за сваёй інтэлектуальнай смеласці
    Грамадства «Музыка»
    Музыку Фёдара Чаранкова арыштавалі на 15 сутак
    Каляндар
    Каляндар з 27 сакавіка па 2 красавіка. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Мастацтва Беларусы свету
    Выстава пад знакам Пагоні ў Нью-Ёрку
    Замежжа
    Гайд па беларускай Вільні: усё, што трэба мігрантам з Беларусі
    Грамадства
    Упершыню ў беларускага горада з’явіліся свае духі. Гэта Брэст
    Культура
    Песням-вяснякам навучаць усіх жадаючых у Веткаўскім музеі стараверстваў і беларускіх традыцый

Афіша

  • 28.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя беларускага перакладу «Дзьмухаўцовага віна» Рэя Брэдберы у Мінску

  • 27.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 27.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 27.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 27.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 27.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 27.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 27.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    • Што вядома пра серыял пра Уладзіміра Мулявіна «За паўгадзіны да вясны», трэйлер якога з’явіўся ў сеціве?
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип